Студэнцкае этнаграфічнае таварыства
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства | |
Абрэвіятура | СЭТ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1995 (29 гадоў таму) |
Тып | Моладзевае |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Штаб-кватэра | Менск, вул. К.Чорнага, д. 32 |
Месцазнаходжаньне | Беларусь |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Віцебск, Горадня, Магілёў |
Старшыня | Ганна Сілівончык |
Кіроўны орган | Рада |
Сайт | set.ethno.by |
Студэ́нцкае этнаграфі́чнае тавары́ства (СЭТ) — моладзевае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ўлетку 1995 году. Пасьля перапынку аднавіла дзейнасьць у жніўні 1998 году. Дзяржаўны ўлік атрымала ў 2002 годзе. Рада таварыства дзейнічае ў Менску, дзе знаходзіцца офіс СЭТ, у Горадні, Віцебску і Магілёве існуюць суполкі-філіялы. Са сьнежня 2013 году мае акрэдытацыю пры ЮНЭСКО ў якасьці экспэрта па нематэрыяльнай культурнай спадчыне[1].
Мэты дзейнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя мэты дзейнасьці:
- захаваньне, разьвіцьцё і забесьпячэньне пераемнасьці беларускай аўтэнтычнай культурнай традыцыі;
- захаваньне і аднаўленьне натуральнага асяродзьдзя існаваньня традыцыйнай этнічнай культуры, беларускага прыроднага і культурнага ляндшафту.
Кірункі працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кірункі працы СЭТ:
- правядзеньне этнаграфічных экспэдыцыяў;
- правядзеньне традыцыйных сьвятаў і абрадаў, удзел у сьвятах, якія адбываюцца ў аўтэнтычных асяродках;
- правядзеньне летнікаў, гурткоў, майстар-клясаў па народных рамёствах;
- навучаньне традыцыйным сьпевам і танцам;
- правядзеньне мастацкіх выставак і фэстываляў;
- выданьне фальклёрных матэрыялаў у выглядзе друкаваных выданьняў і кампакт-дыскаў;
- правядзеньне творчых сустрэчаў, лекцыяў, сэмінараў, стварэньне вучэбна-мэтадычнай літаратуры;
- правядзеньне акцыяў экалягічнага характару, ахова ляндшафтных і архітэктурных помнікаў;
- папулярызацыя традыцыйнай культуры ў СМІ;
- удзел у міжнародных фэстывалях, сьвятах, летніх школах.
Этнаграфічныя экспэдыцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За час існаваньня РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» правяло больш за 20 этнаграфічных экспэдыцыяў у розныя раёны Беларусі[2] , стварыла ўласны навуковы архіў і этнаграфічныя калекцыі. Фальклёрна-этнаграфічны архіў СЭТ налічвае каля 2 тыс. гадзінаў аўдыё- і відэазапісаў, 50 тыс. фатаздымкаў[3].
|
|
|
|
|
Докшыцы-2012
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнай тэрыторыяй экспэдыцыі быў Докшыцкі раён, але таксама дасьледваліся памежныя часткі Вялейскага і Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.
Асноўныя працы вяліся па зборы фальклёрнага матэрыялу і зьвестак пра сакральную геаграфію. Разам з гэтым фіксаваліся самыя разнастайныя этнаграфічныя і краязнаўчыя зьвесткі. Сярод сабранай інфармацыі багата зьвестак з паўночна-заходніх вёсак Вялейскага раёну — Даўгінаўскага краю[4].
Горкі-2013
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5—23 жніўня 2013 году была праведзеная этнаграфічная экспэдыцыя ў Горацкі раён Магілёўскай вобласьці. Падчас экспэдыцыі ўдзельнікі (агулам каля 20 чалавек) сабралі багаты песенны матэрыял (каля 500 песень і іх варыянтаў), правялі дасьледваньне мясцовага тэкстылю і іншых рамёстваў. Сабраны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе аўдыё- і відэазапісаў, больш як 6000 фатаздымкаў, этнаграфічных экспанатаў[5].
Экспэдыцыяй была ахопленая большая частка Горацкага раёну. Акрамя гэтага, удзельнікі правялі грунтоўнае дасьледваньне памежных тэрыторыяў Красьнянскага раёну Смаленскай вобласьці (Расея). У Расеі праца праводзілася сумесна з аддзелам культуры Красьнянскага раёну[6].
2014
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 30 чэрвеня па 20 ліпеня 2014 году была праведзеная этнаграфічная экспэдыцыя ў Вялейскім раёне (Менская вобласьць). Тэматыка экспэдыцыі — унівэрсальная этнаграфічная.[7] З 4 па 24 жніўня 2014 году была праведзеная этнаграфічная экспэдыцыя ў Мастоўскім і Шчучынскім раёнах (Гарадзенская вобласьць). Тэматыка экспэдыцыі — унівэрсальная этнаграфічная.[7]
Партнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» супрацоўнічае з рознымі навукова-дасьледчымі і навучальнымі ўстановамі краіны: Навукова-асьветніцкім цэнтрам БДПУ імя М. Танка, Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАНБ, Беларускім інстытутам праблемаў культуры, Беларускім дзяржаўным музэем народнай архітэктуры і побыту, установамі культуры ў рэгіёнах Беларусі, а таксама з моладзевымі арганізацыямі і фальклёрнымі калектывамі Летувы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Украіны, Эстоніі, Швэцыі.
Ганаровыя сябры СЭТ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ларыса Цімошык. Багацце бывае нематэрыяльным — засьведчана экспэртамі СЭТ // Ігуменскі тракт. — 28 сьнежня 2013. — № 43 (58). — С. 3.
- ^ Алена Ляшкевіч. Ініцыятыўныя экспэдыцыі // Культура : газэта. — 21 верасьня 2013. — № 38 (1112).
- ^ БелаПАН. Пры ЮНЭСКА ўпершыню акрэдытавалі грамадзкую арганізацыю зь Беларусі // Тэлеканал «Белсат», 24 сьнежня 2013 г. Праверана 16 студзеня 2017 г.
- ^ Этнаграфічная экспэдыцыя закранула Вялейскі раён // Вялейка.info, 30 жніўня 2013 г. Праверана 16 студзеня 2017 г.
- ^ Антон Валадзько. Этнографы прапануюць адрадзіць традыцыйны для Горацкага раёна вясельны абрад // Горкі.info, 16 верасьня 2013 г. Праверана 16 студзеня 2017 г.
- ^ Студэнцкае этнаграфічнае таварыства пабывала на Смаленшчыне // Беларуская Смаленшчына, 5 верасьня 2013 г. Праверана 16 студзеня 2017 г.
- ^ а б http://by-ethno.livejournal.com/346215.html