Курэсаарэ
| Курэсаарэ эст. Kuressaare | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Эстонія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Саарэмаа | ||||
| Першыя згадкі | 1381 | ||||
| Дата заснаваньня | 1154 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 14,95 км² | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 58°15′ пн. ш. 22°29′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 13 441 чал. (2012)[1] | ||||
| Афіцыйная мова | эстонская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +372 | ||||
| Паштовы індэкс | 93813 | ||||
| Нумарны знак | K | ||||
| Сайт | kuressaare.ee | ||||
| Курэсаарэ на мапе Эстоніі Курэсаарэ | |||||
Курэсаарэ (па-эстонску: Kuressaare) — горад у Эстоніі, які месьціцца на востраве Саарэмаа, найбуйнейшы населены пункт і адміністрацыйны цэнтар павету Саарэмаа. Былая назва гораду да 1917 году — Арэнсбург (ням. Arensburg). У 1952—1988 гадох горад меў назоў Кінгісэп (эст. Kingissepa). У горадзе месьціцца марская гавань і аднайменны аэрапорт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сучасны Курэсаарэ разьмешчаны на месцы былога замка сьвятароў, упершыню згаданага ў летапісах ад 1381 году. У 1559 годзе ён быў прададзены Дацкаму каралеўству, пасьля чаго 8 траўня 1563 году яму была прадастаўленая гарадзкая хартыя й адпаведна статус гораду па прыкладзе Рыгі. Паводле Брэмсэбрускай дамовы 1645 году горад быў перададзены пад кіраваньне Швэдзкага каралеўства, пад юрысдыкцыяй якога і знаходзіўся да 1721 году.
Упершыню швэдзкі кантроль над горадам і востравам быў спынены ў 1710 годзе, калі расейская армія 15 (26) жніўня спаліла горад, які тады насіў назоў Арэнсбург, паколькі асноўную масу ягоных жыхароў складалі балтыйскія швэды, немцы й датчане. У 1721 годзе паводле Ніштадзкай дамовы горад афіцыйна ўвайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стары горад
- Эпіскапскі замак
- Мэмарыяльны музэй Ёханэса Аавіка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Курэсаарэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў