Аляксандар Шынкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Шынкевіч
Нарадзіўся 8 красавіка 1956
Ворша
Вядомы як краязнаўца

Аляксандар Мікалаевіч Шынкевіч (8 красавіка 1956, места Ворша, Віцебскай вобласьці) — беларускі краязнаўца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Мікалаевіч Шынкевіч нарадзіўся 8 красавіка 1956 году ў Воршы. Вучыўся ў сярэдняй школе № 5, якую закончыў у 1973 годзе. Мантажнік радыёапаратуры, рэгуліроўшчык радыёэлектроннай апаратуры на заводзе «Тэхніка сувязі» у Барані. Аўтар шэрага кніг, брашур і артыкулаў па гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі Аршаншчыны: «Аршанская даўніна», «Аршаншчына ў адлюстраваньнях», «Падарожжа па Дняпры», «Мінулае на карце Аршаншчыны», «Куцейна: гісторыя і таямніцы зямлі манастырскай», «Старадаўнія пісьмёны» Адзін з аўтараў зборніка «Мой родны край — Аршаншчына» (2000) і кнігі «Памяць. Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна» (кн. 1-2, 1999—2000).

Сабраў палеанталягічную калекцыю, калекцыі замалёвак і здымкаў культавых камянёў, каменных крыжоў і надмагільляў. Асабіста выявіў шэраг гарадзішчаў, паселішчаў, курганоў, каменных крыжоў. Адзін з арганізатараў стварэньня Аршанскага клюбу гісторыі і старажытнасьцяў «Повязь» і правядзеньня фотавыстаў, прысьвечаных помнікам гісторыі і культуры Воршы. [1]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аляксандар Шынкевіч. Старадаўнія пісьмёны. / Копцік Ю. = «Ленінскі прызыў» № 133, 1986 г. // Аршанская мінуўшчына (Гісторыя Оршы ў пэрыядычным друку). : газэта. — Ворша: Аршанскі гарадзкі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1997. — В. 1. — С. 13–15. — ISBN 985-6133-43-2.
  • Аляксандар Шынкевіч. Старажытная крэпасьць. / Копцік Ю. = «Ленінскі прызыў» № 149, 1986 г. // Аршанская мінуўшчына (Гісторыя Оршы ў пэрыядычным друку) : газэта. — Ворша: Аршанскі гарадзкі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1997. — В. 1. — С. 16–18. — ISBN 985-6133-43-2.
  • Аляксандар Шынкевіч. Таямніцы гарадзкіх пячор. / Копцік Ю. = «Ленінскі прызыў» № 172, 1986 г. // Аршанская мінуўшчына (Гісторыя Оршы ў пэрыядычным друку) : газэта. — Ворша: Аршанскі гарадзкі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1997. — В. 1. — С. 18–21. — ISBN 985-6133-43-2.
  • Аляксандар Шынкевіч. Лёс «Белага Ковеля». / Копцік Ю. = «Ленінскі прызыў» № 199, 1986 г. // Аршанская мінуўшчына (Гісторыя Оршы ў пэрыядычным друку) : газэта. — Ворша: Аршанскі гарадзкі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1997. — В. 1. — С. 21–24. — ISBN 985-6133-43-2.
  • Аляксандар Шынкевіч. Аршаншчына старажытная. — Ворша: Аршанскі гарадзкі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1990. — 20 с. — 2000 ас..
  • Аляксандар Шынкевіч. Аршанская даўніна. — Мінск: Полымя, 1992. — 144 с. — 3500 ас. — ISBN 5-345-00504-4.
  • Аляксандар Шынкевіч. Орша: взгляд в прошлое. — Ворша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1992. — 28 с. — 2000 ас.
  • Аляксандар Шынкевіч. Куцеинская лавра: страницы истории. — Ворша: Аршанскі гарадзкі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1992. — 20 с. — 2000 ас.
  • Аляксандар Шынкевіч. Аршаншчына ў адлюстраваньнях. — Ворша: Аршанскі гарадзкі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1993. — 38 с. — 2000 ас.
  • Аляксандар Шынкевіч. Падарожжа па Дняпры. — Ворша: Аршанскі гарадзкі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1994. — 40 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6133-01-7
  • Аляксандар Шынкевіч. Аршаншчына ў помніках даўніны і старажытнасьці. Вывучэньне мінуўшчыны края. / В. Сьцяпанаў // Аршанскі краязнаўчы зборнік : навуковы зборнік. — Музейны комплекс «Гісторыя і культура Аршаншчыны», 1995. — С. 4–6. — ISBN 985-6133-07-6.
  • Аляксандар Шынкевіч Аршаншчына: спадчына мінулага. — Ворша: Аршанская друкарня, 1997. — 68 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6133-42-4
  • Аляксандар Шынкевіч. Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.). — Горкі: Аддзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 38 с. — 500 ас. — ISBN 985-6120-56-X
  • Аляксандар Шынкевіч. Очерки о земле Оршанской/ Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — 844 с..

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Півавар, М. В.. Шынкевіч Аляксандр Мікалаевіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX – пачатку XXI ст. : бібліяграфічны даведнік. — Менск: Кнігазбор, 2010. — С. 326–329. — ISBN 978-985-6976-46-2.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аляксандар Шынкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў