Перайсьці да зьместу

Спортынг Хіхон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спортынг Хіхон
Поўная назва Real Sporting de Gijón, S.A.D.
Заснаваны 1 чэрвеня 1905
Горад Хіхон, Гішпанія
Стадыён Эль Малінён
Умяшчальнасьць: 25 855
Прэзыдэнт Алехандра Ірарагоры[d][1]
Кіраўнік Grupo Orlegi[d][2]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2023—2024 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
realsporting.com (гішп.)

«Спортынг Хіхон» (па-гішпанску: Real Sporting de Gijón) — гішпанскі футбольны клюб з Хіхону, Астурыя. Заснаваны 1 чэрвеня 1905 году. Вядомыя пад мянушкай «чырвона-белыя» з-за паласатай кашулі. Хатні стадыён «Эль Малінён» — найстарэйшы прафэсійны футбольны пляц у Гішпаніі, выкарыстоўваецца з 1908 году. З гішпанскага назва клюбу азначае «Вялікі млын», бо стадыён разьмяшчаўся ля старога вадзянога млыну.

З 1912 году да клюбу дадаецца назва «Рэал» («каралеўскі»), пасьля таго як кароль Гішпаніі Альфонса XIII бярэ патранаж над клюбам. З 1941 па 1970 гаду назва клюбу была скарочана да Real Gijon, бо выкарыстаньне іншамоўных словаў было забаронена. У агульнай табліцы Ля Лігі займае 15 радок. Зьяўляецца адным зь дзевяці клюбаў Гішпаніі, што ніколі не апускаліся ніжэй за другі дывізіён. Гістарычны праціўнік — «Рэал Авіеда», гульні паміж клюбамі маюць назоў астурыйскае дэрбі.

Да таго, як пачаў праводзіца чэмпіянат Гішпаніі, клюб 15 разоў станавіўся пераможцам Астурыі. Найвышэйшае дасягненьне ў Ля Лізе — другое месца ў сэзоне 1978—1979. Двойчы быў фіналістам Кубку Гішпаніі: у 1981 і 1982 гадох.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Alejandro Irarragorri, nuevo presidente del Sporting (гішп.)
  2. ^ Orlegi Sports adquiere la mayoría accionarial del Real Sporting (гішп.)
  3. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/2448