Сэржы Рабэрта
Сэржы Рабэрта | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 лютага 1992[1][2][3][…] (31 год) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2013 2013— |
Барсэлёна 2 Барсэлёна |
106 (7) 233 (10) |
Зборныя | ||
2016— | Гішпанія | 11 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сэ́ржы Рабэ́рта Карнісэ́р (па-каталянску: Sergi Roberto Carnicer; нар. 7 лютага 1992 году) — гішпанскі футбаліст каталянскага паходжаньня, паўабаронца клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Сэржы сапраўды шматбаковы футбаліст, які здольны згуляць ня толькі на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы, але таксама паўабаронцы абарончага пляну, абаронцы ды ўінгера[5][6].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гулец прайшоў акадэмію клюбу «Барсэлёны». Пасьля сэзону ў другой камандзе клюбу дэбютаваў у асноўнай дружыне 10 лістапада 2010 году ў матчы Кубка Гішпаніі супраць клюбу «Сэўта». Гульцу на той момант было 18 гадоў. Ужо ў наступным годзе 27 красавіка футбаліст зьявіўся на зьмену на некалькі хвілінаў замест Давіда Вільлі ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу»[7]. 6 сьнежня 2011 году выйшаў у пачатковым складзе ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ. Толькі з сэзону 2013—2014 гадоў гулец пачаў часьцей прыцягвацца да гульняў, але толькі з 2015 году стаў сталым гульцом асноўнага складу. У той час тагачасны трэнэр каталянцаў Люіс Энрыке звычайна выкарыстоўваў гульца як правага абаронцу ў некаторых гульнях[8]. У двух гульнях супраць «Атлетыка» зь Більбао спачатку ў Ля Лізе, а потым у розыгрышы кубка, Рабэрта гуляў на пазыцыі левага абаронцы, замяняючы траўмаванага Жордзі Альбу[9]. 8 сакавіка 2017 году гулец улучыў вельмі важны гол у браму францускага «Пары Сэн-Жэрмэн», прасунуўшы клюб зь перамогай 6:1 у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прыцягваўся да гульняў моладзевай зборнай краіны, а ўпершыню выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі ў сакавіку 2016 году на таварыскія гульні супраць зборных Румыніі і Італіі[10]. Дэбютаваў у складзе зборнай 27 сакавіка ў матчы супраць зборнай Румыніі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019, 2023
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2012, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2010, 2016, 2023
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2015
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Sergi Roberto // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Sergi Roberto Carnicer // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ^ а б SERGI ROBERTO carnicer // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Барсэлёна — 1899.
- ^ «Sergi Roberto is 'Mr.Versatile'». FC Barcelona.
- ^ «Sergi Roberto». Who Scored.
- ^ «Ten-man Madrid undone by Messi magic». UEFA.
- ^ San Antonio, Ivan (2.09.2015). «Revealed: How Luis Enrique convinced Sergi Roberto to switch to right-back». Sport.
- ^ «Sergi Roberto, el comodín de Luis Enrique». Marca.
- ^ Corrigan, Dermot (18.03.2016). «Diego Costa overlooked as Spain call up striker Aritz Aduriz instead». ESPN.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball
Барсэлёна — цяперашні склад
|
---|
1 тэр Штэген · 2 Кансэлу · 3 Бальдэ · 4 Арауха · 5 Мартынэс · 6 Гаві · 7 Торэс · 8 Пэдры · 9 Левандоўскі · 11 Рафіньня · 13 Пэньня · 14 Фэлікс · 15 Крыстэнсэн · 17 Алёнса · 18 Рамэў · 20 Рабэрта · 21 дэ Ёнг · 22 Гюндаган · 23 Кундэ · 27 Ямаль · 32 Лёпэс · Трэнэр: Чаві |