Палітычная свабода

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Палітычная свабода — адсутнасьць умяшальніцтва дзяржавы ў справы асобы сродкамі прымусу ці гвалту. Сябры свабоднага грамадзтва маюць поўны кантроль над іх публічным і асабістым жыцьцём. у дадзеным выпадку, «свабода» адносіцца выключна да адносінаў аднаго чалавека да іншага, і да толькі да гвалту, што зьдзяйсьняецца адным чалавекам супраць іншага. Супрацьлегласьць свабодзе – таталітарная дзяржава ці дыктатура, якая абмяжоўвая палітычную свабоду дзеля рэгуляваньня амаль кожнага боку чалавечага жыцьця.

Канцэпцыя палітычнай свабоды знаходзіцца ў шчыльнай узаемасувязі з канцэпцыяй грамадзкіх правоў ды індывідуальных свабодаў. Большасьць дэмакратычных грамадзтваў адрозьніваюцца наяўнасьцю свабодаў, якія гарантуюцца дзяржавай. Гэтыя свабоды ўключаюць:

  • Свабоду слова
  • Свабоду асацыяцыяў
  • Свабоду рэлігіі
  • Свабоду сходаў
  • Свабоду друку
  • Свабоду перасоўваньня
  • Свабоду думкі

У больш радыкальных інтэрпрэтацыях (звычайна скрайне левых ці скрайне правых) прысутнічаюць такія «свабоды», як «сэксуальная свабода», ці «свабода насіць зброю».

У той час, як і левыя, і правыя вызначаюць права на свабоду як асноўнае з чалавечых правоў, яны радыкальна падзяляюцца ў вызначэньні сутнасьці гэтага права. Дзеля правых, свабода існуе ў першую чаргу ў нэгатыўным сэнсе (свабода ад), у той жа час як дзеля левых, свабода ў першую чаргу вызначаецца ў пазытыўных тэрмінах (свабода дзеля). Таму, скажам, можна часьцяком пачуць пра «свабоду адукацыі», пад чым разумеецца права на бясплатную адукацыю. Левы кірунак, такім чынам, блытае «свабоду» і «гарантаваныя сацыяльныя паслугі».

Лібэральны кірунак думкі перасьцярагае, што такое вызначэньне свабоды ёсьць на самой справе нішто іншае, як легітымізацыя прымусу над чалавекам «у інтарэсах грамадзтва» і таму сьцьвярджае, што свабода можа быць вызначана толькі ў «нэгатыўных» тэрмінах (свабода «ад»).

Лібэральны кірунак крытыкуецца кансэрватарамі, якія лічаць, што чыста нэгатывісцкае вызначэньне свабоды вядзе да анархіі і маральнага заняпаду. У вызначэньні беларускага палітыка Зянона Пазьняка, свабода — гэта перш за ўсё «магчымасьць рабіць дабро».

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]