Сэрбская аўтаномная вобласьць Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм
Сэрбская аўтаномная вобласьць Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм Краіна Српска аутономна област Источна Славонија, Барања и Западни Срем Srpska autonomna oblast Istočna Slavonija, Baranja i Zapadni Srem | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | сэрбская | |||
Сталіца | Вукавар | |||
Форма кіраваньня | Часовы ўрад Горан Хаджыч |
Сэ́рбская аўтано́мная во́бласьць Усхо́дняя Славо́нія, Бара́ня і Захо́дні Срэ́м (па-сэрбску: Српска аутономна област Источна Славонија, Барања и Западни Срем / Srpska autonomna oblast Istočna Slavonija, Baranja i Zapadni Srem) або САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм Краіна — былая самаабвешчаная сэрбская аўтаномная вобласьць у Харватыі. Адна з трох САВ, якія заснавалі Рэспубліку Сэрбская Краіна ў 1991 г. САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм Краіна ўключала часткі такіх ґеаґрафічных рэґіёнаў: Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм.
Аўтаномная вобласьць была абвешчаная 25 чэрвеня, а 26 чэрвеня яе першым прэзыдэнтам стаў Горан Хаджыч. 26 студзеня 1992 ўвайшла ў склад Рэспублікі Сэрбская Краіна. Выйшла з Рэспублікі Сэрбская Краіна ў выніку атакі харвацкіх войскаў падчас апэрацыі «Бура» 4 жнівеня — 7 жнівеня 1995.
Насельніцтва гэтага раёну было этнічна зьмешаным. Перад вайною было 192 163 жыхароў, зь іх 90 454 (47 %) харватаў, 61 492 (32 %) сэрбаў і 40 217 (21 %) прадстаўнікоў іншых народаў (вугорцы, цыганы, немцы, русіны, славакі й г. д.).