Беларуская цэнтральная школьная рада
Выгляд
Белару́ская цэнтра́льная шко́льная ра́да — грамадзкая арганізацыя, існавала ў 1920 годзе ў Менску.
Створаная ва ўмовах акупацыі Беларусі польскімі войскамі на базе Беларускіх школьных радаў Меншчыны, Віленшчыны й Гарадзеншчыны. Узначальвала работу па адкрыцьці беларускіх школаў. Старшыня Сымон Рак-Міхайлоўскі, намесьнікі: Аркадзь Смоліч, Вацлаў Іваноўскі; чальцы прэзыдыюму: Ян Станкевіч (Вільня), Лукаш Дзекуць-Малей. Інструктары рады займаліся культурна-асьветнай дзейнасьцю на месцах, стваралі беларускія гурткі, распаўсюджвалі літаратуру. Беларускія школьныя рады ствараліся таксама ў паветах і валасьцёх, у іх склад выбіраліся настаўнікі, бацькі вучняў. Рада процідзейнічала палітыцы палянізацыі беларусаў, якую праводзілі польскія ўлады.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Первачук, Г. А. Беларуская цэнтральная школьная рада // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 420