Перайсьці да зьместу

Беларускае культурна-асьветнае таварыства (Бабруйск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Белару́скае культу́рна-асьве́тнае тавары́ства — грамадзкая арганізацыя ў Бабруйску, дзейнічала ў 19171919 гг. Заснаванае паводле ініцыятывы мясцовай інтэлігенцыі (выкладчыкі Бабруйскай гімназіі М. В. Азбукін, В. Д. Дружчыц, супрацоўніца гарадзкой бібліятэкі Ю. В. Бібіла, сьвятар К. Давідовіч, М. І. Каліноўскі, Ф. Ляшэвіч, Ф. А. Чарнецкі і інш.) з мэтай спрыяць уздыму культурнага й матэрыяльнага ўзроўню беларускага народу. У лекцыях, артыкулах, спэцыяльных праклямацыях сябры таварыства прапагандавалі ідэі нацыянальнага адраджэньня беларускага народу, ягонае культуры й мовы, вялі палеміку з праціўнікамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Таварыства выступала за стварэньне сыстэмы нацыянальнай адукацыі, папулярызавала гісторыю, этнаграфію, мастацтва Беларусі.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 С. 396