Беларускі народны саюз (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускі народны саюз у Віцебску
Абрэвіятура БНС у Віцебску
Дата ўтварэньня 1917
Дата спыненьня існаваньня 1918
Тып грамадзка-палітычнае аб’яднаньне
Месцазнаходжаньне Віцебск
Дзейнічае ў рэгіёнах Віцебская губэрня
Старшыня Фёдар Грыгаровіч
Асноўныя асобы Барыс Бялыніцкі-Біруля, Андрэй Гусарэвіч, Уладзімер Стукаліч

Белару́скі наро́дны саю́з (БНС) у Віцебску — беларуская грамадзка-палітычная арганізацыя кансэрватыўна-клерыкальнага кірунку ў 1917—1918 гадах. Створаны ў травені 1917 году. Заснавальнікі: лекар і выкладчык Віцебскага настаўніцкага інстытуту Фёдар Іванавіч Грыгаровіч[a], служачы акружнога суду Барыс Андрэявіч Бялыніцкі-Біруля[b][2], сьвятар Андрэй Пятровіч Гусарэвіч[c], літаратуразнавец, гісторык, юрыст Уладзімер Казіміравіч Стукаліч[d][3] вайсковы чыноўнік Г. І. Палонскі й інш.

Кіраўнікі БНС Грыгаровіч, Бялыніцкі-Біруля, Палонскі і інш. расстраляныя ў кастрычніку 1918 паводле прыгавору Віцебскай надзвычайнай камісіяй.[4][5]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Фёдар Іванавіч Грыгаровіч – старшыня гарадзкой думы, лекар настаўніцкага інстытуту.[1]
  2. ^ Барыс Андрэявіч Бялыніцкі-Біруля – чалец земскага сходу, чалец гарадзкой думы, чалец губэрнскай настаўніцкай рады; настаўнік мужчынскай гімназіі.[1]
  3. ^ Андрэй Пятровіч Гусарэвіч – сьвятар Ільінскай царквы й загадчык школы пры царкве, чалец эпархіяльнай апекі, настаўнік у пятай жаночай вучэльні.[1]
  4. ^ Уладзімер Казіміравіч Стукаліч – чалец статыстычнага камітэту й навуковай архіўнай камісіі, ганаровы сябар эпархіяльнай вучылішчнай рады, загадчык 2-га адзьдзелу казённай палаты.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г «Памятная книжка Витебской губерніи на 1914 годъ». — Витебскъ: Витебски Губернски Статистически Комитет, 1914. — С. 16, 21, 25, 29, 30, 36—38, 40, 49, 51, 53, 55, 69, 75,80, 91. — VI  280  LXX  42 с.
  2. ^ Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  3. ^ Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  4. ^ Бел. Вед. Аб усім па троху. З Беларусі. // Дзяньніца : газэта. — Масква: Радактуя і выдае Друкарскі Атдзел Беларускаго Нацыянальнаго Камісарыяту, 1918. — № 35 25 кастрычніка 1918. — С. 4.
  5. ^ Звязда, 26 кастрычніка 1918.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]