Перайсьці да зьместу

Хлусава (Пішчалаўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хлусава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Пішчалаўскі
Насельніцтва: 16 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211385[1]
СААТА: 2236858111
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′5″ пн. ш. 30°24′19″ у. д. / 54.58472° пн. ш. 30.40528° у. д. / 54.58472; 30.40528Каардынаты: 54°35′5″ пн. ш. 30°24′19″ у. д. / 54.58472° пн. ш. 30.40528° у. д. / 54.58472; 30.40528
Хлусава на мапе Беларусі ±
Хлусава
Хлусава
Хлусава
Хлусава
Хлусава
Хлусава

Хлу́сава[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 4 кілямэтры на поўнач ад Воршы й за 2,5 км на захад ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-ПецярбургАдэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Месьціцца паміж чыгункай ВоршаВіцебск і левым берагам ракі Скуп’я. Хлусава ўваходзіць у склад Пішчалаўскага сельсавету. Чыгуначная станцыя Хлусава знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомая з 1607 году як маёнтак Хлусава[3][4]. У 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце ВКЛ[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Хлусава ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10 студзеня 1778 да 1 сьнежня 1796). З 1 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 у Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[6]

У 1857 годзе сяляне былі прыпісаныя да Солаўеўскай Сьвята-Траецкай царквы.[7] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 105 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Юрцаўскае царквы Прачыстай Багародзіцы й уваходзілі ў Юрцаўскае сялянскае таварыства. Маёнтак Хлусава 352 дзесяціны зямлі (2 дзесяціны пад садам: 200 яблынь, 2 грушы, 10 кустоў) належыў Ёсіфу К. Кітаеўскаму[8][9]

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году ў Аршанскім павеце Віцебскай губэрні.

З сакавіка 1924 году ў БССР і зь 17 ліпеня Пішчалаўскі сельсавет, Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскі раён, Віцебская вобласьць.[10]

Пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году.

Да 1950 году ў калгасе «Працоўная культура».[11] У 1950 годзе далучаны да калгаса «Імя Кірава».[12]

Рэспубліка Беларусь

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1 верасьня 2003 году каапэратыў «Пішчалаўскі». У 2017 годзе ў складзе ААТ «Аршанскі райаграсэрвіс».

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 114 чалавек[7];
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — вёска: 19 двароў, 89 мужчын, 83 жанчыны; маёнтак: 4 двара, 16 мужчын, 11 жанчын;[8] 1926 год — 19 двароў, 111 чалавек; 1959 год — 154 чалавекі; 1998 год — 23 гаспадаркі, 43 чалавекі;
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 11 гаспадарак, 16 чалавек
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 78
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 110 (Д-3), 240
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Д-3), 331
  5. ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  6. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Сѣнно. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
  7. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 376. — 613 с.
  8. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 108 (№ 56). — 250 с.
  9. ^ Список садоводов Могилевской губернии / Б. А. Мельников. — Могилев губ.: Губернская типография, 1911. — С. 24 (№ 573). — 54 с.
  10. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деленіе на 1 января 1947 года. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 ас.
  11. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 380, 17 ад. зах. 1944—1950. Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Працоўная культура» вёскі Хлусава Пішчалаўскага сельсавета Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
  12. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 382, 264 ад. зах. 1945—2009. Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Імя Кірава» вёскі Пішчалава Пішчалаўскага сельсавета Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.