Пярну
| Пярну эст. Pärnu | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Эстонія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Пярнумаа | ||||
| Першыя згадкі | 1241 | ||||
| Дата заснаваньня | 1251 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Тоомас Ківімягі | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 32,22 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 10 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 58°23′05″ пн. ш. 24°31′07″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 44 083 чал. (2009) | ||||
| Этнічны склад насельніцтва | эстонцы | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +372 | ||||
| Сайт | parnu.ee | ||||
| Пярну на мапе Эстоніі Пярну | |||||
Пя́рну (па-эстонску: Pärnu, па-нямецку: Pernau) — партовы горад на паўднёвым захадзе Эстоніі, цэнтар павету Пярнумаа. Насельніцтва 44 083 жыхары (2009).
Пярну зьяўляецца галоўным портам Эстоніі на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Знаходзіцца на аднайменнай рацэ, на шляху з Рыгі ў Талін.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны ў 1241 годзе рыцарамі Тэўтонскага Ордэну. У 1562 захоплены швэдамі, у 1565 годзе на кароткі час быў заняты нямецкімі рыцарамі, у 1575 захоплены расейцамі. Да 1617 году Пярну неаднойчы пераходзіў ад адных захопнікаў да другіх, пакуль ня стаў амаль на сто гадоў швэдзкім. Аднак падчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1710 годзе быў зноў захоплены расейцамі і заставаўся ў складзе Расеі да 1920. З 1699 да 1710 году ў Пярну часова знаходзіўся Тартускі ўнівэрсытэт.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вааса (Фінляндыя)
Елгава (Латвія)
Юрмала (Латвія)
Шаўлі (Летува)
Паланга (Летува)
Оскарсгамн (Швэцыя)
Сочы (Расея)
Вялікі Ноўгарад (Расея)
Драмэн (Нарвэгія)
Портсмут (Ангельшчына)
Оўшэн-Сіці (ЗША)
Ялта (Украіна)
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі павету Пярнумаа. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |