Акіянія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
{{Краіны Акіяніі}} - Халімон
выпраўленьне спасылак
Радок 12: Радок 12:


== Гаспадарка ==
== Гаспадарка ==
На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, [[цукровы трысьнёг]], [[банан]]ы, [[ананас]]ы, [[хлебнае дрэва]] і ў нязначнай колькасьці [[кава|каву]], [[какаву]], [[каўчук]]. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй [[рыба|рыбы]] і [[чарапаха|чарапах]]. З карысных выкапняў здабываюць [[кобальт]], [[нікель]] (Новая Каледонія), [[медзь]], [[золата]] ([[Боўганвіл]]), [[фасфаты]] (Науру) і [[гуана]]. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя [[марскі порт|марскія порты]]: [[Оклэнд]], [[Вэлінгтон]], [[Літлтон]], [[Нумеа]], [[Сува]], [[Ганалулу]], [[Пага Пага]], [[Рагатонга]], [[Папііці]], [[Маданг]], [[Порт Морсьбі]], [[Порт Віла]]; найвялікшыя [[аэрапорт]]ы: Ганалулу, [[Ніндзі]], Оклэнд, Вэлінгтон, [[Крыстчарч]], Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай [[гаспадарка|гаспадаркі]] займае [[турыстычны бізнэс]], які наібольш разьвіты на [[Гаваі|Гаваях]] і ў Новай Зэляндыі.
На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, [[цукровы трысьнёг]], [[банан]]ы, [[ананас]]ы, [[хлебнае дрэва]] і ў нязначнай колькасьці [[кава|каву]], [[Какава|какаву]], [[каўчук]]. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй [[рыба|рыбы]] і [[чарапаха|чарапах]]. З карысных выкапняў здабываюць [[кобальт]], [[нікель]] (Новая Каледонія), [[медзь]], [[золата]] ([[Боўганвіл]]), [[фасфаты]] (Науру) і [[гуана]]. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя [[марскі порт|марскія порты]]: [[Оклэнд]], [[Вэлінгтон]], [[Літлтон]], [[Нумеа]], [[Сува]], [[Ганалулу]], [[Пага Пага]], [[Рагатонга]], [[Папііці]], [[Маданг]], [[Порт Морсьбі]], [[Порт Віла]]; найвялікшыя [[аэрапорт]]ы: Ганалулу, [[Ніндзі]], Оклэнд, Вэлінгтон, [[Крыстчарч]], Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай [[гаспадарка|гаспадаркі]] займае [[турыстычны бізнэс]], які наібольш разьвіты на [[Гаваі|Гаваях]] і ў Новай Зэляндыі.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 29: Радок 29:
* кантроль [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]: [[Піткэрн]];
* кантроль [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]: [[Піткэрн]];
* кантроль [[Францыя|Францыі]]: [[Новая Каледонія]], [[Француская Палінэзія]], [[Валіс і Футуна]];
* кантроль [[Францыя|Францыі]]: [[Новая Каледонія]], [[Француская Палінэзія]], [[Валіс і Футуна]];
* кантроль Новай Зэляндыі: [[Ніуе]], [[Токелаў]], [[выспы Кука]];
* кантроль Новай Зэляндыі: [[Ніуе]], [[Такелаў]], [[выспы Кука]];
* кантроль ЗША: [[Гуам]], [[Паўночныя Марыяны]], [[Мідвэй]], [[Амэрыканскае Самоа]], [[Уэйк]].
* кантроль ЗША: [[Гуам]], [[Паўночныя Марыяны]], [[Мідвэй]], [[Амэрыканскае Самоа]], [[Уэйк]].



Вэрсія ад 15:24, 21 лютага 2014

Знаходжаньне Акіяніі ў сьвеце

Акія́нія — агульная назва выспаў Ціхага акіяна, якія разам з Аўстраліяй ствараюць частку сьвету, якая называецца Аўстралія і Акіянія.

Знаходжаньне

Плошча паверхні Акіяніі складае 1,25 млн км². У заходняй частцы знаходзяцца кантынэнтальныя выспы, у астатніх частках у асноўным вульканічныя і каралавыя выспы. Актыўныя вульканы Руапэху, Раторуа і іншыя, таксама шмат гейзэраў і гарачых крыніцаў. На некаторых архіпэлягах, якія суседнічаюць з акіянічнымі разломамі, часта здараюцца землятрусы. Над Каралінскімі выспамі і паўднёвай Палінэзіяй утвараюцца трапічныя цыклёны. Большасьць выспаў пакрыта вечназялёнымі трапічнымілясамі, а каралавыя выспы зарасьцямі какосавых пальмаў.

Найбуйнейшыя выспы Акіяніі: Новая Гвінэя, Паўднёвая выспа (Новая Зэляндыя), Паўночная выспа (Новая Зэляндыя), Новая Брытанія, Новая Ірляндыя, Новая Каледонія і г. д.

Насельніцтва

Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек (1993), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены выспы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы выспы (287), Гуам (257), Амэрыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: Папуа-Новая Гвінэя (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. Карэнныя жыхары: папуасы (каля 3,1 млн чал.), меланэзійцы (каля 1 млн чал.), палінэзійцы (каля 870 тысяч чал.), мікранэзійцы (каля 180 тыс. чал.)

Гаспадарка

На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, цукровы трысьнёг, бананы, ананасы, хлебнае дрэва і ў нязначнай колькасьці каву, какаву, каўчук. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй рыбы і чарапах. З карысных выкапняў здабываюць кобальт, нікель (Новая Каледонія), медзь, золата (Боўганвіл), фасфаты (Науру) і гуана. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя марскія порты: Оклэнд, Вэлінгтон, Літлтон, Нумеа, Сува, Ганалулу, Пага Пага, Рагатонга, Папііці, Маданг, Порт Морсьбі, Порт Віла; найвялікшыя аэрапорты: Ганалулу, Ніндзі, Оклэнд, Вэлінгтон, Крыстчарч, Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай гаспадаркі займае турыстычны бізнэс, які наібольш разьвіты на Гаваях і ў Новай Зэляндыі.

Гісторыя

У XVI стагодзьдзі большая частка выспаў Акеаніі належыла Гішпаніі і Партугаліі. У XVII стагодзьдзі ў рэгіён праніклі галяндцы, французы і англічане, а ў XIX стагодзьдзі немцы і амэрыканцы. У канцы XIX стагодзьдзя ўсе выспы Акіяніі былі калянізаваныя эўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасьць першая краіна Акіяніі — Новая Зэляндыя (да гэтага часу брытанскі дамініён). Падчас Першай сусьветнай вайны нямецкія выспы былі заняты Аўстраліяй, Новай Зэляндыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі кіраванымі Лігай Нацыяў. Падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыя Акіяніі зьяўлялася арэнай баявых дзеяньняў паміж амэрыканскім і японскім войскамі. Пасьля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраўніцтва ЗША. У пасьляваенны час большасьць залежных тэрыторыяў атрымала незалежнасьць: Заходняе Самоа (1962), Науру (1968), Тонга і Фіджы (1970), Папуа-Новая Гвінэя (1975), Саламонавы выспы і Тувалу (1978), Кірыбаці (1979), Фэдэрацыя Мікранэзіі і Маршалавы выспы(1994). Іншыя тэрыторыі (Ніуе, Выспы Кука, Паўночныя Марыяны, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.

Падзел на рэгіёны

Акіянія дзеліцца на чатыры часткі:

Палітычны падзел Акіяніі (без Гаваеў — ЗША і заходняй часткі выспы Новая Гвінэя — Інданэзія):

Эканоміка

Большасьць крінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана з некалькімі прычынамі: абмежаванасьцю прыродных багацтваў, оддаленасьцю ад сусьветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краінаў.

Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, злебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і не маючы буйнога рабалавецкага флёта, урады крінаў Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права вылава рыбы судам іншых дзяржаваў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горнадабывальная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Папуа — новай Гвінэі, Наўру, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі.

Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі.

Літаратура

На расейскай мове
  • Белоусова Л. С., Денисова Л. В. Редкие растения мира. М.: Лесная промышленность, 1983. // Редкие растения. Океания. [1]
  • Вольневич, Януш. Черный архипелаг. М.: Наука, 1981. [2]
  • Малаховский К. В.. Остров райских птиц. История Папуа Новой Гвинеи. М.: Наука, 1976. [3]
  • Путилов Б.Н. Песни Южных морей. М.: Наука, 1978. [4]
  • Стингл М. Последний рай. — Москва: Правда, 1985. [5]
  • Стингл М. По незнакомой Микронезии. — Москва: Правда, 1985. [6]
  • Стингл М. Чёрные острова. — Москва: Правда, 1985. [7]
  • Стингл М. Очарованные Гавайи. — Москва: Правда, 1985. [8]
  • Те Ранги Хироа. Мореплаватели солнечного восхода. [9] англ. версия (оригинал)
  • Всемирная история. Энциклопедия. Том 5. Глава XIV. Народы Австралии и Океании к началу европейской колонизации / Издательство социально-экономической литературы, М.: 1958. [10]
  • Образ Н. Н. Миклухо-Маклая в мифологии папуасов Новой Гвинеи // Сборник «Смыслы мифа: мифология в истории и культуре» (в соавторстве с Бутиновым Н. А.). — Серия «Мыслители». Выпуск № 8 — СПб.: Издательство Санкт-Петербургское философское общество, 2001. — C. 300. [11]
  • Игнатьев Г. М. Тропические острова Тихого океана. М., «Мысль», 1979. 270 с.

Вонкавыя спасылкі

Акіяніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA