Перайсьці да зьместу

Галоўнае таварыства Ўсход

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Галоўнае таварыства Ўсход — установа створаная Нямечынаю для збору харчаваньня і прыродных багацьцяў на землях заваяваных у СССР пад час нямецка-савецкае вайны 1941— 1945 гадоў. Таварыства мела прадстаўніцтвы па ўсіх абласьцях СССР занятых нямецкім войскам.

Таварыства "Ўсход" павінна была прадаваць прамыслов тавары зь Нямеччыны і заваяваных краінаў Эўропы ў рэйхскамісарыятах:


Продаж быў мяшаным. Трэба было заплаціць грошы і здаць харчы. Цэны на тавары таварыства было высокімі. Прадавалі ў асноўным адзеньне.

Купіць тавар у таварыстве можна было пры ўмове выкананьня абавязковых дармовых паставак нямецкае ўладзе (даніна).

Быў выдуманы спосаб накапленьня "пунктаў", які быў падобны на савецкі спосаб працадзён у калгасе. За здадзеную немцам харчы селяніну дапісваліся "пункты". Яны давалі права закупіць тавар у таварыстве "Усход". Пункты запісваліся ў асобнае картцы. На кожныя 30 пунктаў трэба было яшчэ даплаціць 10 савецкіх рублёў.

Напрыклад, для закупкі фуфайкі трэба было мець 840 пунктаў. Для гэтага неабходна было здаць 180 кг жывога мяса, або больш тоны жыта, або 840 курыных яек[1]. Большасьць насельнікаў Беларусі ня мела грашовых заробкаў, таму купіць нічога не магло. Квітнела таварная мена.

Дзяржаўны камісарыят Украіна меў падобны спосаб продажу тавараў таварыства "Ўсход". Літар гарэлкі меў 100 пунктаў, пачка махоркі — 10, кіляграм солі — 30, цукару — 100 пунктаў. У сярэнім 25 карбованцаў адпавядала тавару на 25 пунктаў[2].

У краі "Ўсход" нямецкія ваякі маглі даваць распіскі'. Яны давалі іх у выпадку збору ў насельніцтва тавараў. Яны выпісваліся на звычайнае паперы, якая мела друкарскі надпіс па-нямецку Нямецкія збройныя сілы. рапіску мог выпісаць любы нямецкі ахвіцэр.

У цэлым на Беларусі і іншых землях заваяваных немцамі грошы пачалі абясцэньвацца. Даручэнец управы "Ўсход" у Менску заўважыў у 1942 годзе:

Грошы не ў высокае цане, мераю служыць пуд зерня

Таварыства Ўсход прыпыніла дзейнасьць пасьля захопу Чырвоным войскам Бэрліну.

  1. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічацьФакторович А. А. (1974.). Минск.. — Шукай старонкі 52—53.
  2. ^ // Пінская газэта:выданьне акруговага камісара ў Пінску. : Часопіс. — 1943. — № 3 чэрвеня.