Беларускае казацтва
«Беларускае казацтва» | |
Дата ўтварэньня | 9 кастрычніка 1995 (27 гадоў таму) |
---|---|
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Вярхоўны атаман | Мікалай Улаховіч |
Кіроўны орган | Рада атаманаў |
Колькасьць валянтэраў | 1500 (2009 год) |
Сайт | belkazak.by |
«Белару́скае каза́цтва» — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, зарэгістраванае 9 кастрычніка 1995 году.
Мэта арганізацыі — адраджэньне сацыяльна-культурнага плясту казацтва ў Рэспубліцы Беларусі на аснове хрысьціянства, патрыятызму, служэньня Айчыне, адданасьці беларускаму народу, яго прэзыдэнту і законнаму ўраду. Колькасьць удзельнікаў — каля 1,5 тысячы чалавек[1]. Шырока супрацоўнічае зь Беларускай праваслаўнай царквой[1][2].
Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае кола. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Паўнамоцнае пры ўдзеле звыш паловы пасланьнікаў. Абірае Раду атаманаў, Раду старастаў і Кантрольна-рэвізійны орган[3].
- Рада атаманаў. Складаецца з 18 асобаў, у тым ліку вярхоўнага атамана, які зь яе складу прызначае паходнага і кашавога атаманаў. Засядае кожныя 3 месяцы. Паўнамоцная пры ўдзеле прынамсі паловы сябраў. Прымае рашэньні простай большасьцю галасоў прысутных. Стварае юрыдычныя асобы і прызначае іх кіраўнікоў. Прызначае атаманаў і распараджаецца маёмасьці. Зацьвярджае расклад працы і аклады супрацоўнікаў. Стварае і касуе суполкі. Зацьвярджае Палажэньні аб казацкай службе і аб форменным адзеньні. Вызначае памеры ўступнага і сяброўскага ўнёскаў, а таксама парадак іх сплаты. Абірае спосабы выкананьня рашэньняў Вялікага кола.
- Рада старастаў. Складаецца зь 7 сябраў у веку ад 60 гадоў. Склікаецца штогод. Дае парады наконт рашэньняў іншых органаў[4].
- Кантрольна-рэвізійны орган. Складаецца з 3-х сябраў. Засядае штогод. Паўнамоцны пры ўдзеле большасьці сябраў. Правярае фінансавую дзейнасьць і разглядае скаргі[5].
Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Стварэньне ўмоваў для адраджэньня беларускага казацтва;
- Прапаганда казачых запаведзяў, адраджэньне традыцыяў і звычаяў казакоў;
- Выхаваньне моладзі на казачых традыцыях, у духу адданасьці сваёй Радзіме, беларускаму народу і яго Прэзыдэнту;
- Арганізацыя падрыхтоўкі казацтва, ваенна-патрыятычнага напрамку іх дзейнасьці, наладжваньне кантактаў і сувязяў, арганізацыя абмену досьведам паміж атаманамі казацтва, казакамі Рэспублікі Беларусь і іншых краінаў.
Гіерархія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У пададзенай табліцы зьмешчаныя вайсковыя годнасьці Рэспублікі Беларусі і іх адпаведнікі ў арганізацыі.
Званьні | |||
---|---|---|---|
Суполка | Казачыя | Вайсковыя | Патрэбная выслуга |
Ніжнія казачыя годнасьці | Казак | Шараговец | 6 месяцаў |
Загадны казак | Яфрэйтар | 6 месяцаў | |
Малодшыя казачыя годнасьці | Малодшы ўраднік | Малодшы сяржат | 6 месяцаў |
Ураднік | Сяржант | 6 месяцаў | |
Старшы ўраднік | Старшы сяржант | 1 год | |
Вахмістар | Старшына | 1 год | |
Старшыя казачыя годнасьці | Падхарунжы | Малодшы лейтэнант | 2 гады |
Харунжы | Лейтэнант | 2 гады | |
Сотнік | Старшы лейтэнант | 3 гады | |
Пад’есавул | Капітан | 3 гады | |
Галоўныя казачыя годнасьці | Есавул | Маёр | 4 гады |
Вайсковы старшыня | Падпалкоўнік | 4 гады | |
Казачы палкоўнік | Палкоўнік | ||
Найвышэйшая казачая годнасьць | Казачы генэрал | Генэрал-лейтэнант |
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вайсковы знак Беларускага казацтва
- Атаманскі крыж
- Ганаровы знак
- Гадавінны мэдаль «350 гадоў казацтву на Беларусі 1654-2004 гг.»
- Крыж «10 гадоў РДА «Беларускае казацтва»
- Мэдаль «За службу Бацькаўшчыне»
- Мэдаль «За службу казацтву»
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Михайлов М. Что казакам любо // Минский курьер
- ^ http://www.snsobor.by/node/6
- ^ Статут (2)(рас.) // ГА «Беларускае казацтва», 2021 г. Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
- ^ Статут (3)(рас.) // ГА «Беларускае казацтва», 2021 г. Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
- ^ Статут (4)(рас.) // ГА «Беларускае казацтва», 2021 г. Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кантакты(рас.) // ГА «Беларускае казацтва», 2021 г. Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
- Могилевские казаки намерены основать станицу возле Барколабовского женского монастыря(рас.)
- Палажэньне аб казачай службе ў арганізацыі
- Узнагароды казацтва
- Сьцяг арганізацыі