Перайсьці да зьместу

Аляксандар Фядута

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Фядута
Дата нараджэньня 3 лістапада 1964(1964-11-03)[1] (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, журналіст
Навуковая сфэра філялёгія і паліталёгія
Месца працы
Сябра ў Беларускі ПЭН-цэнтар[2], Гавары праўду!, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларуская перспектыва[d]
Узнагароды

Аляксандар Язэпавіч Фядута (нарадзіўся ў 1964 годзе, Горадня, БССР, СССР) — беларускі літаратуразнаўца ды палітоляг.

Ягоная маці працавала на Гарадзенскай тытунёвай фабрыцы і выхоўвала сына адна. У 1986 годзе скончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, у 1986—1991 гадах працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры. У 1991 годзе быў абраны старшынём ЦК ЛКСМ Беларусі (з 1992 году Саюз моладзі Беларусі) ды заставаўся на гэтай пасадзе да 1994 году. У 1994 годзе чалец перадвыбарнага штабу Аляксандара Лукашэнкі і пасьля перамогі апошняга зрабіўся начальнікам кіраваньня грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Напачатку 1995 году пераходзіць у апазыцыю да Аляксандара Лукашэнкі і працуе журналістам шэрагу недзяржаўных газэт: «Белорусская деловая газета», «Московские новости», «Имя», «Народная воля».

Кандыдат філялягічных навук (1997, дысэртацыя па тэме «Праблема чытача ў творчай сьвядомасьці А. С. Пушкіна» (рас. «Проблема читателя в творческом сознании А. С. Пушкина»)). Працаваў над доктарскай дысэртацыяй (тэма: «Праблема чытача ў літаратуры пушкінскай эпохі», рас. «Проблема читателя в литературе пушкинской эпохи»). Выступае з публіцыстычнымі артыкуламі ў шматлікіх друкаваных і электронных СМІ Беларусі. Спэцыялізуецца ў жанры палітычнага партрэта. У 2010 годзе працаваў у перадвыбарным штабе кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева. Пасьля выбараў прэзыдэнта Беларусі 20 сьнежня 2010 году быў арыштаваны ў Менску супрацоўнікамі КДБ Беларусі ды зьняволены ў сьледчы ізалятар КДБ. Яму пагражала 15 гадоў турэмнага зьняволеньня за арганізацыю масавых беспарадкаў. У ягоную абарону ўсталі дзясяткі дзеячаў культуры і навукі розных краін. 11 студзеня 2011 году Amnesty International прызнала яго вязьнем сумленьня. 8 красавіка 2011 году вызвалены пад падпіску аб нявыезду. 20 траўня 2011 году быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у два гады.

Жыве ў Менску ў са сьнежня 1997 году. Жонка працуе ў выдавецтве.

5 верасьня 2022 году Суд Менскага раёну вырак Аляксандра Фядуту да 10 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў змове з мэтай захопу ўлады. Разам зь ім выраклі адваката Юрыя Зянковіча да 11 гадоў і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва да 10 гадоў зьняволеньня[3].

  • Федута А. И., Егоров И. В. Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина. Минск. 1999.
  • Федута А. И. Лукашенко. Политическая биография. Москва. 2005. 704 с.
  • Федута А. И. Письма прошедшего времени: Материалы к истории литературы и литературного быта Российской империи. Минск. 2009. 264 с.
  • Булгарын Фадзей. Выбранае. /Фядута А. (укладанне, прадмова і камэнтар)/ Мінск. 2003. 592 с.
  • Карпюк Аляксей. Выбраныя творы. /Укладанне, прадмова, камэнтар А. Фядуты/ Мінск. 2007. С. 89-90. 600 с.
  • Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти /Составитель Федута А. И./ Минск. 2008. 244 с 400 экз.
  • Поляки в Петербурге в первой половине XIX века. /Составление, предисловие, подготовка текста воспоминаний О. А. Пржецлавского и комментарии
  • А. И. Федуты; пер. воспоминаний С. Моравского, Т. Бобровского и А.-Г. Киркора с польск. Ю. В. Чайникова/ Москва. 2010. 912 с.