Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Краіны
Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Краіны | |
па-сэрбску: Предсједник Републике Српске Крајине | |
Герб Рэспублікі Сэрбскай Краіны | |
Узначальвае | РСК |
---|---|
Афіцыйная рэзыдэнцыя | Кнін |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 рокаў |
Папярэдняя пасада | Старшыня Сэрбскага нацыянальнага веча |
Пасада зьявілася | 19 сьнежня 1991 року |
Першы на пасадзе | Мілан Бабіч |
Апошні на пасадзе | Мілан Мартыч |
Замяніўшая пасада | Старшыня ўраду Рэспублікі Сэрбскай Краіны ў выгнаньні |
Пасада скасаваная | 7 жніўня 1995 року |
Прэзыдэ́нт Рэспу́блікі Сэ́рбскае Кра́іны (па-сэрбску: Предсједник Републике Српске Крајине / Predsjednik Republike Sprske Krajine)— кіраўнік дзяржавы, выступае ад імя Рэспублікі Сэрбскае Краіны ў адносінах зь іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арґанізацыямі.
У адпаведнасьці з артыкулам 81 Канстытуцыі Рэспублікі Сэрбскае Краіна, Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскае Краіна абіраўся грамадзянамі Сэрбскае Краіны на ґрунце ўсеагульнага, роўнага й прамога выбарчага права шляхам тайнага галасаваньня тэрмінам на пяць рокаў. Адна й тая ж асоба ня можа быць абраная Прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбскае Краіны больш ніж на два тэрміны запар. Новаабраны Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскае Краіны ўступае ў пасаду не пазьней, ніж праз 30 дзён пасьля афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў выбараў.
Прысяга Прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскае Краіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Заклињем се да ћу све своје снаге посветити очувању суверености цјелине територије Републике Српске Крајине, остваривању националних интереса српског народа, људских и грађанских слобода и права, поштовању и одбрани Устава и закона, очувању мира и благостања српског народа и свих грађана и да ћу савјесно и одговорно испуњавати све своје дужности.
Паўнамоцтвы Прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскае Краіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вобласьці нацыянальнае бясьпекі й абароны:
- Прэзыдэнт па пасадзе ё Вярхоўным Галоўнакамандоўцам Узброеных Сілаў Рэспублікі Сэрбскае Краіны, як у ваенны, так і ў мірны час у адпаведнасьці з Канстытуцыяю Рэспублікі Сэрбскае Краіны і рашэньнямі Вышэйшае рады абароны пад старшынствам Вярхоўнае рады абароны, і ажыцьцяўляў кіраўніцтва ў сфэры нацыянальнае бясьпекі й абароны дзяржавы[1].
Іншыя паўнамоцтвы:
- зьдзяйсьняе памілаваньне[2];
Прэзыдэнты Рэспублікі Сэрбскае Краіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Імя (нар-пом) |
Партрэт | Паступіў на пасаду | Пакінуў пасаду | Партыя |
---|---|---|---|---|---|
1 | Мілан Бабіч (1956—2006) |
19 сьнежня 1991 | 16 лютага 1992 | Сэрбская дэмакратычная партыя | |
- | Міле Паспаль[a] (1953) |
16 лютага 1992 | 26 лютага 1992 | Сэрбская дэмакратычная партыя | |
2 | Горан Хаджыч (1958—2016) |
26 лютага 1992 | 12 сьнежня 1993 | Сэрбская дэмакратычная партыя | |
- | Мілан Бабіч[b] (1956—2006) |
12 сьнежня 1993 | 12 лютага 1994 | Сэрбская дэмакратычная партыя | |
3 | Мілан Мартыч (1956) |
25 студзеня 1994 | 7 жніўня 1995 | Сэрбская партыя сацыялістаў |
Усе яны абвінавачаныя Гааґскім трыбуналам. Мілан Бабіч прызнаў віну і быў засуджаны да 13 рокаў зьняволеньня, але зьдзейсьніў самагубства ў 2006 годзе[3]. Мілан Мартыч быў прысуджаны да 35 рокаў зьняволеньня і адбывае тэрмін у Тарту, Эстоніі. Пасьля арышту колішняга камандзіра фармаваньняў басьнійскіх сэрбаў Стояна Жупляніна 11 чэрвеня 2008 року, арышту колішняга палітычнага лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча 21 ліпеня 2008 року і арышту колішняга камандзіра войска басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча 26 траўня 2011 року, Горан Хаджыч заставаўся самаю разшуквальнаю МТБЮ асобаю. Улады Сэрбіі аб’явілі ўзнагароду за інфармацыю пра месцазнаходжаньне Хаджыча ў 5 мільёнаў эўра. Горан Хаджыч пасьля сямірочнага вышуку быў арыштаваны 20 ліпеня 2011 року[4][5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя прэзыдэнцтва Рэспублікі Сэрбскае Краіны распачынаецца з 19 сьнежня 1991 пасьля яе ўтварэньня й абвяшчэньня незалежнасьці.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Артыкул 78, 5
- ^ Артыкул 78, 7
- ^ Владимир Белоусов (7 марта 2006) Лидер хорватских сербов покончил с собой на окраине Гааги. Российская газета. Праверана 2012-10-29 г.
- ^ Максим Сёмин (20 июля 2011) Арестован экс-президент Сербской Краины Горан Хаджич. Першы канал. Праверана 2011-07-20 г.
- ^ Арестован экс-президент Республики Сербская Краина Горан Хаджич. Российская газета (20 июля 2011).