Селішча (Высокаўскі сельсавет)
Селішча | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Высокаўскі |
Насельніцтва: | 55 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211024[1] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′38.1″ пн. ш. 30°28′28.1″ у. д. / 54.610583° пн. ш. 30.474472° у. д.Каардынаты: 54°36′38.1″ пн. ш. 30°28′28.1″ у. д. / 54.610583° пн. ш. 30.474472° у. д. |
± Селішча |
Се́лішча[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 кілямэтраў на поўнач ад Воршы, за 2 кілямэтры на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі Корк — Омск (у межах Беларусі — магістраль М1) і за 1 кілямэтар на ўсход ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Рэчка Селішчанка, левы прыток Аршыцы, пачынаецца ў ваколіцах вёскі.[3] Селішча ўваходзіць у склад Высокаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт у 1510 годзе даў на вечнасьць князю Багдану Дзьмітрыявічу Адзінцэвічу сяло Селішча. [4]
1510.08.08. «Потвержене кн(я)зю Богдану Дмитреевичу на дворец у Жижморском павете, на званыи Вокгинты, с петнадцатма ч(о)л(о)в(е)ком и на две сельца, которие держал зрадца Сестренец Дуденокъ, такъже што он выменял у п(а)на Сопежича, на вечность ...а потомъ мы вже дали ему тыи села, которыи жъ держалъ зрадца нашъ Сестренецъ у Рошскомъ повете на имя Селишче...»[5]
Вёска вядома ў 1607 годзе як маёнтак Селішча.[6] У 18 стагодзьдзі уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[7]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Селішча ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[8]
У 1783 годзе вёска Селішча — уладаньне князя Рыгора Пацёмкіна. [9]З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст. Вёска адносілася да прыходу Сьвята–Троіцкай царквы ў сяле Солаўе.[3]
Пакараньне бізунамі й аддача ў салдаты ўдзельнікаў сялянскага хваляваньня ў маёнтку князя Канстанціна Любамірскага ў 1827 годзе.
Марцін сын Васіля 41 год і Даніла сын Лявона 31 г. сумесна зь іншымі Копцямі абвясьцілі, што яны маюць дакументы аб шляхетскім паходжаньні, і адмовілісь падпарадкавацца ўласьніку й выплачваць дзяржаўныя падаткі. Па запросу кіраўніка маёнтка Сурына ў вёску Селішча прыслалі атрад на чале з маёрам Ельшынам на выпадак непадпарадкаваньня тутэйшых сялян.
12-го красавіка сялян судзіў Аршанскі ніжні земскі суд: Марціна, сына Васіля Копця, як галоўнага бунтаўніка, 25 ударамі бізуном і саслаць на вечную катаргу з тым, што ніякае права на дваранства калі-б магло быць даведзена Копцямі на яго не распаўсюджываецца; Данілу сына Лявона й Прохора сына Марціна аддаць у салдаты. Сялян: Сьцяпана сын Яўхіма — 27 гадоў, Мікіту сына Яўхіма — 24 года, Цераха сына Сцяпана — 20 гадоў, Аніську сына Васіля — 26 гадоў, Астапа сына Марціна — 19 гадоў, Гаўрылу сына Міхаіла — 24 года, Касьцяна сына Парфена — 48 гадоў, Кліма сына Васіля — 53 года, Гаўрылу сына Апанаса — 53 года, Васіля сына Парфёна — 52 года, Аляксея сына Мацьвея — 27 гадоў, Зьмітрока сына Пракопа — 25 гадоў, Наума сына Касьцяна — 26 гадоў, Трахіма сын Гаўрылы — 20 гадоў і Астапа сына Мікіты — 43 года, якія адмаўляюцца падпарадкавацца, пакінуць пры йх гаспадарках, «пасяліўшы ў іх пачуцьцё страху, прымусіўшы йх да паслухмянасьці».
Грамадзянскі губэрнатар Іван Максімаў зьмягчыў прысуд земскага суда: Марціну прызначыў 5 удараў бізуном і выкрэсьліў слова «вечная»; Данілу й Лявону дазволіў даводзіць сваё шляхетства. [10][a]
У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 574 дзесяцін зямлі, сяляне вёскі адносіліся да прыходу Солаўянскай царквы Сьвятых Канстанціна і Алены і ўваходзілі ў Солаўянскае сялянскае таварыства ў Высокаўскай воласьці.[12]
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і зь 17 ліпеня Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскі раён (09.09.1946 год — 17.12.56 год Арэхаўскі раён), Віцебская вобласьць.
Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году.
27 траўня 1950 году вёска далучана да калгаса «Маяк камуны» з цэнтрам у сяле Высокае (з 1984 году ў вёсцы Купёлка) Высокаўскага сельсавету Аршанскага раёну [13]
Рэспубліка Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 сьнежня 2003 году калгас пераназваны ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Маяк камуны», а ў 2007 годзе пераўтвораны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Маяк — Высокае».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 55 чалавек;
- XX стагодзьдзе: 1998 год — 56 двароў, 101 чалавек; 1910 год — 62 двары, 112 мужчын, 105 жанчын;[12]
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 254 чалавекі;[3]
- XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 37 двароў.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У 20 стагодзьдзі ў вёсцы жылі сяляне з прозьвішчам Копці: Копцік Фядос сын Якава, нар. ў 1894 г., вёска Селішча Аршанскага раёну, беларус, няскончаная пачатковая адукацыя, селянін-аднаасобнік, пражываў у вёскі Селішча. Арыштаваны за групавую антысавецкую дзейнасьць. Асуджаны 26.12.1932 паводле арт. 72, 76 КК БССР на 3 гады лягероў. Рэалібітаваны 22.6.1989; Копчык Сьцяпан сын Якава, нар. ў 1872 г., вёска Селішча Аршанскага раёну, селянін-аднаасобнік, пражываў у вёскі Селішча. Асуджаны 26.12.1932 за групавую антысавецкую дзейнасьць паводле арт. 72, 76 КК БССР на 5 гадоў лягероў з заменай высалкі на 5 гадоў высылкі разам зь сям'ёй на поўнач. Рэалібітаваны 22.6.1989.[11]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ а б в Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 376. — 613 с.
- ^ Историческіе очерки Матвѣя Любавскаго. Областное дѣленіе и мѣстное управленіе Литовско-Русского государства ко времени изданія перваго літовскаго статута.. — М: Университетская типографія, 1892. — С. 252. — VIII,884.C.VI с.
- ^ Lietuvos Metrika Knyga Nr. 8 (1499 — 1514). — Vilnius: Lietuvos istorijos instittutos. Vilnius Mokslo enciklopediju leidukla, 1995. — Т. Knyga Nr. 8 (1499 — 1514). — С. 368—369, № 511. — 710 с. — ISBN 5-420-01071-2
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110(Д-4), 233. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84(Д-4), 309. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
- ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186.
- ^ Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг. Ф. 1319. Опись 1. Картон 16 Пачатак 5.09.1783. Полевые записки № 812.
- ^ Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. = Магілёўскі Гістарычны Архіў, фонд 144. Аршанскі павятовы Земскі суд, 1827 г., справа 267, л. 2, 30, 31, 33, 85, 1828 г.» / пад рэдакцыяй акад. Н. М. Нікольскага і ст. навуковых работнікаў Д. А. Дудкова, І. Ф. Лочмеля. — Менск: Акадэмія навук БССР, 1940. — Т. 2 (1772—1903 гг.). — С. 138, 147, 149, 150, 151. — XVI,939 с. — 4000 ас.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 276.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 108, № 47. — 250 с.
- ^ "Занальны дзяржаўны архіў у Воршы" ф. 1125, 273 ед. хр., 1946-2007. Сельскагаспадарчы кааператыў "Маяк Камуны" (СПК "Маяк Камуны"), в. Купёлка Высокаўскага сельскага савету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С.514.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 174