Сэрбская аўтаномная вобласьць Краіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «САВ Краіна»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сэрбская аўтаномная вобласьць Краіна
Srpska autonomna oblast Krajina
Српска аутономна област Крајина
Flag of Serbian Krajina (1991).svg
 
Flag of Croatia (1990).svg
1990—1991 Flag of Serbian Krajina (1991).svg
Сьцяг Сэрбіі
(Сьцяг)
Афіцыйная мова сэрбская
Сталіца Кнін
Форма кіраваньня Часовы ўрад
Незалежнасьць 21 сьнежня 1990 — 19 сьнежня 1991

Сэ́рбская аўтано́мная во́бласьць Кра́іна (па-сэрбску: Srpska autonomna oblast Krajina / Српска аутономна област Крајина) або САВ Краіна — самаабвешчаны сэрбскі аўтаномны край (вобласьць) у Харватыі. Існавала між 1990 і 1991, і ў далейшым была ўключаная ў Рэспубліку Сэрбская Краіна.

16 сакавіка 1991 року сэрбскае нацыянальнае веча абвясьціла незалежнасьць Краіны ад Харватыі. 12 траўня 1991 року быў праведзены рэфэрэндум, на якім больш за 99 адсотак грамадзянаў, якія галасавалі, падтрымалі аб’яднаньне з Сэрбіяй[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 1990, САВ Кнінская Краіна ахоплівала Супольнасьці муніцыпалітэтаў Паўночнае Далмацыі й Лікі. Асацыяцыя Аўтаномных сэрбскіх муніцыпалітэтаў неўзабаве пачала ствараць свае ўласныя інстытуты кіраваньня, уключаючы Сэрбскую нацыянальную раду — мясцовы парлямэнт.

Спачатку чакалася, што Франьё Туджман зробіць Харватыю нацыянальнаю дзяржаваю ў рамках Югаславіі пасьля дэмакратычных рэформаў і дэцэнтралізацыі. Калі чаканьні не адбыліся, яны жадалі быць незалежным ад Харватыі й заставацца ў рамках міні-Югаславіі, якая прапануецца ў рамках ініцыятывы Бялграда.

28 лютага 1991, было афіцыйна абвешчаная САВ Краіна. Рэспубліка абвясьціла, што яна плянуе адлучыца ад Харватыі, калі Харватыя выйдзе са складу Югаславіі.

Сэрбская нацыянальная рада 16 сакавіка 1991, абвясьціла Краіну незалежнаю ад Харватыі, але ў межах СФРЮ. Некаторыя лідэры заяўлялі, што Краіна павінна быць часткаю Сэрбіі. 12 траўня 1991 року быў праведзены рэфэрэндум, на якім больш за 99 адсотак грамадзянаў, якія галасавалі, падтрымалі аб’яднаньне з Сэрбіяй[1]. Краіна была прызнана незалежнаю ад Харватыі, але ў межах СФРЮ. Плянавалася анэксацыя Сэрбіяй.

Неўзабаве пачаўся канфлікт паміж сэрбамі Краіны і харвацкім урадам. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Славеніі й Харватыі адбылася эскаляцыя ґвалту, Югаслаўская народная армія (ЮНА) заняла САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм і САВ Заходняя Славонія. Кантралюемая сэрбамі тэрыторыя займала траціну Харватыі.

19 сьнежня 1991, за ініцыятываю Мілана Бабіча (прэзыдэнт САВ Краіна), Люіса Далі (прафэсар антрапалёґіі й віцэ-прэзыдэнт САВ Краіна) і Ґорана Хаджыча (прэзыдэнта САВ Усходняя Славонія, Бараня й Заходні Срэм) абвясьцілі аб аб’яднаньні адпаведных САВ у Рэспубліку Сэрбская Краіна. У лютым 1992, рэспубліка абвясьціла сваю незалежнасьць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Prosecutor v. Milan Martić Judgement. p. 46. International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia. Accessed 13 September 2009. (On 16 March 1991 another referendum was held which asked "Are you in favour of the SAO Krajina joining the Republic of Serbia and staying in Yugoslavia with Serbia, Montenegro and others who wish to preserve Yugoslavia?". With 99.8% voting in favour, the referendum was approved and the Krajina assembly declared that "the territory of the SAO Krajina is a constitutive part of the unified state territory of the Republic of Serbia".)