МХСС Маладыя дэмакраты
| Маладыя дэмакраты | |
| Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны саюз «Маладыя дэмакраты» | |
| Лідэр арганізацыі | Алесь Шумкевіч |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1997 |
| Штаб-кватэра | Менск |
| Ідэалёгія | хрысьціянская дэмакратыя[d] |
| Афіцыйны сайт | newgeneration.ws |
Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны саюз «Маладыя дэмакраты» — самастойная моладзевая арганізацыя Беларусі, у аснове ідэялёгіі якой ляжаць хрысьціянска-дэмакратычныя каштоўнасьці. З 2004 году арганізацыя мае статус назіральніка ў Youth of the European People’s Party (YEPP), моладзевай арганізацыі Эўрапейскай народнай партыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]МХСC «Маладыя дэмакраты» быў заснаваны ў 1997 годзе і афіцыйна зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Аднак напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 2004 году Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь з ініцыятывы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1] пастанавіў ліквідаваць МХСC.
Актывісты МД лічаць сапраўднай прычынай пазбаўленьня статусу афіцыйна зарэгістраванай арганізацыі іхні актыўны ўдзел у апазыцыйнай дзейнасьці.[2][3]