Міцькаўшчына (Віцебская вобласьць)
Міцькаўшчына | |
трансьліт. Mićkaŭščyna | |
Першыя згадкі: | 1607[1] |
Былая назва: | Міткаўшчына, Мыткаўшчына[2] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Андрэеўшчынскі |
Насельніцтва: | 297 чал. (2018) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211022[3] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°34′59.02″ пн. ш. 30°31′59.02″ у. д. / 54.5830611° пн. ш. 30.5330611° у. д.Каардынаты: 54°34′59.02″ пн. ш. 30°31′59.02″ у. д. / 54.5830611° пн. ш. 30.5330611° у. д. |
± Міцькаўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мі́цькаўшчына[4] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца на правым беразе рэчцы Негаўка, за 5 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Воршы, за 13 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Ворша. Міцькаўшчына ўваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міцькаўшчына вядома як маёнтак Міткаўшчына ў 1607 годзе — уласнасьць шляхты ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1][2]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Міцькаўшчына ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796).З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[5] Вёска адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст. [6] З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Любамірскага. У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну Межава (Канстанцінава) й 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін. Графіня Кацярына Марыя Любамірская[a] ў 1872 годзе атрымала ў спадчыну маёнтак Кудаева (Берасьценава) — 9980 дзесяцін зямлі, дзягцярны завод, млын і маёнтак Горбава — 6784 дзесяцін зямлі.[7]
У XIX стагодзьдзі побач вядомы тры вёскі: Вялікая Міцькаўшчына, Малая Міцькаўшчына й Міцькаўшчына (маёнтак тож). Сяляне вёскі Малая Міцькаўшчына ў 1857 годзе адносіліся да прыходу Салаўёўскае царквы Сьвятой Тройцы.[8] У 1910 годзе сялянам вёскі Малая Міцькаўшчына належала 163 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Салаўёўскае царквы Сьвятых Канстанціна й Алены й уваходзілі ў Стражаўскае сялянскае таварыства Высокаўскай воласьці. Маёнтак Заглундава (Вёска Міцькаўшчына) належыў Міхаілу Макшыцкаму[b] — 1026 дзесяцін зямлі.[9]
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР, 3 26 красавіка 1919 году ў Гомельскай губэрні. З 11 ліпеня 1920 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня ў Кудаеўскім сельсавеце Аршанскага раёну, Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскім раёне, Віцебскай вобласьці. У 1930 годзе ўлады утварылі калгас «імя Молатава».
Пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.
У 1944 годзе аднавілі калгас і ў 1958 годзе далучылі да калгаса «імя Чапаева» з цэнтрам у Міцькаўшчыне. [10]
З 1984 году ў складзе Андрэеўшчынскага сельсавету. У 1990 годзе вёску Малая Міцькаўшчына далучылі да вёскі Міцькаўшчына. Аграфірма «Штотц Агро-Сэрвіс Міцькаўшчына» запрацавала ў 2003 годзе на зямлі плошчай 3000 га.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 68 чалавек;[8]
- XX стагодзьдзе: 1910 год — вёска Малая Міцькаўшчына: 19 двароў, 59 мужчын, 56 жанчын; вёска Міцькаўшчына (маёнтак Заглундава): 6 домоў, 15 мужчын, 13 жанчын;[9] 1923 год — 243 чалавек; 1926 год — у хутарах: 62 дома, 346 чалавек; 1959 год — вёска Міцькаўшчына: 200 чалавек; вёска Малая Міцькаўшчына: 130 чалавек; 1998 год — 166 дамоў, 408 чалавек;
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 312 чалавек; 2018 год — 128 дамоў, 297 чалавек;
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Братэрская магіла вайскоўцаў, што загінулі ў 1941-44 гг. У цэнтры вёскі пахаваны 19 вайскоўцаў. У 1965 годзе на ўшанаваньне іх памяці пастаўлены помнік.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кацярына Марыя Любамірская (*04 красавіка 1854, Санкт-Пецярбург — †18 жніўня 1937, Парыж; па-польску: Katarzyna Maria ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna) дачка князя Зыгмунта Марыя Марыяна Любамірскага(08.12.1822 — 28.9.1863; па-польску: Zygmunt Maria Marian ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna), унучка князя Канстантіна Станіслава Любамірскага(18.11.1786 — 25.4.1870, Варшава; па-польску: Konstanty Stanislaw Xawery Lubomirski), праўнучка князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). У 1887 году шлюб з Братыславам Барташэўскім (1860 — ?; па-польску: Bratysław Bartoszewski)
- ^ Міхаіл Макшыцкі — уласьнік маёнтка Высокае.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 110 (Д-4), 223.
- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Д-4), 274.
- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Сѣнно. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
- ^ Планы генерального межевания России 1783—1790 гг.
- ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 162, 163. — 329 с.
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 376. — 613 с.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 108, №№ 42, 64. — 250 с..
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» — Сельскагаспадарчая арцель (калгас) імя Чапаева, вёска Малая Міцькаўшчына (с 17.08.1950 г. — вёска Солаўе, с 1966 г. — вёска Міцькаўшчына) Кудаеўскага (с 15.05.1984 г. Андрэеўшчынскага) сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці, ф. 452, 284 ад. зах., 1946–2008.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міцькаўшчына. // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 155.
- Міцькаўшчына. (№ 293) / Рэдкал.: С. В. Марцелеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 111.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 510.
- Шынкевіч А. М. . Аршаншчына старажытная. - Ворша, 1990. – 19 с.
- Шынкевіч А. М.. Падарожжа па Дняпры.. — Ворша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1994. — С. 19. — 40 с.
- Шинкевич А. Н. Очерки о земле Оршанской. Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — С. 9, 30, 225 — 226, 247, 272, 303, 426, 504, 508, 514, 538, 572, 573, 620, 739. — 844 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міцькаўшчына (Віцебская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Міцькаўшчына на Radzima.org