Паўночна-Заходняе рускае веча
Паўночна-Заходняе расейскае веча — расейская манархічная партыя ў Паўночна-заходнім краі Расейскай імпэрыі (канец 1905 — травень 1906). Штаб-кватэра ў Вільні. Выдавала газэту «Белая Русь».
Манархічная арганізацыя, якая вельмі блізка стаяла да акцябрыстаў, зь якімі вяла перамовы пра аб’яднаньне.
Галоўная мэта партыі фіксавалася ў Статуце: «…стоячы на глебе маніфэсту 17 кастрычніка 1905 году, Грамадзтва „Паўночна-Заходняе Рускае Веча“ мае мэтай аб’яднаньне расейскага насельніцтва Паўночна-заходняга краю дзеля аховы расейскіх народных інтарэсаў у галіне грамадзка-палітычнага жыцьця ва ўсіх яго праявах. „Рускае Веча“ імкнулася зарыентаваць усё праваслаўнае насельніцтва Беларусі і Летувы на падтрымку самаўладзьдзя як спрадвечна расейскай улады. Партыя высунула і адпаведны лёзунг: „Рускія людзі, заходнія ўскраіны, аб’ядайцеся!“»[1].
Цэнтральны савет заходзіўся ў Вільні і складаўся з 14 членаў. У траўні 1906 году ў выніку ўнутраных супярэчнасьцяў арганізацыя спыніла існаваньне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Минская речь. — № 111, 18.05.1906. — С. 3
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бондаренко К. М. Правый и консервативный монархизм на территории Беларуси в 1905—1917 гг. // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: Матэрыялы рэспуб. навук. канф.: У 4 ч. Ч. 2 / Пад рэд. І. П. Крэня, У. І. Навіцкага, І. А. Змітровіча. — Гродна: ГрДУ, 2003.- С. 83—87.