Семежаў
Семежаў | |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Семежаўскі |
Вышыня: | 151 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1367 (2000) |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Паштовы індэкс: | 223932 |
Аўтамабільны код: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′36″ пн. ш. 27°00′12″ у. д. / 52.96° пн. ш. 27.00333° у. д.Каардынаты: 52°57′36″ пн. ш. 27°00′12″ у. д. / 52.96° пн. ш. 27.00333° у. д. |
Семежаў на мапе Беларусі Семежаў |
Семежаў, Семежава — вёска ў Беларусі, на рацэ Морач. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 1367 чал. (2000). Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад Капыля, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; каля аўтамабільнай дарогі Слуцак — Івацэвічы.
Семежаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны. У 1920 жыхары Слуцкага павету сфармавалі тут Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне.
Гісторыя
Упершыню Семежаў згадваецца ў 2-й пал. ХV ст.[1] як вёска ў Слуцкім княстве, уладаньне Алелькавічаў. У 1578 паселішча атрымала статус мястэчка. Станам на 1622 тут было 195 дымоў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у красавіку 1706 мястэчка значна пацярпела[1].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Семежаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У 1848—1863 мясьціна знаходзілася ў валоданьні Магільніцкіх[1]. Станам на 1886 тут было 269 двароў, дзейнічалі 2 царквы, габрэйскі малітоўны дом, капліца, школа, 3 крамы. Мястэчка было цэнтрам традыцыйнага народнага мастацкага ткацтва. У 1908 у Семежаве працавалі кравецкі і гарбарны цэхі. На 1914 у мястэчку было 518 двароў.
У 1918 Семежаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў лістападзе 1920 тут зь беларускай міліцыі Слуцкага павету сфармаваўся Грозаўскі полк[2]. Да здушэньня паўстаньня бальшавікамі ўлада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР.
20 жніўня 1924 Семежаў зрабіўся цэнтрам сельсавету Чырвонаслабадзкога, з 8 жніўня 1959 Капыльскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 тут было 655 двароў.
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 — 996 чал.[1]
- XX стагодзьдзе: 1914 — 2818 чал.; 2000 — 1367 чал.[1]
Інфраструктура
У Семежаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Выдатныя мясьціны
- Царква
Страчаная спадчына
Вядомыя выхадцы
- Міхаіл Высоцкі (нар. 1928) — беларускі навуковец
Крыніцы
- ^ а б в г д Фёдар Абрамчык. Семежава // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 284.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Грозаўскі полк // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 155.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Siemieżewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 546—548.
Вонкавыя спасылкі
|