Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі
| International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia | |
| Юрысдыкцыя | ААН |
|---|---|
| Заснаваны | 25 траўня 1993 (33 гады таму) |
| Скасаваны | 31 сьнежня 2017 (8 гадоў таму) |
| Разьмяшчэньне | |
| 52°05′40″ пн. ш. 4°17′03″ у. д.HGЯO | |
| Тэрмін службы судзьдзяў | 4 гады |
| Колькасьць судзьдзяў | 16 пастаянных 12 ad litem |
| http://www.icty.org/ | |
| Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Вікісховішчы | |
Міжнародны трыбунал па абвінавачваньні асобаў, адказных за сур’ёзныя парушэньні міжнароднага гуманітарнага права, зьдзейсьненыя на тэрыторыі былой Югаславіі з 1991 году, больш вядомы пад скарочанай назвай Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ) — судовы орган ААН, створаны дзеля асуджэньня злачынстваў, зьдзейсьненых падчас вайны ў Югаславіі, а таксама іхніх выканаўцаў. Трыбунал разьмяшчаўся ў Гаазе (Нідэрлянды).
Трыбунал быў заснаваны рэзалюцыяй №827 Рады Бясьпекі ААН 25 траўня 1993 року. У юрысдыкцыю суду ўваходзілі чатыры віды злачынстваў, учыненых на тэрыторыі былой Югаславіі пасьля 1991 року: сур’ёзныя парушэньні Жэнэўскай канвэнцыі, парушэньні правілаў вядзеньня вайны, генацыд і злачынствы супраць чалавецтва. Максымальны прысуд, які мог вынесьці трыбунал — пажыцьцёвае зьняволеньне.
Агулам была абвінавачаная 161 асоба; канчатковыя прысуды вынесеныя ў сьнежні 2004. Апошні з асуджаных, Горан Гаджыч, быў арыштаваны 20 ліпеня 2011. 31 сьнежня 2017 трыбунал фармальна скончыў існаваньне.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў