Алекс Баэна
| Алекс Баэна | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 ліпеня 2001[1] (24 гады) | |
| Рост | 1,74 м | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Атлетыка Мадрыд | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019 | Вільярэал С[d] | 1 (0) |
| 2019—2021 | Вільярэал Б[d] | 23 (0) |
| 2020—2025 | Вільярэал | 108 (15) |
| 2021—2022 | → Жырона | 38 (5) |
| 2025— | Атлетыка Мадрыд | 26 (2) |
| Зборныя | ||
| 2023— | Гішпанія | 15 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алеха́ндра Баэ́на (па-гішпанску: Alejandro Baena; нар. 20 ліпеня 2001 году) — гішпанскі футбаліст, левы ўінгер клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Не зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў Андалюзіі, свой футбольны шлях пачаў у структуры «Вільярэалу», да якога далучыўся ў 2011 годзе. У клюбе пракрочыў праз усе рэзэрвовыя каманды, нарэшце дэбютаваўшы ў Ля Лізе 13 ліпеня 2020 году. Баэна зьявіўся на замену Ману Трыгераса ў матчы айчыннага чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедаду»[2]. Свой першы гол у прафэсійнай кар’еры забіў 5 лістапада, улучыўшы трэці гол сваёй каманды ў хатнім матчы Лігі Эўропы супраць ізраільскага «Макабі» з Тэль-Авіву (4:0)[3]. Празь сем дзён ён падоўжыў кантракт да 2025 году[4].
19 жніўня 2021 году гулец быў накіраваны ў арэнду ў клюб другога дывізіёну «Жырону» дзеля здабыцьця гульнёвай практыкі[5]. Футбаліст ня толькі здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, але і дапамог ёй праз плэй-оф прасунуцца ў найвышэйшы дывізіён. У сэзоне 2023—2024 гадоў Баэна стаў найлепшым асыстэнтам Ля Лігі, паклаўшы на свой рахунак 14 выніковых перадачаў[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбаліст прайшоў праз усе юнацкія і моладзевыя каманды краіны. У жніўні 2023 году атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі ад галоўнага трэнэра Люіса дэ ля Фуэнтэ на два адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Грузіі і Кіпру[7]. Першым голам адзначыўся ў дэбютным матчы супраць кіпрскай зборнай, які скончыў зь лікам 6:0 на карысьць пірэнэйцаў[8]. У траўні 2024 году быў улучаны ў заяўку зборнай на Эўра-2024. Празь некалькі месяцаў поруч з зборнай стаў чэмпіёнам летніх Алімпійскіх гульняў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Вільярэал»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2021
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
- Пераможца Алімпійскіх гульняў: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Alejandro Baena Rodríguez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «La Real Sociedad despierta a tiempo y se mete en la pelea por Europa». Marca.
- ↑ «Villarreal 4–0 Maccabi Tel-Aviv». UEFA.com.
- ↑ «The Villarreal of the future». Villarreal CF.
- ↑ «Álex Baena, loaned to Girona FC». Villarreal CF.
- ↑ «LaLiga EA Sports: Goal assist». AS.
- ↑ «Lista de convocados para los partidos contra Georgia y Chipre». RFEF.
- ↑ «The dream debut of Álex Baena». RFEF.