Перайсьці да зьместу

Аёсэ Пэрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аёсэ Пэрэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 ліпеня 1993(1993-07-29)[1][2] (32 гады)
Рост 179 см
Вага 68 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Вільярэал
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2013 Тэнэрыфэ Б[d] 35 (11)
2012—2014 Тэнэрыфэ 50 (17)
2014—2019 Ньюкасл Юнайтэд 179 (42)
2019—2023 Лэстэр Сіці 80 (12)
2023 Рэал Бэтыс 19 (3)
2023—2024 Рэал Бэтыс 31 (9)
2024—4 Вільярэал 35 (20)
Зборныя
2014 Гішпанія (да 21)[d] 2 (0)
2024—4 Гішпанія 5 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 сакавіка 2025.

Аёсэ Пэрэс (па-гішпанску: Ayoze Pérez; нар. 29 ліпеня 1993 году) — гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і левы нападнік клюбу «Вільярэал» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Пэрэс пачаў сваю кар’еру ў родным клюбе «Тэнэрыфэ», дзе ён атрымаў некалькі асабістых узнагарод за свае выступы ў сэзоне 2013—2014 гадоў у Сэгундзе. Сваімі выступамі прыцягнуў увагу ангельскага «Ньюкасл Юнайтэд», які у чэрвені 2014 году выклаў за гульца 3 мільёны эўра[3][4][5]. Запачаткаваў выступы ў Ангельшчыне 17 жніўня, замяніўшы другога дэбютанта Эманюэля Рывіера на 83-й хвіліне хатняга матчу супраць дзейнага чэмпіёна «Манчэстэр Сіці»[6]. Першым голам адзначыўся 26 кастрычніка ў выязным матчы супраць «Тотэнгэм Готспур», дзякуючы чаму каманда футбаліста здабыла перамогу зь лікам 2:1[7]. Гішпанец хутка замацаваўся ў складзе клюбу. Асабліва пасьпяховым стаў сэзон 2018—2019 гадоў, калі Пэрэс 20 красавіка 2019 году адзначыўся сваім першым хет-трыкам за клюб у матчы супраць «Саўтгэмптану»[8]. У тым розыгрышы Прэм’ер-лігі нападнік забіў 12 галоў.

4 ліпеня 2019 году гулец склаў чатырохгадовы кантракт з «Лэстэр Сіці» за 30 мільёнаў фунтаў[9][10], аднак за чатыры сэзоны ў камандзе з кожным годам гуляў усё менш. 31 студзеня 2023 году Пэрэс вярнуўся ў Гішпанію, стаў на правах арэнды да сканчэньня сэзону гульцом «Бэтысу»[11][12]. Па заканчэньні сэзону гулец застаўся ў гішпанскім клюбе як вольны агент, а «Лэстэр Сіці» тым часам страціў месца ў элітным дывізіёне. 13 жніўня 2024 году футбаліст далучыўся да «Вільярэалу» паводле чатырохгадовай угоды з клюбам[13].

27 траўня 2024 году Пэрэс быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай на чэмпіянат Эўропы 2024 году[14]. Празь некалькі дзён, то бок 5 чэрвеня, ён забіў свой першы гол і зарабіў галявую перадачу ў сваім дэбюце ў таварыскай гульні супраць зборнай Андоры[15].

«Лэстэр Сіці»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]