Перайсьці да зьместу

Рэспубліка Сэрбская Краіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэспубліка Сэрбская Краіна
Република Српска Крајина

 

 

1991-1995
 

Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай Краіны Герб Рэспублікі Сэрбскай Краіны
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Боже правде»
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Сэрбскай Краіны
Афіцыйная мова сэрбская
Сталіца Кнін
Найбуйнейшы горад Кнін, Вукавар, Пэтрыня
Форма кіраваньня рэспубліка
Мілан Бабіч (1991—1992)
Горан Хаджыч (1992—1993)
Мілан Бабіч (1993—1994)
Мілан Мартыч (1994—1995)
Гісторыя
 • Абвяшчэньне аўтаноміі
 • Утварэньне САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм
 • Утварэньне САВ Краіна
 • Утварэньне САВ Заходняя Славонія
 • Увядзеньне войскаў
 • Скасаваньне

1 красавіка 1991
26 лютага 1991
1 лютага 1991
12 жніўня 1991
10 жніўня 1995
12 лістапада 1995
Плошча
 • агульная

17 028 км²
Насельніцтва
 • агульнае
 • шчыльнасьць

430 000
25,6/км²
Валюта краінскі дынар

Рэспу́бліка Сэ́рбская Кра́іна (па-сэрбску: Република Српска Крајина, МФА (сэрб.): [rɛpǔblika sr̩̂pskaː krâjina]; скар. РСК) — былая непрызнаная сэрбская дзяржава на тэрыторыі Рэспублікі Харватыі ў Харвацкай (Кнінскай) Краіне (ля мяжы з заходняю Босьніяю), у Славонскай (Заходне-Славонскай) Краіне (ля мяжы з паўночнаю Босьніяю) і Падунайскай (Усходне-Славонскай і Баранскай) Краіне (ля мяжы з сэрбскаю Ваяводзінаю). РСК была створаная як адказ на дзеяньні харвацкіх рэспубліканскіх уладаў, якія ўзялі курс на аддзяленьне ад Югаславіі і выражала імкненьні сэрбскага насельніцтва Харватыі застацца ў складзе Югаславіі.

РСК існавала ў пэрыяд з 1991 па 1995 рок і была заснаваная на тэрыторыі Рэспублікі Харватыі ў складзе СФРЮ. Сталіцаю РСК было места Кнін з насельніцтвам каля 12 000 чалавек. Апроч яго, іншымі буйнымі местамі былі Вукавар (33 000) і Пэтрыня (19 000). У сярэдзіне 1991 року насельніцтва РСК налічвала 469 700 чалавек (52,3 % — сэрбы, 35,8 % — харваты, 11,9 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў)[1], але ў 1993 годзе насельніцтва РСК налічвала 433 600 чалавек (91 % — сэрбы, 7 % — харваты, 2 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў)[2]. Плошча РСК складала 17 040 квадратных кілямэтраў[3]. Большую частку тэрыторыі РСК страціла падчас харвацкіх апэрацыяў «Маланка» й «Бура» ў 1995 годзе. Рэшта РСК ва Ўсходняй Славоніі, Барані і Заходнім Срэме паводле Эрдуцкага пагадненьня пры дапамозе ААН была мірна інтэґраваная ў Харватыю ў 1998 годзе.

Сэрбская Краіна межавала з Харватыяю, Вугоршчынаю, Хаўруснаю Рэспублікаю Югаславіяю, а ў Босьніі й Герцаґавіне з Рэспублікаю Сэрбскаю, Аўтаномнаю вобласьцю Заходняю Босьніяю і Фэдэрацыяю Босьніі й Герцаґавіны. Незалежнасьць РСК не была прызнаная ніводнаю дзяржаваю, уключаючы і Хаўрусную Рэспубліку Югаславію.

Назва «Краіна» была прынятая для Вайсковае мяжы, якая была створаная з частак кронлянду Харватыі й Славоніі Габсбурскае імпэрыі ў 1553—1578 роках як сродак абароны ад экспансіі Асманскае імпэрыі. Шмат харватаў, сэрбаў і валахаў эміґравалі з суседняе часткі Асманскае імпэрыі (Асманская Босьнія й Сэрбія) у рэґіён і дапамаглі ўзмацніць і папоўніць колькасьць харватаў, а таксама ґарнізон нямецкіх войскаў у змаганьні з асманамі. Габсбурґі кантралявалі мяжу вайсковаю штаб-кватэраю ў Вене і не зрабілі яе кароннаю зямлёю, хоць яна мела некаторыя асаблівыя правы з мэтаю садзейнічаньня адраджэньню спустошанай ды зруйнаванай вайною тэрыторыі. Скасаваньне вайсковага кіраваньня адбылося ў 1869—1871 роках. З мэтаю прыцягненьня сэрбаў быць часткаю Харватыі 11 траўня 1867 Сабор урачыста заявіў, што «Трыадзінае Каралеўства прызнае сэрбаў/валахаў, што жывуць у ім, нацыямі аднолькавымі і роўнымі з харвацкаю нацыяю». Пасьля гэтага Вайсковая мяжа была ўзьяднаная з Харватыяю ў 1881 годзе.

Пасьля Першае сусьветнае вайны землі, што раней уваходзілі да складу Вайсковае мяжы, сталі часткаю Каралеўства Югаславіі, дзе яны былі ў Саўскай банавіне. У інтэрбэлум сэрбы ў Харвацкай, Славонскай, Басьнійскай Краінах ды іншых заходніх абласьцях Сэрбіі гуртаваліся вакол Незалежнае дэмакратычнае партыі на чале зь Сьветазарам Прыбічавічам. У новай дзяржаве існавала вялікая напружанасьць між харватамі й сэрбамі, з змаганьнем харватаў за аўтаномію, кульмінацыяю чаго стала забойства іхняга лідэра Сьцяпана Радыча ў парлямэнце і рэпрэсіі з боку сэрбаў, якія дамінавалі ў сілах бясьпекі.

У 1939-1941 роках, намагаючыся разьвязаць харвацка-сэрбскія палітычныя й сацыяльныя супярэчнасьці, была створаная Банавіна Харватыя Хорватія, што мела ў сваім складзе большую частку колішняе Вайсковае мяжы, а таксама частку Босьніі й Герцаґавіны. У 1941 краіны Восі акупавалі Югаславію, пасьля чаго была створаная Незалежная Дзяржава Харватыя (што ўлучала ўсю сёньняшнюю Босьнію й Герцаґавіну і частку Сэрбіі (Усходні Срэм). Усташы (якія закатавалі сэрбскага караля Югаславіі) былі зацьверджаныя немцамі як кіраўнікі новае краіны й праводзілі палітыку ґенацыду супраць сэрбаў, габрэяў і харватаў (ад апазыцыйных ґрупаў), што прывяло да сотні тысяч забойстваў. Цягам усяго пэрыяду харваты ядналіся вакол тагачаснае ўлады або камуністычных антыфашысцкіх партызанаў. Сэрбы Кнінскае Краіны, як правіла, ядналіся вакол чэтнікаў, у той час як сэрбы з Банавіны і Славоніі, як правіла, ядналіся вакол партызанаў.

Напрыканцы вайны камуністычныя партызаны перамаглі, і край далучыўся да Народнае Рэспублікі Харватыі, 7 красавіка 1963 рэспубліка была пераназваная ў Сацыялістычную Рэспубліку Харватыю. Аўтаномныя палітычныя арґанізацыі рэґіёну былі здушаныя за кіраваньнем Ціта (доля Харвацкае вясны), але югаслаўская канстытуцыя 1965 і 1974 року надавала істотныя правы нацыянальным меншасьцям, як і сэрбам у СР Харватыі.

Сэрбская Краіна ў час абвяшчэньня Харватыяю незалежнасьці ў 1991 мела тры тыпы тэрыторыяў:

  • Значная частка гістарычнае Вайсковае мяжы, у раёнах з сэрбскаю меншасьцю насельніцтва;
  • Тэрыторыі, накшталт паўночнае Далмацыі, якія ніколі не былі часткаю Вайсковае мяжы, але мелі большасьць або вялікую частку сэрбскага насельніцтва, абвясьцілі самакіраваньне з сталіцаю ў Кніне;
  • Тэрыторыі, што мяжуюць з Сэрбіяю, дзе сэрбы складаюць значную меншасьць (Бараня, Вукавар).

Вялікія тэрыторыі гістарычнае Вайсковае мяжы былі па-за мяжою Рэспублікі Сэрбскае Краіны і мелі галоўным чынам харвацкае насельніцтва — вялікая частка Лікі, тэрыторыі вакол места Белавару, Цэнтральная ды Паўднёва-Ўсходняя Славонія.

Ґеаґрафічныя рэґіёны РСК
Дынарскія Альпы, панарама з Кніна
Плітвіцкія азёры
Лясы на гары Папук у Славоніі

РСК складалася з трох экскляваў[3][4]:

Згодна з Канстытуцыяй РСК, асноўнаю тэрытарыяльнаю адзінкаю была супольнасьць, у якую, як правіла, уваходзілі адносна буйны населены пункт, што быў яе цэнтрам, і навакольныя сёлы, вёскі і хутары. Усяго ў складзе РСК налічвалася 28 супольнасьцяў[4].

У РСК налічвалася шэсьць гісторыка-ґеаґрафічных рэґіёнаў. У прыватнасьці, корпусы краінскае арміі знаходзіліся ў адпаведнасьці з гэтымі рэґіёнамі, па такім жа прынцыпе праводзілася і адзнака колькасьці насельніцтва[5][6].

  • Паўночная Далмацыя. Плошча 3450 км²[5]. Межамі Паўночнай Далмацыі з поўначы быў Вэлебіт, з усходу — Дынарскія Альпы, з поўдню — Косава-Поле й Пятрова-Поле, з захаду — Задар і ўзьбярэжжа Адрыятыкі. Да гэтага рэґіёну адносіліся Кнін, Бэнкавац, Абровац, Дрніш і Сэрбская супольнасьць Задар[7].
  • Ліка. Плошча 4808 км²[5]. Межамі Лікі з поўначы было места Плашкі, з усходу — рака Ўна, на поўдні — рака Зрманя, на захадзе — лінія Мэдак-Тэсьлінґрад. Фактычна, Ліка знаходзіцца паміж гор Вэлебіта, Плешэвіца й Мала-Капэле. У рэґіёне знаходзяцца Плітвіцкія азёры. У РСК да Лікі адносіліся супольнасьці Карэніца, Доні-Лапац, Грачац і Плашкі[8].
  • Кордун. Плошча 2306 км²[5]. Межамі Кордуну былі: на поўначы — рака Купа, на ўсходзе — рака Ґліна й мяжа з Босьніяй і Герцаґавінай, горы Плешэвіца й Мала-Капэла на поўдні й ракі Мрэжніца й Корана — на захадзе. Да Кордуну адносіліся супольніцтвы Слунь, Крняк, Вргінмост і Войніч. У эканамічным пляне вылучаўся горад Тапуска[9].
  • Баня. Плошча 3456 км²[5]. Дакладныя межы гэтага рэґіёну не былі вызначаныя. У складзе Баніі былі супольнасьці Ґліна, Пэтрыня, Кастайніца, Двор-на-ўні й частку супольнасьці Цапраг[10].
  • Заходняя Славонія. Агульная плошча Заходняе Славоніі была 5062 км²[5], аднак пад кантролем РСК было ўсяго 558 км², бо восеньню 1991 року харвацкія сілы правялі шэраг наступаў, узяўшы пад кантроль большую частку вобласьці. Паўночнаю мяжою была рака Драва, усходняю — раён супольнасьцяў Доні-Міхоляц і Араховіца, паўднёваю — рака Сава, а заходняю — рака Ілава. Фармальна, у складзе Заходняе Славоніі былі супольнасьці Окучані, Пакрац, Дарувар, Грубышна-Поле, Падраўска-Слатына, часткі супольнасьцяў Выравітыца, Араховіца й Славонска-Пожэга. Аднак на практыцы РСК кантралявала толькі Окучані й частку Пакраца[11].
  • Усходняя Славонія, Бараня, Заходні Срэм. Плошча 2511 км²[5]. Паўночнаю мяжою была вугорская, усходняю — мяжа з ХРЮ, паўднёвая мяжа праходзіла паміж Дунаем і Саваю, заходняя — уздоўж Осіека й Вінкоўцаў, якія знаходзіліся пад харвацкім кантролем. У складзе гэтае вобласьці былі супольніцтвы Вукавар, Тэня, Даль, Белы Манастыр, Міркоўцы і часткі супольнасьцяў Осіек, Вінкоўцы й Жупаня[12].
Мапа Вайсковае мяжы

Сэрбы на тэрыторыі будучае Сэрбскае Краіны жылі з часоў Сярэднявечча[13][14], прычым яшчэ да ўварваньня Асманскае імпэрыі на Балканы[15][13]. Напрыклад, першыя згадкі пра сэрбаў ў Срэме, Славоніі й Далмацыі датуюцца VII староччам н. э. Аднак большасьць насельніцтва сэрбы тады складалі толькі ў раёнах Паўднёвае Далмацыі, дзе яны заснавалі некалькі сваіх княстваў[16][17][18]. Першым сэрбскім манастыром на тэрыторыі Каралеўства Харватыі быў манастыр Крупа, заснаваны ў 1317 годзе чарнецамі, што цякалі з Босьніі ад туркаў, на сродкі караля Стэфана Ўраша II[19]. Прыкладна ў той жа час быў заснаваны манастыр Крка на сродкі прынцэсы Алены Шубіч Неманьіч, сястры караля Стэфана Ўраша IV і жонкі харвацкага вяльможы Младэна III Шубіча[20].

Пасьля захопу туркамі-асманамі Сэрбіі й Босьніі колькасьць сэрбаў у Краіне значна павялічылася, а мноства харватаў пакінула гэтыя рэґіёны і перасялілася або ў месты на ўзьбярэжжы Адрыятыкі, або ўглыб Харватыі й Вугоршчыны[21][22]. Пасьля першага захопу туркамі места Яйцэ 18 тысячаў сэрбскіх сем’яў перасяліліся ў Лічскую й Крбаўскую жупанію. Вугорскі кароль Мацей Корвін вызваліў іх ад падаткаў і ґарантаваў свабоду веравызнаньня, аднак сэрбы мусілі абараняць мяжу ад турэцкіх уварваньняў[23]. Пазьней сэрбы-ўцекачы ў іншых раёнах Краіны атрымалі ад Габсбурґскае манархіі статус памежнага рушэньня, якое ў абмен на зямельныя надзелы пажыцьцёва абараняла мяжу з туркамі[24].

Паводле шэрага дасьледчыкаў, для Габсбурґаў Вайсковая мяжа (па-сэрбску: Војна Крајина) была свайго роду рэзэрвуарам жаўнераў. Кожны сёмы жыхар Краіны быў ґранычарам, у той час як у іншых землях імпэрыі суадносіны жаўнераў і цывільных складала 1:64[25][26]. Цягам свайго існаваньня Вайсковая мяжа перажывала шматлікія рэформы й пераўтварэньні. Напрыканцы XIX старочча Вайсковая мяжа была скасаваная, а яе раёны з 1882 годзе былі перададзеныя пад кіраваньне Каралеўства Харватыі й Славоніі ў рамках Землях кароны Сьвятога Іштвана[27][28].

Паводле перапісу насельніцтва 1910 року, сэрбы ў Каралеўстве Харватыі й Славоніі складалі 24 % насельніцтва. Далмацыя перапісвалася асобна

Пасьля скасаваньня вайсковае арґанізацыі актывізавалася палітычная дзейнасьць сэрбаў. Было створана некалькі партыяў, некаторыя зь якіх супрацоўнічалі з харвацкімі партыямі. Аднак шэраг харвацкіх палітыкаў, такія як Антэ Старчавіч ды Ёсіп Франк лічылі сэрбаў чужым элемэнтам і прапаґандавалі сэрбафобію[29][30]. У той час як сэрбы атрымлівалі падтрымку ад бана Куэна-Гэдэрвары, прызначанага Будапэштам, некаторыя харвацкія палітыкі шукалі заступніцтва ў кіруючых колах у Вене. Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны практычна ўсе яе паўднёваславянскія зямлі па ўласным жаданьні ўвайшлі да складу Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў. Аднак гэтая дзяржава была цэнтралізаванаю і неўзабаве перастала адказваць настроям харвацкіх масаў, якія жадалі значнае аўтаноміі або незалежнасьці. Гэта ўскладніла сэрбска-харвацкія адносіны і выклікала шэраг палітычных крызаў[31].

Наводле перапісу насельніцтва 1910 року, праваслаўных сэрбаў на тэрыторыі харвацка-славонскае дзялянкі колішняе вайсковае мяжы налічвалася 649 453 чалавека[27]. 11 рокаў пасьля, у 1921 годзе, на тэрыторыі сучаснае Харватыі і Срэму (у цяперашні час у складзе Сэрбіі) мешкала 764 901 сэрбаў, зь іх 658 769 на тэрыторыі харвацка-славонскае дзялянкі колішняе Вайсковае мяжы і 106 132 у Далмацыі[32].

Ґенацыд сэрбаў у Другую сусьветную вайну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля акупацыі Каралеўства Югаславіі Нямеччынаю і яе хаўрусьнікамі была створаная Незалежная Дзяржава Харватыя, з усташамі на чале. яны прытрымліваліся вялікахарвацкай ідэі й адрозьніваліся крайняю сэрбафобіяю, што вылілася ў ґенацыд сэрбаў, габрэяў ды цыґанаў. Усташамі была створаная і сетка канцляґераў. Дакладная колькасьць ахвяр ґенацыду невядомая, яна складае ад 197 000 чалавек па харвацкай вэрсіі[33] да 800 000 чалавек па сэрбскай[34]. Значная частка ахвяр загінула ў харвацкіх канцляґерах. Каля 240 000 сэрбаў былі ґвалтоўна зьвернутыя ў каталіцтва, яшчэ 400 000 былі вымушаныя бегчы да Сэрбіі[34]. Гэтыя дзеі зьмянілі этнічную мапу тэрыторыяў сучасных Харватыі, Босьніі й Герцаґавіны ды Сэрбіі і вельмі адмоўна адбіліся на адносінах між сэрбамі ды харватамі. На акупаваных раёнах Югаславіі разгарнуўся шырокі вызваленчы рух. Узьнікшы ў Далмацыі, ён знайшоў водгук на тэрыторыі ўсёй Югаславіі. Барацьбу з харвацкімі вайсковымі фармаваньнямі й часткамі Вэрмахту вялі партызаны-камуністы пад кіраўніцтвам Ёсіпа Броза Ціта. Палітыка сэрбскага нацыяналістычнага руху чэтнікаў пад кіраўніцтвам Дражы Міхайлавіча у розныя пэрыяды вар’явалася ад барацьбы зь нямецкімі часткамі да супрацоўніцтва зь імі. Чэтнікі на кантраляваных імі тэрыторыях вялі ў сваю чаргу тэрор супраць нясэрбскага цывільнага насельніцтва[35][36][37]. Сэрбы з тэрыторый колішняе Вайсковае мяжы ўнесьлі значны ўклад у барацьбу зь нямецкімі падразьдзеламі й харвацкімі фармаваньнямі. У 1943 годзе іх колькасьць у шэрагах чэтнікаў склала 7 000, у шэрагах партызан — 28 800 ваяроў. У 1945 годзе у шэрагах чэтнікаў было 4 000, а ў шэрагах партызан 63 710 сэрбаў з тэрыторыяў Краіны[38]. Пасьля вызваленьня ўсёй тэрыторыі Югаславіі сэрбы ў Харватыі нароўні з харватамі атрымалі статус дзяржаваўтвараючага народу[39][40][41][42].

Напрыканцы 1960-х рокаў у асяродзьдзі харвацкіх камуністаў зараджаюцца новыя ідэі, сутнасьць якіх была ў зьмене становішча рэспублікі ў рамках Югаславіі. У Харватыі распачаўся шырокае рэфармацыйны рух, які атрымаў назву «Харвацкая вясна» або «Маспок» (ад сэрбскахарвацкае «масовни покрет» — масавы рух). Паводле заяваў яго ідэоляґаў, яно ставіла сваёю мэтаю пашырэньне правоў харватаў у рамках Югаславіі, а таксама правядзеньне дэмакратычных і эканамічных рэформаў. Удзельнікі руху пратэставалі супраць «выцягваньня» такіх эканамічна адсталых рэґіёнаў Югаславіі, як Косава, за кошт уразаньня бюджэту й палітычных правоў у Харватыі. Аднак яны не зьвярталі ўвагу на крытыку, што паказвала на поўнае раўнапраўе югаслаўскіх рэспублік. У гэты ж пэрыяд адзначаныя першыя пасьля 1945 року сутыкненьні ў Краіне на нацыянальным ґрунце — між сэрбамі й харватамі. Югаслаўскія СМІ апублікавалі інфармацыю, паводле якое ў Харватыі складаліся сьпісы сэрбаў ды харватаў, якія заставаліся лаяльнымі Югаславіі. Паступалі скаргі на выпадкі дыскрымінацыі сэрбаў[43].

Кіраўніцтва Югаславіі й ЗКЮ ўспрыняла рух як адраджэньне харвацкага нацыяналізму і кінула паліцыю на здушэньне дэманстрацыяў. Ціта зьняў з пасадаў найменш ляяльных прыхільнікаў, такіх, як Саўка Дабчавіч-Кучара, Міка Трыпалу й Драґутына Харамія, а таксама правёў чыстку ў Харвацкай кампартыі й мясцовай адміністрацыі. Шматлікія зь лідэраў гэтага руху затым выступілі на партыйных сходах і заявілі, што ня мелі рацыі. Шматлікія студэнцкія актывісты былі арыштаваныя, некаторыя нават прысуджаныя да пазбаўленьня волі. Сярод арыштаваных у тыя рокі былі абодва будучых прэзыдэнта Харватыі Франьё Туджман ды Сьцяпан Мэсіч, а таксама журналіст-дысыдэнт Бруна Бушыч.

Рост нацыяналізму ў Югаславіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1981 годзе адбыліся пратэсты ў Косаве й Мэтохіі, выкліканыя масавымі дэманстрацыямі косаўскіх альбанцаў, якія патрабавалі ператварэньня аўтаномнага краю ў рэспубліку або яго незалежнасьці ад Югаславіі[44][45]. Таксама кіраўніцтва хаўрусных рэспублікаў Славеніі ды Харватыі імкнулася да дэцэнтралізацыі й дэмакратычным пераўтварэньняў[46]. У сваю чаргу, улады ў Бялградзе імкнуліся падавіць сэпаратысцкія рухі ў краіне. На пачатку 1990-х рокаў сэрбскае кіраўніцтва на чале з Слабаданам Мілошавічам фактычна скасавала аўтаномію Косава[44].

Адначасова з патрабаваньнямі дэцэнтралізацыі й атрыманьня больш шырокае аўтаноміі ў Славеніі й Харватыі адбываўся рост нацыяналізму. Пасьля прыходу да ўлады ў Сэрбіі Мілошавіча югаслаўскае кіраўніцтва заявіла пра неабходнасьць цэнтралізаванага кіраваньня зь Бялграду. Супярэчнасьці між хаўруснымі рэспублікамі й фэдэральным цэнтрам нарасталі. Апроч росту нацыяналізму ў Славеніі й Харватыі, сэрбскі нацыяналізм таксама станавіўся пагрозаю адзінай югаслаўскай дзяржаве.

У сакавіку 1989 ркоу крыза ў Югаславіі паглыбілася. Сэрбскае кіраўніцтва дэ-факта зьліквідавала аўтаноміі Ваяводзіны й Косава ды Мэтохіі, а таксама, атырмаўшы падтрымку ад Чарнагорыі, здолела істотна ўплываць на прыняцьце рашэньняў на фэдэральным узроўні[47]. Гэта выклікала пратэсты з боку кіраўніцтва Славеніі, Харватыі, Босьніі й Герцаґавіны. Пасьля чаго сталі ўзьнікаць заклікі да рэфармаваньня югаслаўскае фэдэрацыі з боку кіраўнікоў хаўрусных рэспублікаў[48].

Такім чынам, паступовы рост нацыяналізму ў Югаславіі цягам 1980-х рокаў прывёў да ўсеюгаслаўскае крызы й падзеньня камуністычнае сыстемы[49].

Сэрбскія аўтаноміі ў 1990 року
Акадэмік Ёван Рашковіч, заснавальнік СДП

Калі ў Харватыі ў 1990 року пачалі фармавацца палітычная партыі, сэрбы 11 лютага ў Войнічы стварылі Югаслаўскую самастойную дэмакратычную партыю[50], а 17 лютага ў Кніне — Сэрбскую дэмакратычную партыю[39]. У 1990 годзе па ўсёй Югаславіі прайшлі шматпартыйныя выбары. У Харватыі на іх перамагла Харвацкая дэмакратычная супольнасьць (ХДС), якае выступала за аддзяленьне ад СФРЮ і канстытуцыйныя зьмены. Сэрбы, якія кампактна пражывалі ў рэспубліцы, падтрымлівалі альбо Сэрбскую дэмакратычную партыю памяркоўнага палітыка Ёвана Рашковіча, альбо камуністычныя ці сацыялістычная рухі. Палітыка ХДС і нацыяналістычныя выказваньні шэрага яго кіраўнікоў, уключаючы й Франьё Туджмана, узмацнілі міжнацыянальную напружанасьць у рэспубліцы. Пасьля ўвядзеньня новых дзяржаўных сымбаляў[51] і зьмены назвы рэспублікі (прыбралі слова «Сацыялістычная») ўзрасла напружанасьць у сэрбска-харвацкіх адносінах, а затым сэрбы патрабавалі культурнае аўтаноміі, у выдзяленьні якой ім было адмоўлена[52]. Харвацкі гісторык Нікіца Барыч пісаў, што крыза Югаславіі, у якой сэрбы бачылі ґарантыі стабільнасьці, выклікаў у іх непакой. У выніку сэрбы ўсё больш лічылі сваім адзіным абаронцам югаслаўскую народную армію, якая была апошнім рэальна функцыянальным югаслаўскім інстытутам[53].

Кіраўнік ХДС і першы прэзыдэнт Харватыі Франьё Туджман

Сытуацыя ў Харватыі пагаршалася нацыяналістычнымі мерамі рэспубліканскага ўраду. Сэрбскахарвацкая мова была зьмененая на харвацкую, спачатку была зьмененая назва, а пасьля й ґраматычныя нормы мовы. У службовай перапісцы й у СМІ было забароненае кірылічнае пісьмо. З школьных праґрамаў былі вынятыя тэксты па сэрбскай гісторыі, сэрбскія пісьменьнікі й паэты. Сэрбаў у дзяржаўных установах прымушалі падпісваць «аркушы лаяльнасьці» новаму харвацкаму ўраду[54][55]. Тых, хто адмаўляўся — звальнялі. Асабліва прыкметна гэта было ў сыстэме МУС[56]. Аказваўся ціск на прадстаўнікоў сэрбскае інтэліґенцыі[57]. Харвацкія палітыкі рабілі заявы, якія хваравіта ўспрымаліся сэрбамі. Асабліва вострую рэакцыю сэрбаў выклікала заява прэзыдэнта Туджмана, што Харватыя часоў Другой сусьветнай вайны была ня толькі нацысцкім утварэньнем, але і выказвала тысячарочныя імкненьні харвацкага народу[58][59][60]. Стыпе Мэсыч у сваю чаргу заявіў, што адзіная сэрбская зямля ў Харватыі — тая, якую сэрбы прынесьлі з сабою на падэшвах ботаў[58].

У жніўні 1990 року ў Кнінскай Краіне быў праведзены рэфэрэндум аб сувэрэнітэце й аўтаноміі, выказацца на якім маглі сэрбы, што нарадзіліся ці пражываюць на тэрыторыі Харватыі. Харваты ў ім удзелу ня бралі. На рэфэрэндуме 99,7 % з 756 721 адказалі на гэтае пытаньне станоўча[61][62][63], аднак у 10 муніцыпалітэтах харвацкім уладам удалося перашкодзіць правядзеньню рэфэрэндуму[64]. Сэрбскі рэфэрэндум і пачатак стварэньня аўтаноміі ў гістарыяґрафіі атрымалі назву «Рэвалюцыя бярвёнаў». 30 верасьня 1990 року была абвешчаная Сэрбская аўтаномная вобласьць Кнінская Краіна (САВКК), якая з 21 сьнежня пачала звацца Сэрбскаю аўтаномнаю вобласьцю Краіна (САВК)[65][66][67][68]. У сьнежні 1990 року харвацкі Сабор (парлямэнт) прымае новую канстытуцыю, па якой сэрбы ў Харватыі сталі нацыянальнаю меншасьцю, а не канстытуцыйным дзяржаваўтвараючым народам, як гэта было па рэспубліканскай канстытуцыі часоў СФРЮ[69][63][70].

Летам-восеньню 1990 року ў сілавых структурах рэспублікі адбыўся своеасаблівы абмен. З рэспубліканскага МУС былі звольненыя ўсе сэрбы, якія адмовіліся падпісаць «лісты лаяльнасьці» новай харвацкай уладзе. У той жа час у Кніне і шэрагу іншых гарадоў, дзе сэрбы складалі большасьць насельніцтва, у міліцыі засталіся толькі сэрбы. Неўзабаве яна была пераназваная ў «Міліцыю Краіны». Аднак такая сытуацыя была ня толькі ў МУС. Напрыклад, 17 кастрычніка 1990 року кіраўнік харвацкага ўраду Ёсіп Маноліч звольніў усіх сэрбаў, якія працавалі ва ўрадзе й яго апараце, па-за залежнасьці ад іх палітычных поглядаў[71].

У Харватыі Рэвалюцыя бярвёнаў і стварэньне САВ Краіны мянуюцца сэрбскім паўстаньнем (па-харвацку: Srpska pobuna). Як пісала Алена Гуськова, страх харвацкіх сэрбаў перад адраджэньнем фашызму ў Харватыі самі харвацкія ўлады лічылі, з аднаго боку, безґрунтоўным, а зь іншага бачылі ў ім праявы «вялікасэрбскага імпэрыялізму». Тэрыторыі пад кантролем краінскіх сэрбаў былі названыя акупаванымі і было заяўленае імкненьне аднавіць на іх канстытуцыйны парадак[72].

Нікіца Барыч сьцьвярджае, што кіраўнік Сэрбіі ў рамках Югаславіі Слабадан Мілошавіч лічыў магчымым не перашкаджаць аддзяленьню Харватыі, але без тэрыторыяў, населеных сэрбамі. Па меркаваньні Барыча, Мілошавіч жадаў, каб краінскія сэрбы ўвайшлі ў склад новае Югаславіі[73].

Мапа РСК

У студзені 1991 року было створанае краінскае МУС, якое аб’яднала ўсе сакратарыяты ўнутраных справаў, якія выйшлі з-пад кантролю Заґрэбу. У лютым 1991 року САВК аб’ядналася з тэрыторыямі Паўночнае Далмацыі і Лікі, дзе большасьць насельніцтва складалі сэрбы. 28 лютага Сэрбскае нацыянальнае веча і Выканаўчае веча САВК прынялі Рэзалюцыю аб аддзяленьні ад Харватыі на падставе вынікаў рэфэрэндуму й выставілі патрабаваньне застацца ў складзе СФРЮ. 16 траўня Скупшчына САВК прыняла рашэньне аб далучэньні Краіны да Югаславіі[56][74].

26 лютага была створаная Сэрбская аўтаномная вобласьць Славонія, Бараня й Заходні Срэм. Пазьней сэрбская аўтаномія была арґанізаваная таксама на тэрыторыі Заходняе Славоніі[75][76].

Летам 1991 року ў Краіне пачаліся баявыя дзеяньні паміж харвацкімі паравайсковымі атрадамі й сіламі МУС Харватыі з аднаго боку і сэрбскімі апалчэнцамі зь іншага[77][78]. Паступова ў сутыкненьні апынулася ўцягнутая Югаслаўская Народная Армія[79], зь якое зь вясны 1991 року масава дэзэртыравалі вайскоўцы-харваты. Удзел ЮНА ў канфлікце ўзрос, калі харвацкія атрады пачалі так званую блякаду казармаў ў верасьні 1991 року[80][81].

Харвацкія цекачы, сьнежань 1991 року

Вясною 1991 року на тэрыторыю САВ Краіны пачалі прыбываць уцекачы з тэрыторыяў пад кантролем Заґрэбу. Некаторыя зь іх затым зьязджалі ў Сэрбію або Чарнагорыю, але каля 100 000 засталіся ў Краіне. Чырвоны крыж Югаславіі паведаміў пра 250 000 уцекачоў сэрбскае нацыянальнасьці з тэрыторыі Харватыі ў 1991 року[82]. Уцекачы прыбывалі аж да перамір’я ў студзені 1992 року. У той жа час дзясяткі тысячаў харватаў і мусульманаў пад ціскам сэрбаў у гэты ж пэрыяд беглі з тэрыторыі Краіны ў Харватыю[83]. Харвацкі гісторык Нікіца Барыч пісаў, што з тэрыторыяў пад кантролем сэрбаў зьбегла да 300 000 нясэрбскага насельніцтва[79], аднак дадзеныя перапісу насельніцтва за 1991 рок паказваюць, што агульная колькасьць харватаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, што мешкалі на тэрыторыі будучае Краіны, не перавышала 220 000 чалавек[84].

19 сьнежня 1991 року сэрбскія аўтаноміі ўтварылі Рэспубліку Сэрбская Краіна (РСК). Паводле прынятае канстытуцыі, РСК была «нацыянальнаю дзяржаваю сэрбскага народу і ўсіх грамадзянаў, якія ў ёй жывуць». Былі вызначаныя дзяржаўныя сыбмалі — сьцяг, герб і гімн. Мілан Бабіч зьмяніў пасаду прэм’ер-міністра на пасаду прэзыдэнта рэспублікі. Быў абвешчаны сувэрэнітэт РСК[72][85][86].

На працягу 1991 року харвацкаю ґвардыяю й паліцыяю былі зьдзейсьненыя шматлікія злачынствы супраць грамадзянскага сэрбскага насельніцтва. Найбольш вядомыя зь іх адбыліся ў Сісацы, Госьпічы, Вукавары[87], вёсках Заходняе Славоніі. Сэрбскія фармаваньні таксама зьдзяйсьнялі шматлікія вайсковыя злачынствы супраць харвацкіх вайскоўцаў і грамадзянскіх асобаў, сярод якіх былі забойства харвацкіх вайсковапалонных у Вукавары, Разьня ў Ловасе і разьня ў Вачыне.

Падбіты танк у Дрніша

У студзені 1992 року дзякуючы міжнароднаму ўмяшаньню баявыя дзеяньні спыніліся[88][89], і на тэрыторыі РСК былі разьмешчаныя сілы ААН (UNPROFOR). «Блакітныя шаломы» разьмяшчаліся на лініі супрацьстаяньня сэрбскіх і харвацкіх падразьдзелаў з мэтаю спыненьня агню і кантролю за адводам цяжкага ўзбраеньня ад лініі фронту. Відавочцы зь ліку расейскіх міратворцаў узгадвалі, што сэрбы складавалі ўзбраеньне на складах пад наглядам ААН, калі харваты выводзілі тэхніку ў невядомым кірунку[90].

21 чэрвеня харвацкая армія парушыла замірэньне, заняўшы некалькі вёсак на тэрыторыі Мілеўцыйскага плято[88]. Гэта прывяло да падзеньня даверу да міратворцаў з боку сэрбаў і да эскаляцыі напружанасьці. У выніку тых падзеяў краінскія сэрбы палічылі, што сілы ААН не абароняць іх ад магчымае харвацкае аґрэсіі й прыступілі да фармаваньня рэґулярнае арміі[91].

Разбураная сэрбская хата
Разбурэньні ў Вукавары пасьля бітвы за места

22 студзеня харвацкая армія пачала апэрацыю «Масьленіца», заняўшы Навіґрад і аэрадром Зэмунік[88][92]. 25 студзеня Рада бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю 802, што асуджае харвацкія атакі. У выніку харвацкае апэрацыі аднавіліся артылерыйскія абстрэлы местаў абодвума бакамі, а шырокамаштабныя баявыя дзеяньні працягваліся да сярэдзіны вясны. 6 красавіка прадстаўнікі Харватыі й РСК заключылі замірэньне і падпісалі дамову аб адводзе харвацкіх падразьдзелаў з занятых тэрыторыяў. На іх месца павінны былі прыйсьці міратворцы СААНА, аднак пазьней харвацкія ўлады адмовіліся ад выкананьня дамовы[66].

Улетку працягваліся спарадычныя артылерыйскія абстрэлы. Радаю бясьпекі ААН быў працягнуты мандат міратворчых сілаў.

9 верасьня харвацкая армія пачала апэрацыю ў гэтак званай Мэдацкай кішэні[93]. У выніку апэрацыі былі занятыя і зьнішчаныя вёскі Дывасэла, Пачытэль і Чытлук, а супраць цывільнага сэрбскага насельніцтва былі зьдзейсьненыя вайсковыя злачынствы[94]. Пасьля адыходу харвацкіх падразьдзелаў тэрыторыю «кішэні» занялі сілы ААН. 2 лістапада ў Осьлё аднавіліся перамовы паміж РСК і Харватыяю. Сэрбскую дэлеґацыю ўзначальваў Горан Хаджыч, харвацкую — Хрвойе Шарыныч[95].

1994 рок прайшоў бяз буйных нападкаў харвацкае арміі ўласна на тэрыторыю РСК. Аднак харвацкая армія прымала актыўны ўдзел у апэрацыях у Босьніі й Герцаґавіне супраць войскаў басьнійскіх сэрбаў[96], а зводныя падразьдзелы краінскіх сэрбаў удзельнічалі ў баях у Заходняй Босьніі на баку аўтанамістаў Фікрэта Адбіча[97].

Краінская ўлада спрабавалі наладзіць мірнае жыцьцё. Урад у 1994 року распрацаваў праґраму стабілізацыі, пачаў выдаваць заробкі. Да лістапада кіраўніцтва Сэрбскае Краіны плянавала завяршыць інтэґрацыю зь Югаславіяю. 29 сакавіка 1994 року ў Заґрэбе ў расейскай амбасадзе было падпісанае замірэньне між кіраўніцтвам РСК і Харватыяю. 5 жніўня ў Кніне адбыліся перамовы краінскіх сэрбаў з харватамі па эканамічных патыньнях. У прыватнасьці абмяркоўвалася пэрспэктыва адкрыцьця дарожнае маґістралі праз Заходнюю Славонію. Восеньню сталі працаваць сумесныя камітэты — вайсковы й па сельскае гаспадарцы[98]. Краінскія дэлеґацыі наведалі Заґрэб 8 і 14 лістапада. 2 сьнежня была падпісаная дамова між РСК і Харватыяю пра нармалізацыю эканамічных адносінаў. Прадугледжвалася правядзеньне перамоваў па вяртаньні ўцекачоў, выплаце пэнсіяў, адкрыцьця чыгуначных зносінаў. 19 сьнежня краінскімі сэрбамі было адчыненае паведамленьне па былой аўтатрасе «Братэрства-Адзінства» у Заходняй Славоніі[99].

Па сьцьвярджэньні расейскага журналіста Л. Млечына, улады Харватыі праз расейскую амбасаду ў Заґрэбе прапаноўвалі лідэрам Сэрбскае Краіны шырокую аўтаномію. Аднак сэрбскі бок з удзелам Слабадана Мілошавіча ад гэтае прапановы катэґарычна адмовіўся[100].

У студзені 1995 року амбасадар ЗША ў Харватыі Пітэр Ґэлбрайт прапанаваў РСК і Харватыі плян «Заґрэб-4». Ён прапанаваў аўтаномію для Кнінскае Краіны, а для Заходняе й Усходняе Славоніі — поўную інтэґрацыю ў склад Харватыі. Прыняцьце гэтага пляну харвацкі прэзыдэнт Туджман для сябе палічыў палітычным самагубствам, аднак пад ціскам амэрыканскіх дыпляматаў паабяцаў разгледзіць яго ў аддаленай пэрспэктыве[101]. Па меркаваньні сэрбаў, палажэньні прапанаванае дамовы не ґарантавалі сэрбскаму насельніцтву ахову ад прыгнёту па нацыянальнай прымеце. Тым ня менш Мілан Бабіч, знаходзячыся ў Бялградзе, зрабіў заяву, што Краіна гатовая прыняць некалькі адкарэктаваны варыянт пляну, і заклікаў Харватыю да адводу войскаў. Аднак, па зьвестках Алены Гуськовай, Туджман адмовіўся весьці далейшыя перамовы з сэрбамі[102].

Сэрбскія ўцекачы з Краіны пасьля апэрацыі «Бура»

Замест працягу дыпляматычных кантактаў ўрад Харватыі абраў вайсковы шлях вырашэньня пытаньня. РСК была ліквідаваная ў траўні (Заходняя Славонія) і жніўні (асноўная частка) 1995 року падчас харвацкіх вайсковых апэрацыяў «Маланка» і «Бура». Падчас апэрацыі «Маланка» харвацкаю арміяю быў узяты пад кантроль сэрбскі анкляў Заходняя Славоніі[93]. Спрабуючы перашкодзіць харвацкаму наступу, прэзыдэнт Мартыч аддаў загад абстраляць Заґрэб, што і было зроблена. Пасьля абстрэлу Заґрэбу быў прызнаны вайсковым злачынствам[103]. Аднак гэта не перашкодзіла правядзеньню харвацкае апэрацыі. Па зьвестках сэрбскага боку, а таксама міжнароднае праваабарончае арґанізацыі Human Rights Watch[104], падчас «Маланкі» былі зьдзейсьненыя шматлікія злачынствы супраць грамадзянскага сэрбскага насельніцтва, загінула мноства людзей, у тым ліку і дзеці[105][106].

Наступнаю апэрацыяю стала «Бура», падчас якое харвацкімі арміяю й паліцыяю была занятая асноўная частка Сэрбскае Краіны. З тэрыторыі РСК зьбегла 230—250 тысячаў сэрбаў. Падчас і пасьля апэрацыі «Бура» харвацкімі жаўнерамі былі зьдзейсьненыя шматлікія вайсковыя злачынствы супраць калёнаў уцекачоў і супраць пакінутага мірнага насельніцтва[107], у тым ліку разьня ў Двары й разьня ў Груборах. У вынесеным пасьля прысуды ґенэралам Ґатавінэ й Маркачоў міжнародным трыбунале на былой Югаславіі заявіў, што апэрацыя «Бура» была часткаю сумеснае злачыннае змовы, арґанізатарамі якога было харвацкае вайсковае й палітычнае кіраўніцтва. Ягонаю мэтаю было выгнаньне сэрбаў з Харватыі і засяленьне Краіны харватамі[108].

Рэшты РСК (Вобласьць Срэма й Барані з 1995 і Вобласьць Срэма, Барані й Усходняй Славоніі з 1996 року) праіснавалі ў выглядзе аўтаноміяў пад кіраваньнем ААН да мірнага далучэньня ў склад Харватыі ў пачатку 1998 року. Па зьвестках Савы Штрбаца, кіраўніка няўрадавае арґанізацыі «Вэрытас», пасьля інтэґрацыі гэтыя тэрыторыі пакінула значная колькасьць сэрбаў — 77 316 чалавек[109].

Раёны зь перавагаю сэрбаў у 1981 годзе

Па зьвестках перапісаў насельніцтва, якія ў СФРЮ праводзіліся неаднаразова, сэрбаў у Харватыі было:

  • у 1948 годзе — 543 795 чалавек.
  • у 1953 годзе — 588 756 чалавек.
  • у 1961 годзе — 624 991 чалавек.
  • у 1971 годзе — 627 000 чалавек.
  • у 1981 годзе — 531 502 чалавека.
  • у 1991 годзе — 581 661 чалавек. Таксама ў рэспубліцы быў зарэґістраваны 106 041 югаслаў, большая частка якіх (ад 60 да 80%), па меркаваньні шэрагу дасьледчыкаў, была сэрбамі[110][111].

Згодна паведамленьням Камісарыята па справах уцекачоў ААН, да 1993 року толькі з тэрыторыяў пад кантролем Заґрэбу было выгнана 251 000 чалавек[112]. Уцекачы асядалі ў асноўным у РСК ці ў Хаўруснай Рэспубліцы Югаславіі. Некаторыя зьязджалі ў ЗША, Аўстралію, Канаду і г. д., утвараючы там шматлікія дыяспары. Чырвоны крыж Югаславіі паведаміў пра 250 000 уцекачоў сэрбскае нацыянальнасьці з тэрыторыі Харватыі ў 1991 годзе[82]. У 1994 годзе на тэрыторыі Хаўруснае Рэспублікі Югаславіі знаходзілася больш за 180 000 уцекачоў і перамешчаных асобаў з Харватыі[113].

У 1993 годзе насельніцтва Сэрбскае Краіны налічвала 435 595 чалавек, зь якіх сэрбы складалі 91%. Па зьвестках Галоўнага штабу краінскае арміі, у 1993 годзе ў Паўночнай Далмацыі знаходзілася 87 000 чалавек, у Ліке 48 389 чалавек, у Кордуне 51 000 чалавек і ў Баніі 88 406 чалавек[5].

У 1995 годзе з Краіны былі выгнаныя прыкладна 250 000 сэрбаў[114], у тым ліку 18 000 чалавек падчас апэрацыі «Маланка» і 230 000 — падчас апэрацыі «Бура».

Па зьвестках ААН, пасьля апэрацыі «Бура» ў жніўні 1995 року на тэрыторыі асноўнае частцы Краіны засталося толькі каля 5500 сэрбаў[115][116].

Харваты й прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу насельніцтва ў Югаславіі 1991 року нясэрбскае насельніцтва на тэрыторыі Краіны складала[84]:

  • Кнінская Краіна — харваты 28 % (70 708 чалавек), іншыя 5 % (13 101).
  • Заходняя Славонія — харваты 29 % (6 864), іншыя 11 % (2 577).
  • Усходняя Славонія, Бараня й Заходні Срэм — харваты 47 % (90 454), іншыя 21 % (40 217).

Падчас этнічных чысткаў нясэрбскага насельніцтва ў 1991 годзе вялікая яго частка была выгнаная з тэрыторыі РСК[84]. Да 1992 року харваты складалі толькі каля 7% насельніцтва дадзеных трох тэрыторыяў. Усяго з тэрыторыі Сэрбскае Краіны было выгнана па меншай меры 170 000 харватаў і іншых жыхароў нясэрбскае нацыянальнасьці[117].

За часамі існаваньня РСК у ёй было тры прэзыдэнты й шэсьць урадаў. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці 19 сьнежня 1991 року прэзыдэнтам стаў Мілан Бабіч. Аднак ягонае кіраваньне працягвалася нядоўга. З часам Бабіч стаў канфліктаваць ў Міланам Мартычам, які кантраляваў міліцыю й тэрытарыяльную абарону[118].

Стварэньне Сэрбскае Краіны ўжо на першым этапе дэманстравала значную залежнасьць ад Югаславіі й ускладнялася палітычнымі нязгодамі, якія, у сваю чаргу, прыводзілі да палітычнае нестабільнасьці. Адносіны між Кнінам ды Бялградам моцна ўскладніліся ўжо ў студзені 1992 року. Прычынаю гэтага сталі розныя погляды на міратворчы плян Вэнса. Мілан Бабіч лічыў, што плян не адпавядае інтарэсам РСК, у той час як Слабадан Мілошавіч выступаў за ягонае найхутцейшае прыняцьце. У выніку спрэчкаў Мілошавіч заявіў, што Бабіч цалкам страціў давер Бялграду. 22 студзеня Скупшчына РСК адхіліла плян уводу міратворчых сілаў у Харватыю, але ўжо 9 лютага пад ціскам палітыкаў з Бялграду, у якіх у РСК было шмат паплечнікаў, усё-ткі ўхваліла яго. 26 лютага Бабіч быў зрушаны з сваёй пасады. Па прапанове Бялграду новым прэзыдэнтам быў абраны Горан Хаджыч, а кіраўніком ураду стаў Здраўка Зэчавіч. Бо Бабіч ды ягоныя прыхільнікі не пагадзіліся з рашэньнем Скупшчыны, некаторы час у РСК было двоеўладзьдзе. 12 сьнежня 1993 року ў Краіне прайшлі першыя шматпартыйныя выбары прэзыдэнта й дэпутатаў парлямэнту. Пры дапамозе Мілошавіча у другім крузе выбараў перамог Мілан Мартыч, заразом Бабіч пагадзіўся на кампрамісную пасаду кіраўніка міністэрства замежных справаў[118].

Горан Хаджыч, другі прэзыдэнт РСК

За часы інаваньня РСК яе прэзыдэнтамі былі:

  • Мілан Бабіч 19 сьнежня 1991 — 26 лютага 1992.
  • Горан Хаджыч 26 лютага 1992 — сьнежань 1993
  • Мілан Бабіч (сьнежань 1993 — студзень 1994) абраны ў сьнежні 1993 року, але ў студзені 1994 року на новых выбарах перамог Мілан Мартыч
  • Мілан Мартыч 12 лютага 1994 — жніўня 1995

Супраць усіх прэзыдэнтаў РСК ў далейшым былі выстаўленыя абвінавачваньні ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі (МТБЮ). Мілан Бабіч быў абвінавачаны ў выгнаньні людзей па палітычных, расавых альбо рэліґійных матывах[119]. Ён прызнаў віну і быў асуджаны на 13 рокаў зьняволеньня, але зьдзейсьніў самагубства ў 2006 годзе[120]. Мілан Мартыч быў асуджаны на 35 рокаў зьняволеньня за вайсковыя злачынствы, парушэньні законаў і звычаяў вайны й выгнаньне нясэрбскага насельніцтва з Краіны[103] і адбывае тэрмін у Тарту (Эстонія). Пасьля арышту былога камандзіра фармаваньняў басьнійскіх сэрбаў Стояна Жупляніна 11 чэрвеня 2008 року, арышту былога палітычнага лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча 21 ліпеня 2008 року й арышту колішняга камандуючага арміяю басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча 26 траўня 2011 року Горан Хаджыч заставаўся самаю разшукаванаю МТБЮ асобаюй. Улады Сэрбіі аб’явілі ўзнагароду за інфармацыю пра месцазнаходжаньне Хаджыча у памеры 5 мільёнаў эўра. Пасьля сямірочнага вышуку ён быў арыштаваны 20 ліпеня 2011 року[121][122].

Паводле Канстытуцыі РСК, Урад быў носьбітам выканаўчае ўлады ў рэспубліцы. Усяго ў РСК з 1990 па 1995 рр. было шэсьць урадаў[123]:

  • Урад пад кіраўніцтвам Мілана Бабіча (29 траўня 1991 — 19 сьнежня 1991)
  • Урад пад кіраўніцтвам Рыста Маткавіча (19 сьнежня 1991 — 26 лютага 1992)
  • Урад пад кіраўніцтвам Здраўка Зэчэвіча (26 лютага 1992 — 28 сакавіка 1993)
  • Урад пад кіраўніцтвам Джорджэ Бьегавіча (28 сакавіка 1993 — 21 красавіка 1994)
  • Урад пад кіраўніцтвам Барыслава Мікеліча (21 красавіка 1994 — 27 ліпеня 1995)
  • Урад пад кіраўніцтвам Мілана Бабіча (27 ліпеня 1995 — да подпісу Дэйтанскіх пагадненьняў і скасаваньня РСК)

Першая Скупшчына Сэрбскае Краіны ўтварылася напрыканцы 1990 року з Скупшчыны САВ Краіны, Абласное скупшчыны Заходняе Славоніі й Вялікае народнае скупшчыны Ўсходняе Славоніі, Заходняга Срэму ды Бараніі. Яна налічвала больш за 200 дэпутатаў. 19 сьнежня 1991 року Скупшчына прыняла Канстытуцыю і абвясьціла стварэньне Рэспублікі Сэрбскае Краіны[124]. На пачатку 1992 року яе дзейнасьць была ўскладненая ўнутранымі супярэчнасьцямі, выкліканымі розным стаўленьнем да «пляну Вэнса», прапанаваным у якасьці асновы для мірнага ўрэґуляваньня. Мілан Бабіч запрацівіўся прыняцьцю гэтага пляну, і дэпутаты зь ліку яго прыхільнікаў сабраліся ў Кніне, атрымаўшы мянушку «Кнінская скупшчына». Іншая частка дэпутатаў пад кіраўніцтвам сьпікера Міле Паспаля засядала ў Ґліне й была празваная «Ґлінскаю скупшчынаю». Сфармаваць адзіны парлямэнт у Сэрбскай Краіне атрымалася толькі ў 1993 годзе[125].

Скупшчына Сэрбскае Краіны складалася з 84 дэпутатаў, што абіраюцца на рэспубліканскіх выбарах. Дэпутацкі мандат доўжыўся чатыры рокі. Сьпікер і ягоныя намесьнікі мусілі прадстаўляць усе тры краінскіх анклявы. Паводле канстытуцыі РСК, Скупшчына мела зьбірацца на сэсіі двойчы на рок — у першы працоўны дзень сакавіка і першы працоўны дзень кастрычніка. Працягласьць сэсіі ня мела перавышаць 90 дзён. У вядзеньні Скупшчыны знаходзіліся пытаньні наконт зьмены канстытуцыі, прыняцьця законаў, кантролю за працаб ўраду, прыняцьця бюджэту, зьмены адміністрацыйнага падзелу і т. д.[126].

Канстытуцыя Сэрбскай Краіны была зацьверджаная 19 сьнежня 1991 на сходах Скупшчыны Сэрбскае Аўтаномнае Вобласьці Краіны, Вялікае Народнае Скупшчыны Сэрбскае Вобласьці Славоніі, Барані й Заходняга Срэму ды Скупшчыны Сэрбскае Аўтаномнае Вобласьці Заходняй Славоніі. Галоўны закон РСК складаўся з 8 разьдзелаў, што налічваюць 123 пункту[126].

Паводле канстытуцыі, Рэспубліка Сэрбская Краіна была абвешчаная нацыянальнаю дзяржаваю для прадстаўнікоў сэрбскага народу ды ўсіх сваіх грамадзянаў. Сталіцаю абвяшчалася места Кнін, дзяржаўным гімнам быў гімн Сэрбіі — «Боже Правде». Канстытуцыяю ўсталёўваўся таксама сьцяг ды герб новае дзяржавы. Афіцыйнаю моваю зазнавалася сэрбская на кірыліцы і лацінцы[126].

Праваахоўныя орґаны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пачаткам сэрбска-харвацкага супрацьстаяньня значную ролю ў першых сутыкненьнях згуляла Міліцыя Краіны. У працэсе ціску на сэрбаў харвацкі ўрад звольніў большасьць сэрбаў з цэнтральнага апарату рэспубліканскага МУС і шматлікіх населеных пунктаў, дзе большасьць насельніцтва складалі харваты[72]. Спроба зрабіць тое самае і ўвесьці новыя службовыя сымбалі на вопратцы паліцыі ў мейсцах кампактнага пражываньня сэрбаў наштурхнулася на супраціў міліцыянтаў-сэрбаў. З пачаткам першых сутыкненьняў праваахоўныя структуры ў шэрагу местаў выйшлі з падпарадкаваньня рэспубліканскага МУС і сфармавалі Міліцыю Краіны, на чале якой устаў інспэктар міліцыі з Кніна Мілан Мартыч. 4 студзеня 1991 року быў створаны Сакратарыят ўнутраных справаў на чале з Мартычам. Міліцыя Краіны неаднаразова ўдзельнічала ў баявых дзеях, нягледзячы на тое, што яе супрацоўнікі былі ўзброеныя толькі лёгкаю стралковаю зброяю. На думку заходніх дасьледнікаў, у ліпені 1991 року яна налічвала каля 7 тысячаў байцоў з рэзэрвам у 20 тысячаў чалавек[127]. Паводле сэрбскіх аўтараў, 9 кастрычніка 1991 року Міліцыя налічвала 1200 звычайных міліцыянтаў, 500 чалавек у адмыспадразьдзелах ды 1200 рэзэрвістаў. Яны падпарадкоўваліся сямі Сакратарыятам унутраных справаў (у Кніне, Корэніцы, Пэтрыні, Войнічы, Окучанах, Белы Манастыры й Вукавары)[127].

28 красавіка 1992 року было створанае Кіраваньне асобных падразьдзелаў міліцыі. Гэтыя падразьдзелы налічвалі восем брыґадаў агульнаю колькасьцю ў 24 000 чалавек і былі своеасабліваю пераходнаю арґанізацыяю між тэрытарыяльнаю абаронаю й рэґулярнаю арміяю. Іх заданьнем было прыкрыцьцё мяжы. Зстварэньнем рэґулярнае арміі ў кастрычніку 1992 року яны былі распушчаныя. Звычайная міліцыя праіснавала да канца 1995 року. 5 кастрычніка 1994 року яна налічвала 3850 чалавек, у тым ліку 1950 міліцыянтаў, 183 інспэктары, 591 ваяра адмыспадразьдзелаў, 422 службоўцы ды 694 чалавекі ў рэзэрве. 1 ліпеня 1996 сілы Міліцыі Краіны ва Ўсходняй Славоніі, Бараньі й Заходнім Срэме былі ператвораныя ў «Пераходную паліцыю», сфармаваную з сэрбаў, харватаў ды назіральнікаў ААН. 15 сьнежня 1997 року гэтыя сілы фармальна сталі часткаю паліцыі Рэспублікі Харватыі[127].

У РСК была наладжанаа судовая ўлада. Былі сфармаваныя Вярхоўны суд, Канстытуцыйны суд, акруговыя й муніцыпальныя суды. У 1994 годзе быў створаны вайсковы суд. На муніцыпальным і рэспубліканскім узроўні была арґанізаваная дзейнасьць пракуратуры[128].

Тэрытарыяльная арґанізацыя арміі РСК

Улетку 1990 року на ґрунце падразьдзелаў міліцыі й добраахвотнікаў у Краіне былі створаныя атрады самаабароны а таксама свае ўласныя міліцэйскія сакратарыяты, укамплектаваныя міліцыянтамі-сэрбамі, якія адмовіліся падпарадкоўвацца ўладам у Заґрабе. У студзені 1991 року было створанае адмысловае кіраваньне ўнутраных справаў, якое дазволіла сэрбам ў Краіне каардынаваць дзею Міліцыі. Прыкладна ў гэты ж пэрыяд у рамках Міліцыі Краіны быў створаны адмысловы падразьдзел з добраахвотнікаў, якіх называлі «Мартычаўцы» (па-сэрбску: Мартичевци) па імені іх камандзіра Мілана Мартыча. Улетку 1991 року ў Краіне былі мабілізаваныя атрады тэрытарыяльнае абароны, у шэрагу выпадкаў іх дзеямі кіравалі афіцэры югаслаўскае арміі. Пасьля падпісаньня замірэньня ў 1992 годзе Югаслаўская народная армія пакінула Харватыю й Краіну, пакінуўшы сэрбам частку цяжкага ўзбраеньня. Яно было складаванае пад наглядам міратворцаў ААН. Бо падразьдзелы тэрытарыяльнае абароны былі адведзеныя ў казармы, на лініі баявога сутыкненьню засталіся толькі брыґады асобных падразьдзелаў міліцыі (па-сэрбску: Посебне јединице милиције), ваяры якіх ўзбройваліся толькі стралковаю зброяю. Гэтыя брыґады падпарадкоўваліся адмысловаму кіраваньню ў рамках краінскага Міністэрства ўнутраных справаў.

Камплект рыштунку ваяра арміі РСК

Харвацкая атака на Мілевачскае плято прадэманстравала, што міратворцы ня стануць абараняць РСК, і 16 кастрычніка 1992 року было абвешчанае стварэньне Сэрбскага войска Краіны — рэґулярнае краінскае арміі[129]. Была праведзеная вайсковая рэформа, паводле якое падразьдзелы тэрытарыяльнае абароны й брыґады асобных падразьдзелаў міліцыі ператвараліся ў вайсковыя брыґады ды атрады. Усе яны былі разьмеркаваныя між шасьцю карпусамі й Галоўным штабам. Армія Сэрбскай Краіны складалася з Галоўнага штабу, штабных падразьдзелаў, армейскіх карпусоў ды ВПС і СПА. У асноўным, краінскі корпус складаўся з штабу, некалькіх пяхотных брыґадаў, артылерыйскага дывізіёну, супрацьтанкавага дывізіёну, дывізіёну СПА і тылавое базы[130]. Некаторыя корпусы мелі адмысловыя атрады, а ў 7-м корпусе быў бронецягнік. Усе краінскія корпусы, за выключэньнем створанага ўлетку 1995 року Корпусу адмысловых адзінкаў, ствараліся па тэрытарыяльным прынцыпе[131].

Важным орґанам, што каардынавала дзейнасьць Міністэрства абароны й вайсковых часткаў, была Вярхоўная рада абароны. Яна складалася з прэзыдэнта, прэм’ер-міністра, міністра абароны, міністра ўнутраных справаў ды камандавалага арміяю. Вярхоўная рада абароны абвяшчала вайсковае становішча, кіравала абаронаю ў выпадку пагрозы, мабілізацыяю арміі й яе баявымі апэрацыямі і г. д.[126].

Пасьля зьнішчэньня Краіны ў 1995 годзе значная частка ўзбраеньня РСК была эвакуяваная на тэрыторыю Рэспублікі Сэрбскае й перададзеная яе арміі. Там жа засталася служыць частка краінскіх жаўнераў. Апошні ацалелы 11-ы Ўсходнеславонскі корпус РСК быў папоўнены ўвосень 1995 року й атрымаў узбраеньне з ХРЮ. Пасьля Эрдуцкае дамовы ён быў распушчаны 21 чэрвеня 1996 року[127], ўзбраеньне было перададзенае югаслаўскай арміі[132].

Сацыяльна-эканамічныя дадзеныя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле меркаваньня шэрагу дасьледчыкаў, у сацыялістычны пэрыяд тэрыторыі, што ўвайшлі ў склад РСК, былі разьвітыя значна менш, чым тэрыторыі астатняе Харватыі[133]. Была менш разьвітая інфраструктура, турыстычны патэнцыял быў значна менш, як і абыймо інвэстыцыяў. Да вайны шмат аб’ектаў прамысловасьці ў краінскіх местах былі часткаю вытворчых комплексаў, што месьціліся ў Харватыі або ў Босьніі й Герцаґавіне. Баявыя дзеяньні нанесьлі значнае пашкоджаньне інфраструктуры РСК, перапынілі шматлікія вытворчыя й гандлёвыя сувязі. Моцна пацярпеў і жылы фонд. Увядзеньне санкцыяў супраць Югаславіі адбілася і на становішчы РСК, пагоршыўшы й без таго складаную эканамічную сытуацыю[134].

Прадпрыемства «ТВИК»

Пры стварэньні асабістае дзяржавы краінскія ўлады лічылі, што змогуць наладзіць эканоміку шляхам цеснага супрацоўніцтва з Югаславіяю й басьнійскімі сэрбамі[134]. Аднак дапамога з боку Бялграду ўскладнялася міжнароднымі санкцыямі. Тым ня менш, эканоміка ў Краіне працягвала функцыянаваць і ў пэрыяд баявых дзеяньняў[135].

У 1992 годзе кіраўніцтва прыняла рашэньне падтрымліваць прадпрыемствы, што да вайны былі ў грамадзкім валоданьні, бо яны сутыкаліся з найбольшымі цяжкасьцямі. Была прынятая свая валюта — дынар Рэспублікі Сэрбскай Краіны, аднак ва ўмовах значнае інфляцыі ён стала абяскоштваўся. У 1993 годзе пачалася гіпэрінфляцыя, што зрабіла немагчымым прыняцьце рэспубліканскага бюджэту. У пачатку 1994 року ў Хаўруснай Рэспубліцы Югаславіі быў уведзены новы дынар, прывязаны да немецкай марцы па курсе 1:1. Ён быў прыняты як адзіная валюта ў Сэрбскай Краіне й Рэспубліцы Сэрбскай, і ў выніку гіпэрінфляцыя была спыненая. Новая ўлада пад кіраўніцтвам Барыслава Мікеліча прыняла бюджэт і пачало абнаўленьне эканомікі[134].

Шматлікія прадпрыемствы РСК спрабавалі пераарыентавацца на рынкі збыту ў Сэрбіі й Рэспубліцы Сэрбскай, што ўдалося толькі збольшага. У 1994 годзе была распрацаваная праґрама стабілізацыі эканомікі й фінансаў. Функцыянаваньне манэтарнае сыстэмы й банкаў цалкам залежала ад Бялграду[135]. Актыўна ўжываліся сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі плошчаю ў 700 000 гектараў. Аднак праз брак паліва для тэхнікі й недастатковага фінансаваньня сельская гаспадарка ў РСК дэманстравала невысокую эфэктыўнасьць. У асобнасьці, у 1994 годзе ва Ўсходняй Славоніі для засеву былі падрыхватаныя 45% угодзьдзяў, аднак у выніку ўраджай сабралі толькі з 30%[136]. Актыўна ўжываўся й лясны фонд плошчаю ў 540 000 гектараў з шторочным прыростам абыйма ў 1 500 000 кубамэтраў. Пры тым у СМІ неаднаразова сьцьвярджалася, што вырубка лясоў у тый жа Ўсходняй Славоніі адбывалася без рэґуляваньня й плянаваньня. У гэтым рэґіёне здабывалася й нафта, аднак у недастатковых абшарах для пакрыцьця дэфіцыту паліва[137]. Дабытая ў Краіне нафта адсылалася на перапрацоўку на НПЗ у Панчава ў Югаславіі. Потым яно рэалізоўвалася на тэрыторыі РСК. Пры тым частка паліва выдзялялася на патрэбы арміі й МУС[138].

Культура й асьвета

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя меры па стварэньні незалежнае ад Заґрэбу сыстэмы асьветы былі зробленыя ў верасьні 1990 року, калі была заснаваная Культурна-асьветніцкая рада Паўночнае Далмацыі й Лікі. У сакавіку 1991 року было створанае Міністэрства адукацыі, што месьцілася ў Кніне зь лякальнымі аддзяленьнямі ў местах Белы Манастыр і Тапуска (створанае некалькі пазьней). Міністэрства ўзначаліў Душан Баджа, прафэсар з Абровацу. З пачаткам баявых дзеяў асьветніцкі працэс неадначасова спыняўся. Пэрыядычна абстрэлам ды зьнішчэньню падвяргаліся і самі школы.

У чэрвені 1993 року краінскі ўрад пастанавіў заснаваць Унівэрсытэт імя Ніколы Тэслы з рэктаратам ў Кніне. У ягоных рамках былі створаныя чатыры факультэты[139]:

  • Філязоўскі (Пэтрыня)
  • Сельскагаспадарчы (Белы Манастыр)
  • Палітэхнічны (Кнін)
  • Грамадзкіх навукаў (Кнін)

Значную дапамогу ўнівэрсытэту аказалі выкладчыкі з Сэрбіі й Рэспублікі Сэрбскае[139].

У школах РСК вывучаліся наступныя прадметы: сэрбская мова ды літаратура, гісторыя, ґеаґрафія, музыкальнае ды выяўленчае мастацтва, прырода ды грамадзтва, рэліґійная асьвета. Падручнікі рыхтаваў Істрытут падручнікаў Рэспублікі Сэрбіі. Таксама з Сэрбіі паступала гуманітарная дапамога як асобным вучням, так і цэлым школам. Дзеці загінулых жаўнераў атрымлівалі падручнікі ў дарунак. Значную дапамогу сыстэме адукацыі РСК акрамя Сэрбіі таксама аказвалі Грэцыя й Расея[140].

Улетку 1993 року ў Краіне была заснаваная Нацыянальная бібліятэка, фондам якой аказала дапамогу Сэрбская акадэмія навукаў і мастацтваў. 16 чэрвеня быў створаны Сэрбскі народны тэатар у Кніне. Ягоны ансамбль прыняў удзел у сумесных фэстывалях у местах Краіны з тэатральнымі калектывамі з Рэспублікі Сэрбскае й Югаславіі. Некалькі пазьней у Кніне быў заснаваны дакумэнтальны цэнтар «Крајина-филм»[139]. Шматлікія культурныя мерапрыемствы праводзіліся ў Дамах Сэрбскага Войска Краіны, у асобнасьці ў Кніне, Бэнкавацы, Пэтрыне, Ґліне й Белым Манастыры. Таксама іх арґанізоўвалі культурныя супольнасьці[141]. Апроч таго, у Краіне прадпрымаліся пэўныя меры па арґанізацыі работы музэяў. У асноўным музэі функцыянавалі ў Кніне (Кнінская цьвердзь), Бэнкавацы, на Пэтрова Ґары, ў Топуска, Вукавары й Белым Манастыры[141].

У РСК ажыцьцяўлялі вяшчаньне «Дзяржаўнае радыё й далябачаньне», а таксама радыёстанцыі ў Бэнкавацы, Кніне, Ґрачаніцы, Корэніцы, Слуне, Врґінмосьце, Пэтрыне, Окучанах, Вукавары, Бораве Сэле, Міркаўцах і Белым Манастыры. У канцы 1993 року для падтрымкі перадвыбарчае кампаніі Мілана Мартыча пры падтрымцы СРЮ пачало вяшчаньне «Далябачаньне на Плітвіцах»[141].

Пасьля зьнішчэньня РСК у жніўні 1995 року шматлікія вучні й студэнты працягнулі навучаньне ў Сэрбіі. Увосень 1995 року ў сэрбскія адукацыйныя ўстановы зь сем’яў уцекачоў з РСК былі запісаныя 15 900 вучняў асноўных школ, 6 100 вучняў сярэдніх школ ды 1 890 студэнтаў[142].

Да пачатку вайны ахова здароўя на тэрыторыі будучае РСК было інтэґраванае ў сыстэму аховы здароўя СР Харватыі. Яно ўлучала ў сябе 9 лякарняў (у Кніне, Бэнкавацы, Абровацы, Ґрачацы, Карэніцы, Доньі Лапцы, Двор на Ўне, Костайніцые, Врґінмосьце й Войнічы) ды тры мэдычных цэнтры (у Кніне, Ґліне й Пэтрыне). У сярэднем на аднаго лекара прыходзілася 1412 мяшканцаў. Менш за ўсё гэты паказьнік быў у Кніне — 532 чалавекі, у той час як у Войнічы ён складаў 2233 чалавека. На тысячу чалавек было 4,53 лякарныя койкі[143].

Пасьля пачатку баявых дзеяў у 1991 годзе сыстэму аховы здароўя на тэрыторыі САВ Краіны рэфармавалі ў напрамку аўтаномнасьці й узаемадзеі з мэдычнымі службамі Босьніі й Герцаґавіны ды Хаўруснай Рэспублікі Югаславія. Увосень 1991 року было створана два рэґіянальных мэдычных цэнтры: У Кніне — адказны за Далмацыю й Ліку — і ў Ґліне, адказны за Кордун ды Банію. Значная ўвага была зьвернутая й на аказаньне мэдычнае дапамогі ўцекачам з тэрыторыяў пад кантролем харвацкае ґвардыі ды МУС, якіх налічвалася ля 100 000 чалавек. Цягам усяго канфлікту значную дапамогу лекарам з РСК аказвала Вайскова-Мэдычная Акадэмія зь Бялграду й разнастайныя гуманітарныя арґанізацыі, а таксама Сэрбская праваслаўная царква[144].

Першыя меры па розьвітку спорту ў РСК былі прынятыя 28 верасьня 1992 року, калі быў зацьверджаны Закон пра фізычную культуру. Пасьля гэтага пачалі стварацца розныя зьвязы, у тым ліку футбольны ў Србе, баскетбольны ў Кніне, валейбольны ў Вукавары, гандбольны ў Белы Манастыры, шахавы ў Борава Насельлі і г. д. 11 лютага 1995 у Бэнкавацы быў заснаваны Алімпійскі камітэт РСК. Супраца Сэрбскае Краіны, Рэспубліка Сэрбскае й Сэрбіі ў вобласьці спорту была пасьпяховаю. Першыя крокі да супрацы адбыліся дзякуючы Міністэрству спорту Хаўруснае Рэспублікі Югаславіі, Югаслаўскаму алімпійскаму камітэту, Факутэту фізычнага выхаваньня і іншых установаў у Бялградзе і аналяґічных з Рэспублікі Сэрбскай, з Палы й з Баня-Лукі. Таксама ў Краіне ў пэрыяд з 1992 па 1995 рок існавала папулярная футбольная ліґа, найпапулярнейшым клюбам якое была «Дынара» з Кніну[145]. Збольшага, большасьць спартовых мерапрыемстваў праходзілі ў Кніне й Вукавары. У РСК існавалі шматлікія жаночыя каманды. Напрыклад, былі шэсьць баскетбольных камандаў, названых па імёнах местаў, дзе яны былі заснаваныя. Зь іх найбольшых вынікаў дабілася каманда з Кніну[145]. Палітычная пазыцыя Сэрбскае Краіны адлюстравалася на яе спартовым жыцьці на міжнародным узроўні, што значыла блякаду ва ўсіх адносінах.

Спартовыя актыўнасьці праводзіліся цягам усяго ваеннага пэрыяду. Спартоўцы з РСК прымалі ўдзел у першынствах Арміі Рэспублікі Сэрбскай па зімовых відах спорту, якое прайшло на Яхарыне. Каратысты з Пэтрыні ўдзельнічалі ў чэмпіянаце Югаславіі па каратэ. Былі арґанізаваныя некалькі маратонскіх гонкаў, найбольш вядомаю зь якіх ё гонка па шляху Баня-Лука — Кнін даўжынёю 320 км[146].

Пэрыядычна праводзіліся спаборніцтвы між камандамі з РСК і Рэспублікі Сэрбскай. У прыватнасьці, 22 траўня 1993 року, арґанізаваны Галоўным штабам Сэрбскага Войска Краіны, на стадыёне Спартовага цэнтру ў Кніне адбыўся сяброўскі футбольны матч між Сэрбскім Войскам Краіны і Войскам Рэспублікі Сэрбскае. Матч глядзелі некалькі тысяч гледачоў, у тым ліку Джорджэ Б’егавіч, старшыня ўраду Сэрбскае Краіны, і ґенэрал Мілэ Новакавіч, камандоўца Сэрбскага Войска Краіны, з паплечнікамі. Футбалісты абодвух камандаў выйшлі на поле з усіх краёў сваіх дзяржаваў[141].

Манастыр Гомір’е

Большасьць грамадзяняў Сэрбскае Краіны вызнавалі праваслаўе. Тэрыторыя РСК знаходзілася пад юрысдыкцыяю Сэрбскае праваслаўнае царквы. На тэрыторыі Краіны існавалі Заґрэбска-Люблянская мітраполія, Горнакарлавацкая япархія (Карлавац), Славонская япархія (Пакрац), Асіецкапольска-баранская япархія (Даль), Далмацінская япархія (Шыбэнік). У краіне знаходзіліся сэрбскія праваслаўныя храмы і манастыры. Найбольш буйнымі, старажытнымі і вядомымі былі манастыры Драгавіч, Гомір’е, Крка, Крупа і Лэпавіна. Падчас баявых дзеяньняў многія сэрбскія цэрквы былі разбураныя або значна пашкоджаныя. Такім чынам у 1993 годзе харвацкія войскі разбурылі сабор Сьвятога Мікалая і рэзыдэнцыю Горнакарлавацкае япархіі. Усяго ў 1990—1995 роках было разбурана 78 праваслаўных цэркваў[147], 96 царкоўных будынкаў, 10 могілак, адна патрыяршая рызьніца, царкоўны музэй, дзьве царкоўных бібліятэкі і два архівы[148]. 94 царквы і 4 манастыры былі разрабаваныя[148].

Манастыр Драгавіч

Харвацкая меншасьць вызнавала каталіцтва. Многія каталіцкія цэрквы былі таксама цалкам ці часткова разбураныя падчас баявых дзеяньняў. Падчас масавых забойстваў у Ловасе[149], Шырока-Куле і Вочыне[150] сэрбскія паравайсковыя фармаваньні часткова ці цалкам разбурылі каталіцкія храмы ў гэтых населеных пунктах.

Сэрбскія й харвацкія рэліґійныя дзяячы актыўна ўдзельнічалі ў міратворчай дзейнасьці падчас вайны. У 1991 годзе мітрапаліт Заґрэбскі і Люблянскі Ёван арґанізоўваў сустрэчы Сэрбскага патрыярха Паўла і каталіцкага кардынала Франі Кухарыча. Ён таксама арґанізаваў сустрэчу патрыярха Паўла і прэзыдэнта Харватыі Франі Туджмана.

Падчас вайны ў Харватыі была разбураная вялікая колькасьць праваслаўных і каталіцкіх храмаў. Патокі цекачоў (сэрбаў з Харватыі, харватаў з Босьніі й Герцаґавіны) прывялі да істотнай зьмены этна-канфэсійнай карціны.

Рэспубліка Сэрбская Краіна апісваецца як «квазідзяржава»[151][152] ды «парадзяржава».[153]

Дакумэнты Рэспубліка Сэрбскай Краіны

Падчас яе існаваньня, утварэньне не атрымала міжнароднага прызнаньня. На 29 ліпеня 1991, камісія Бадынтэра пастанавіла, што Югаславія была «у стане распаду» і што рэспублікі – улучаючы Харватыю – маюць быць прызнаныя незалежнымі дзяржавамі па запыце[154][155]. Яны таксама надалі гэтым рэспублікам тэрытарыяльную цэласнасьць. Для большасьці краінаў свету гэта стала прычынаю прызнаньня Харватыі, аднак Сэрбія не прыняла выснову камісіі і прызнала Харватыю толькі пасьля дзеяў харвацкіх войскаў (Апэрацыя «Бура» ды Апэрацыя «Маланка») і Дэйтанскіх пагадненьняў.

On 20 November 1991 Пітэр Карынґот спытаў камісію Бадынтэра: «Ці сэрбскае насельніцтва ў Харватыі і Босьніі і Герцаґавіне, як адзін з канстытуцыйных дзяржаваўтвараючых народаў Югаславіі, мае правы на нацыянальнае самавызначэньне?» Камісія пастанавіла 11 студзеня 1992 «што сэрбскае насельніцтва ў Босьніі і Герцаґавіне і Харватыі мае ўсе правы, што тычацца нацыянальных меншасьцяў ды этнічных ґрупаў[...]» і «што рэспублікі мусяць надаць чальцам гэтых меншасьцяў і этнічным ґрупам усе правы чалавека і фундамэнтальныя свабоды прызнаныя міжнародным правам, улучаючы, дзе дарэчы, права абіраць іх нацыянальнасьць»[156].

Падтрымка й фінансаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілан Бабіч, колішні прэзыдэнт Сэрбскае Краіны, сьведчыў Міжнароднаму трыбуналу па былой Югаславіі, што Краіна атрымлівала зброю ад сэрбскага ўраду Слабадана Мілошавіча, і што Краіна была эканамічна і фінансава залежная ад Сэрбіі[157]. Бабіч сьведчыў, што Мілошавіч дэ-факта меў кантроль над control over both the Войскам Сэрбскае Краіны і Югаслаўскаю народнаю арміяю (ЮНА) падчас баявых дзеяў у Краіне ўжываючы альтэрнатыўны ланцуг камандаваньня праз сэрбскую паліцыю.

Сучаснае становішча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У наш час існуе Ўрад Рэспублікі Сэрбскай Краіны ў выгнаньні. Дзеючым старшынём ураду Сэрбскай Краіны ў выгнаньні ёсьць Мілан Марціч.

Дзейнасьць ураду Сэрбскае Краіны ў выгнаньні была адноўленая ў 2005 годзе.

Падчас сустрэчы ў Бялградзе колішнія ўрадоўцы абвясьцілі сябе законным працягам ураду Рэспублікі Сэрбскае Краіны і абвясьцілі пра аднаўленьне РСК на ґрунце пляну З-4. Былі абвешчаныя парлямэнцкія выбары а таксама зацьверджана, што самаабвешчаная краіна называцьмецца «Рэспубліка Сэрба-Краіна». Прэм’ер-міністрам ураду ў выгнаньні, ў які ўвайшлі 6 міністраў, стаў Міларад Буха, прадстаўнік Сэрбскае радыкальнае партыі. Чальцы ўраду ў выгнаньні заявілі, што яны маюць намер дамагацца стварэньня пляну на ґрунце пляну З-4 і іх канчатковаю мэтаю было абвешчана дамагчыся для сэрбаў «больш чым аўтаноміі, але менш чым незалежнасьці ў Харватыі»[158].

Рашэньне было масава крытыкаванае, улучаючы вышэйшых сэрбскіх і харвацкіх ударавых асобаў і прадстаўнікоў сэрбскага насельніцтва ў Харватыі, якімі было заяўлена, што такая зьява пашкодзіць сэрбска-харвацкаму замірэньню і пагоршыць адносіны між суполкамі ў Харватыі. Было адзначана, што ўрад Рэспублікі Сэрбскае Краіны адхілілі ідэю пляну З-4, калі яна была першапачаткова прапанаваная. Рашэньне было таксама раскрытыванае некаторымі сэрбскімі нацыяналістамі, сьцьвярджаючы, што ўрад у выгнаньні мусіў быць створаны як мага хутчэй пасьля апэрацыі «Бура», а ня празь 10 рок.

У наш час сэрбы маюць 3 месцы ў харвацкім парлямэнце. Асноўнымі партыямі харвацкіх сэрбаў ёсьць: Незалежная дэмакратычная сэрбская партыя (СДСС), Сэрбская народная партыя (СНС). Прадстаўнікі СДСС займаюць усё 3 сэрбскія месцы ў харвацкім парлямэнце. Чалец СДСС Слабадан Узэлац зьяўляецца намесьнікам прэм’ер-міністра Харватыі. Таксама ў Харватыі існуюць: Партыя дунайскіх сэрбаў, Дэмакратычная сэрбская партыя, Новая сэрбская партыя[159].

12 верасьня 2008 року скупшчына й урад Рэспублікі Сэрбскай Краіны ў выгнаньні прызналі незалежнасьць Абхазіі й Паўднёвае Асэтыі. У пастанове непрызнанае сэрбскае дзяржавы гаворыцца[160]:

« Гэтыя дзьве новыя дзяржавы маюць такую ж гісторыю, як і гісторыя краінскіх сэрбаў — іх народы пражываюць на сваёй этнічнай і гістарычнай зямлі. Абхазія й Паўднёвая Асэтыя ня маюць ніякіх гістарычных і этнічных сувязяў з Грузіяю, гэтак жа, як і Краіна ня мае такой сувязі з Харватыяю — харвацкімі этнічнымі й гістарычнымі землямі ў Загор'і. Тэрыторыя Харватыі распасьціраецца толькі ад Заґрэбу і да італьянскай і славенскай межаў. Прызнаньне незалежнасьці будзе ўручаны прэзыдэнтам Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі дыпляматычным шляхам і прадстаўлена на сэрбскай і расейскай мовах, з кароткім аглядам сучасных падзеяў у Краіне, Абхазіі й Асэтыі» »
  1. ^ The Prosecutor of the Tribunial Against Slobodan Milosevic. International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia.
  2. ^ Радослав 2011. С. 325.
  3. ^ а б Радослав 2011. С. 326.
  4. ^ а б Новаковић 2009. С. 191.
  5. ^ а б в г д е ё ж Гуськова 2001. С. 138.
  6. ^ Новаковић 2009. С. 202.
  7. ^ Новаковић 2009. С. 203.
  8. ^ Новаковић 2009. С. 204.
  9. ^ Новаковић 2009. С. 206.
  10. ^ Новаковић 2009. С. 207.
  11. ^ Новаковић 2009. С. 208.
  12. ^ Новаковић 2009. С. 210.
  13. ^ а б Раннефеодальные государства 1985. С. 194.
  14. ^ Чиркович Сима История сербов. — Москва: Весь мир, 2009. — С. 28. — ISBN 978-5-7777-0431-3
  15. ^ СПЦ — Епархија далматинска(недаступная спасылка)
  16. ^ Раннефеодальные государства 1985. С. 198.
  17. ^ Чиркович Сима. История сербов. — М.: Весь мир, 2009. — С. 18. — ISBN 978-5-7777-0431-3
  18. ^ Листая страницы сербской истории. — М.: Индрик, 2014. — С. 13. — ISBN 978-5-91674-301-2
  19. ^ Monastery Krupa on eparhija dalmatinska site
  20. ^ Monastery Krka on eparhija dalmatinska site
  21. ^ . — 2001.
  22. ^ Костић Лазо. Спорне територије Срба и Хрвата. — Београд: Аиздосије, 1990. — С. 206.
  23. ^ Нишић 2002. С. 52.
  24. ^ Српска Крајина 2011. С. 45.
  25. ^ Нишић 2002. С. 53.
  26. ^ Новаковић 2009. С. 24.
  27. ^ а б Гуськова 2011. С. 84.
  28. ^ Новаковић 2009. С. 26.
  29. ^ Васильева, Гаврилов 2000. С. 81.
  30. ^ Беляков, Сергей. Усташи: между фашизмом и этническим национализмом. — Екатеринбург: Гуманитарный университет, 2009. — С. 95. — ISBN 5774101153
  31. ^ Васильева, Гаврилов 2000. С. 78—79.
  32. ^ Рат за опстанак Срба Крајишника. Зборник радова 1. — Београд: Тело Принт, 2010. — С. 62.
  33. ^ Žerjavić, Vladimir. Yugoslavia - Manipulations with the number of Second World War victims. — Croatian Information Centre., 1993. — С. 17. — ISBN 0-919817-32-7 (анг.)
  34. ^ а б Мане М. Пешут. Крајина у рату 1941-1945. — Београд: 1995. — С. 51.
  35. ^  Tomasevich, Jozo War and Revolution in Yugoslavia, 1941-1945: The. — Stanford University Press, 1975. — P. 258. — ISBN 0804708576
  36. ^ Marko Attila Hoare Genocide and Resistance in Hitler's Bosnia: The Partisans and the Chetniks. — 2006. — С. 331–332. — ISBN 0197263801
  37. ^ Partisans: War in the Balkans 1941—1945
  38. ^ Рат за опстанак Срба Крајишника. Зборник радова 1. — Београд: Тело Принт, 2010. — С. 142—143.
  39. ^ а б Гуськова 2011. С. 776.
  40. ^  (харв.) Dunja Bonacci Skenderović i Mario Jareb: Hrvatski nacionalni simboli između stereotipa i istine, Časopis za suvremenu povijest, y. 36, br. 2, p. 731.-760., 2004
  41. ^ 40 2007.
  42. ^ 218 2006.
  43. ^ Гуськова 2011. С. 724.
  44. ^ а б Косово (анг.). The New York Times. Праверана 2014-04-05 г. Архіўная копія ад 2012-08-07 г.
  45. ^ Yugoslavia Threatens Tough Moves on Unrest (анг.). The New York Times. Праверана 2017-09-30 г. Архіўная копія ад 2012-10-23 г.
  46. ^ Henry Kamm. Yugoslav republic jealously guards its gains (анг.). The New York Times. Праверана 2010-12-10 г. Архіўная копія ад 2012-08-07 г.
  47. ^ A Country Study: Yugoslavia (Former): Political Innovation and the 1974 Constitution (chapter 4) (анг.). The Library of Congress. Праверана 2006-07-17 г. Архіўная копія ад 2012-08-07 г.
  48. ^ Frucht, Richard C. Eastern Europe: An Introduction to the People, Lands, and Culture. — 2005. — С. 433. — ISBN 1576078000 (анг.)
  49. ^ Весна Пешич. Serbian Nationalism and the Origins of the Yugoslav Crisis. — Peaceworks, 1996. (анг.)
  50. ^ Zdenko 2006. С. 198.
  51. ^ Гуськова 2001. С. 137.
  52. ^ Гуськова 2001. С. 146.
  53. ^ Zdenko 2006. С. 199.
  54. ^ Гуськова 2001. С. 1347.
  55. ^ Новаковић 2009. С. 179.
  56. ^ а б Гуськова 2011. С. 780.
  57. ^ Радослав 2011. С. 206.
  58. ^ а б Радослав 2011. С. 204.
  59. ^ Гуськова 2001. С. 134.
  60. ^ Гаврилов 2000. С. 323.
  61. ^ Радослав 2011. С. 270.
  62. ^ Jовић Б. Последњи дани СФРЈ: Изводи из дневника.
  63. ^ а б Гуськова 2011. С. 779.
  64. ^ Гуськова 2001. С. 142.
  65. ^ Новаковић 2009. С. 185.
  66. ^ а б Гуськова 2011. С. 791.
  67. ^ The Yugoslav Wars 2006. С. 31.
  68. ^ Isby 2003. С. 84.
  69. ^ Marjan 2007. С. 40.
  70. ^ Isby 2003. С. 83.
  71. ^ Радослав 2011. С. 292.
  72. ^ а б в Гуськова 2011. С. 781.
  73. ^ Zdenko 2006. С. 219.
  74. ^ Гуськова 2001. С. 145.
  75. ^ Гуськова 2001. С. 139.
  76. ^ Zdenko 2006. С. 214.
  77. ^ The Yugoslav Wars 2006. С. 46.
  78. ^ Isby 2003. С. 93.
  79. ^ а б Zdenko 2006. С. 221.
  80. ^ Гуськова 2011. С. 787.
  81. ^ Isby 2003. С. 95.
  82. ^ а б Гуськова 2001. С. 213.
  83. ^ Гуськова 2011. С. 790.
  84. ^ а б в Карла дэль Понтэ (23 октября 2002) THE PROSECUTOR OF THE TRIBUNAL AGAINST SLOBODAN MILOSEVIC. (анг.). ICTYПраверана 2012-03-09 г. Архіўная копія ад 2012-05-31 г.
  85. ^ Гуськова 2001. С. 208.
  86. ^ Zdenko 2006. С. 222.
  87. ^ Гуськова 2001. С. 194.
  88. ^ а б в The Yugoslav Wars 2006. С. 54.
  89. ^ Isby 2003. С. 107.
  90. ^ Наши миротворцы на Балканах. — С. 71.
  91. ^ Секуліч 2000. С. 30-36.
  92. ^ Васильева 2011. С. 790.
  93. ^ а б The Yugoslav Wars 2006. С. 55.
  94. ^ Ademi i Norac. Podaci o predmetu (сэрб.). ICTYПраверана 2015-07-31 г.
  95. ^ Радослав 2011. С. 253.
  96. ^ Zdenko 2006. С. 168-170.
  97. ^ Knin je pao u Beogradu 2000. С. 89.
  98. ^ Гуськова 2001. С. 212.
  99. ^ Радослав 2011. С. 259.
  100. ^ Млечин, Л. М. МИД. Министры иностранных дел: романтики и циники. — М.: Центрполиграф, 2001. — С. 647.
  101. ^ Marjan 2007. С. 41.
  102. ^ Гуськова 2011. С. 797.
  103. ^ а б Milan Martic. Podaci o predmetu (сэрб.) Праверана 2015-07-31 г.
  104. ^ Доклад Human rights watch (анг.) Праверана 2013-02-14 г. Архіўная копія ад 2013-02-27 г.
  105. ^ Падение Республики Сербская Краина (рас.) Архіўная копія ад 2013-04-18 г.
  106. ^ Operacija Bljesak. Etničko čišćenje zapadne Slavonije (1. maj 1995. godine) (сэрб.) Праверана 2013-04-08 г. Архіўная копія ад 2013-04-18 г.
  107. ^ The Yugoslav Wars 2006. С. 56.
  108. ^ Приговор Готовине. (анг.). МТБЮПраверана 2012-03-09 г. Архіўная копія ад 2012-05-31 г.
  109. ^ Штрбац Сава Хроника прогнаних крајишника. — Бялград: Српско културно друштво «Зора», 2005. — 229 с. — ISBN 86-83809-24-2
  110. ^ Штрбац Сава Хроника прогнаних крајишника. — Бялград: Српско културно друштво «Зора», 2005. — ISBN 86-83809-24-2
  111. ^ Новаковић 2009. С. 199.
  112. ^ Радослав 2011. С. 304.
  113. ^ Гуськова 2011. С. 846.
  114. ^ Новаковић 2009. С. 122.
  115. ^ Справаздача Ґенсака ААН (рас.) Праверана 4.12.2017 г.
  116. ^ Гуськова 2001. С. 500.
  117. ^ Judge Rodrigues confirms Indictment charging Slobodan Milosevic with Crimes committed in Croatia. (анг.). ICTY (9 октября 2001). Праверана 2012-03-09 г. Архіўная копія ад 2012-05-31 г.
  118. ^ а б Гуськова 2001. С. 209.
  119. ^ Milan Babic. Podaci o predmetu Праверана 2015-07-31 г.
  120. ^ Владимир Белоусов (7 марта 2006) Лидер хорватских сербов покончил с собой на окраине Гааги. Российская газетаПраверана 2011-07-20 г. Архіўная копія ад 2012-02-05 г.
  121. ^ Максим Сёмин (20 июля 2011) Арестован экс-президент Сербской Краины Горан Хаджич. Первый каналПраверана 2011-07-20 г. Архіўная копія ад 2011-08-28 г.
  122. ^ Арестован экс-президент Республики Сербская Краина Горан Хаджич. Российская газета (20 июля 2011).
  123. ^ Новаковић 2009. С. 216.
  124. ^ Новаковић 2009. С. 212.
  125. ^ Новаковић 2009. С. 213.
  126. ^ а б в г Устав РСК Праверана 2014-09-07 г.
  127. ^ а б в г The Yugoslav Wars 2006. С. 42.
  128. ^ Новаковић 2009. С. 219.
  129. ^ Knin je pao u Beogradu 2000. С. 37.
  130. ^ The Yugoslav Wars 2006. С. 32.
  131. ^ Davor Marjan 2007. С. 38.
  132. ^ Dimitrijevic, Bojan. Modernizacija i intervencija jugoslovenske oklopne jedinice 1945-2006. — Beograd: Institut za savremenu istoriju, 2010. — С. 306. — ISBN 9788674031384
  133. ^ Гуськова 2011. С. 776.
  134. ^ а б в Zdenko 2006. С. 263.
  135. ^ а б Гуськова 2001. С. 210.
  136. ^ Filip Svarm. Эканоміка Краіны. (анг.) Праверана 2012-03-09 г. Архіўная копія ад 2012-05-31 г.
  137. ^ Радослав 2011. С. 332.
  138. ^ Zdenko 2006. С. 264.
  139. ^ а б в Zdenko 2006. С. 266.
  140. ^ Радослав 2011. С. 339.
  141. ^ а б в г Новаковић 2009. С. 229.
  142. ^ Радослав 2011. С. 341.
  143. ^ Радослав 2011. С. 336.
  144. ^ Радослав 2011. С. 337.
  145. ^ а б Српска Крајина 2011. С. 351.
  146. ^ Новаковић 2009. С. 228.
  147. ^ Радослав 2011. С. 575.
  148. ^ а б Васильева 2011. С. 776.
  149. ^ Stradanje u domovinskom ratu.. Opcina Lovas (23 красавіка 2011). Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  150. ^ Blaskovich, Jerry. (1 лістапада 2002) «The Ghastly Slaughter of Vocin Revisited:Lest We Forget» (анг.). The New Generation Hrvatski Vjesnik. Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  151. ^ Power and German Foreign Policy: Embedded Hegemony in Europe. — Palgrave Macmillan UK. — P. 84–. — ISBN 978-0-230-59833-1
  152. ^ The Forsaken People: Case Studies of the Internally Displaced. — Brookings Institution Press. — P. 195–. — ISBN 978-0-8157-1498-9
  153. ^ Indictment at the Hague: The Milosevic Regime and Crimes of the Balkan Wars. — NYU Press. — P. 15–. — ISBN 978-0-8147-1626-7
  154. ^ Archived copy Праверана 2008-01-12 г. Архіўная копія ад 27 February 2008 г.
  155. ^ The Opinions of the Badinter Arbitration Committee: A Second Breath for the Self-Determination of Peoples Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць
  156. ^ Archived copy Праверана 2011-12-18 г. Архіўная копія ад 29 May 2011 г.
  157. ^ Judith Armatta. Twilight of Impunity: The War Crimes Trial of Slobodan Milosevic. Duke University Press, 2010. Pp. 160–163.
  158. ^ "Dokumenti: Plan Z-4". (сэрб.). B92 (5 жніўня 2005). Праверана 2 лістапада г.
  159. ^ https://web.archive.org/web/20121215072124/http://hidran.hidra.hr/strankee/501int4.htm
  160. ^ На основу одлуке Скупштине Републике Српске Крајине у избеглиштву Скупштине РСК признала Републике Абхазију и Јужну Осетију
на расейскай мове
  • Васильева, Нина, Гаврилов, Виктор. Балканский тупик ? Историческая судьба Югославии в XX веке. — Масква: Гея Итэрум, 2000. — ISBN 5855890635
  • Алена Гуськова История югославского кризиса (1990-2000). — Масква: Русское право/Русский Национальный Фонд, 2001. — 720 с. — ISBN 5941910037
  • Гуськова Е.Ю. Независимая Хорватия с независимыми сербами // Югославия в XX веке: очерки политической истории. — Масква: Индрик, 2011. — 888 с. — ISBN 9785916741216
  • Руднева И.В. Сербский народ в Хорватии — национальное меньшинство ? // Национальные меньшинства в странах Центральной и Юго-Восточной Европы: исторический опыт и современное состояние. — М.: Институт славяноведения РАН, 2014. — 552 с. — ISBN 978-5-7576-0317-9
  • Наши миротворцы на Балканах. — Москва: Индрик, 2007. — 360 с. — ISBN 5-85759-397-2
  • Раннефеодальные государства на Балканах Vi-XII вв.. — Масква: Навука, 1985. — 364 с.
на сэрбскахарвацкай мове
  • Главаш Душан Наша Крајина: ратни дневник 1990-1995. године. — Књига-комерц, 205. — 230 с. — ISBN 86-7712-081-5
  • Дакић М. Српска Краjина: историjски темељи и настанак. — Книн: Искра, 1994. — 95 с. — ISBN 86-82393-01-8
  • Дакић М. Крајина кроз вијекове: из историjе политичких, националних и људских права српског народа у Хрватскоj. — Београд: 2002.
  • Новаковић Коста. Српска Краjина: (успони, падови уздизања). — Београд; Книн: Српско културно друштво Зора, 2009. — 602 с. — ISBN 978-86-83809-54-7
  • Радуловиħ С. Судбина Краjине. — Београд: Дан Граф, 1996. — 189 с.
  • Радослав И. Чубрило, Биљана Р. Ивковић, Душан Ђаковић, Јован Адамовић, Милан Ђ. Родић и др. Српска Крајина. — Београд: Матић, 2011. — 742 с.
  • Република Српска Краjина: десет година послиjе / [уредник Вељко Ђурић Мишина]. — Београд: Добра Вольа, 2005. — 342 с. — ISBN 86-83905-04-7
  • Република Српска Краjина: десет година послиjе. Књ. 2 / [уредник Вељко Ђурић Мишина]. — Београд: Добра Вольа, 2005. — 250 с. — ISBN 86-83905-05-5
  • Чубрило Раде Успон и пад Крајине. — Београд: Друштво «Српска Крајина», 2002. — 250 с. — ISBN 86-82199-05-X
  • Штрбац, Сава Рат и ријеч. — Бања Лука: Графид, 2011. — 190 с. — ISBN 9789993853749
  • Sekulić, Milisav Knin je pao u Beogradu. — Nidda Verlag., 2000.
  • Tarbuk Slobodan Rat na Baniji 1991-1995. — Srpsko Kulturno Društvo "Zora", 2009. — 441 p..
  • Barić, Nikica. Srpska pobuna u Hrvatskoj 1990-1995. — Zagreb: Golden marketing. Tehnička knjiga, 2005.
  • Davor Marjan Oluja. — Zagreb: Hrvatski memorijalno-dokumentacijski centar Domovinskog rata, 2007. — 445 p..
  • Radelić Zdenko, Marijan Davor, Barić Nikica, Bing Albert, Živić Dražen Stvaranje hrvatske države i Domovinski rat. — Zagreb: Školska knjiga i Institut za povijest, 2006. — ISBN 953-0-60833-0
на анґельскай мове

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]