Кудаева
Кудаева | |
трансьліт. Kudajeva | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Андрэеўшчынскі |
Насельніцтва: | 9 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211022[1] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°33′43.99″ пн. ш. 30°31′46.99″ у. д. / 54.5622194° пн. ш. 30.5297194° у. д.Каардынаты: 54°33′43.99″ пн. ш. 30°31′46.99″ у. д. / 54.5622194° пн. ш. 30.5297194° у. д. |
± Кудаева | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Куда́ева[2] (па-расейску: Кудаево) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Воршы. Кудаева ўваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце ВКЛ[3] — уласнасьць Сапегаў у межах Дубровенскага графства, маёнтак Дуброўна.[4]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 году Кудаева ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя, 22 ліпеня 1973 году ўтвораны Аршанскі павет. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796).З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[5] Вёска адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст. [6] З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Любамірскага. У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну Межава (Канстанцінава) й 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін. Графіня Кацярына Марыя Любамірская[a] ў 1872 годзе атрымала ў спадчыну маёнтак Кудаева (Берасьценава) — 9980 дзесяцін зямлі, дзягцярны завод, млын й маёнтак Горбава — 6784 дзесяцін зямлі.[7] У 1910 годзе сялянам вёскі Кудаева належала 478 дзесяцін зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Салаўёўскае царквы Сьвятых Канстанціна і Алены й уваходзілі ў Стражаўскае сялянскае таварыства Высокаўскай воласьці.[8]
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня ў Кудаеўскім сельсавеце Аршанскага раёну, Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскім раёне, Віцебскай вобласьці. У 1929 годзе ўлады утварылі калгас «Чырвоны партызан». Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.
У 1944 годзе аднавілі калгас «Чырвоны партызан», які ў 1958 годзе далучылі да калгаса «імя Чапаева» з цэнтрам у Міцькаўшчыне. [9] [10] Аграфірма «Штотц Агро-Сэрвіс Міцькаўшчына» запрацавала ў 2003 годзе на зямлі плошчай 3000 га.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 9 чалавек;
- XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло: 44 двара, 159 мужчын, 172 жанчыны;[8] 1923 год — 520 чалавек; 1998 год — 11 двароў, 16 чалавек;
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — сяло: 239 чалавек, 36 двароў;[11]
- XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 30 двароў;
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэці велічынëю камень Беларусі (памеры 6,9×5×2,2 м) ляжыць у кар’еры за адзін кілямэтар на поўдзень ад вёскі.
Другі (памеры 10,2×6×4 м) — Чортаў камень (камень-кравец) ля вёскі Вароніна ў Сеньненскім раёне.
Першы (памеры 11×5,6×2,8 м) — Вялікі камень ля вёскі Горкі ў Шумілінскім раёне.
Валун кудаеўскі — помнік прыроды дзяржаўнага значэньня. Плошча помніка — 34,5 м², плошча ахоўнай зоны — 141,9 м². Доўгая вось яго дасягае 6,9 м, кароткая — 5 м, вышыня — 2 м, акружнасьць — 22,8 м, вага — больш за 180 т. Валун прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў таму з Аляндзкіх астравоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 65
- ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84 (Д-4), 253. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
- ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Сѣнно. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
- ^ Планы генерального межевания России 1783—1790 гг.
- ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 162, 163. — 329 с.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 107, № 37. — 250 с..
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы», ф. 470, 40 ад. зах., 1944-1958.Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Чырвоны партызан», вёска Кудаева Кудаеўскага сельсавета Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» — Сельскагаспадарчая арцель (калгас) імя Чапаева, вёска Малая Міцькаўшчына (с 17.08.1950 г. — вёска Солаўе, с 1966 г. — вёска Міцькаўшчына) Кудаеўскага (с 15.05.1984 г. Андрэеўшчынскага) сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці, ф. 452, 284 ад. зах., 1946–2008.
- ^ Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — СанктПетербург: Центральный статистический комитет, 1886. — Т. Выпуск V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской областей.. — С. 167 № 349. — 260 с.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кацярына Марыя Любамірская (*04 красавіка 1854, Санкт-Пецярбург — †18 жніўня 1937, Парыж; па-польску: Katarzyna Maria ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna) дачка князя Зыгмунта Марыя Марыяна Любамірскага(08.12.1822 — 28.9.1863; па-польску: Zygmunt Maria Marian ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna), унучка князя Канстантіна Станіслава Любамірскага(18.11.1786 — 25.4.1870, Варшава; па-польску: Konstanty Stanislaw Xawery Lubomirski), праўнучка князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). У 1887 году шлюб з Братыславам Барташэўскім (1860 — ?; па-польску: Bratysław Bartoszewski)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кудаева // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 138.
- Кудаева // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 30—54, 505.
- Шынкевіч А. М. . Аршаншчына старажытная. - Ворша, 1990. – 19 с.
- Шынкевіч А. М. . Падарожжа па Дняпры.. — Ворша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1994. — С. 19. — 40 с.
- Калинин, Михаил Юрьевич. Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района. — Мн.: Белсэнс, 2008. — С. 104—108. — 159 с. — 1200 ас. — ISBN 978-985-6474-78-4
- Шинкевич А. Н. Очерки о земле Оршанской. Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — С. 9, 30, 225 — 226, 247, 272, 303, 426, 504, 508, 514, 538, 572, 573, 620, 739. — 844 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кудаева — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў