Людміла Хейдарава
Людміла Хейдарава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Людміла Паўлікава, Людміла Паўлікава-Хейдарава |
Нарадзілася | 11 лютага 1952 (72 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладніца, пісьменьніца, паэтка |
Узнагароды | |
Людмі́ла Фёдараўна Хейдарава (11 лютага 1952, Ялізава, Асіпавіцкі раён, Магілёўская вобласьць) — беларуская пісьменьніца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 11 лютага 1952 году ў мястэчку Ялізава Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці ў сям’і рабочага і настаўніцы. У 1974 годзе скончыла факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
З 1974 году працавала ў НДІ электронна-вылічальных машын у Менску, з 1980 году — вядучы канструктар у Беларускім навукова-дасьледчым і праектна-тэхналягічным інстытуце арганізацыі і кіраваньня будаўніцтвам Дзяржбуду БССР, з 1985 году — вядучы інжынэр Менскага навукова-дасьледчага прыборабудаўнічага інстытуту.
У 1987—1997 гадох працавала на Беларускім тэлебачаньні, з 1987 году — старшы рэдактар, з 1990 года — намесьнік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычнай рэдакцыі. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1985 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютавала вершамі ў 1980 годзе ў часопісе «Маладосьць». Аўтар зборнікаў паэзіі «Адведзіны рамонкавай паляны» (1985), «Тваё сьвятло» (1988), філязофска-драматычнай паэмы-казкі «Можна і Нельга» (1988), «Купаньне ў росах» (1993) — усе выйшлі пад псэўданімам Людміла, пад псэўданімам Людміла Паўлікава-Хейдарава — зборнікі паэзіі, «Плач па анёлу» (2004), філязофская кніга іцзін-секстэтаў «Вечаровае веча» (2009, фрагмэнты ў часопісы «Маладосьць»), «Прыступкі да Храма Сьвятога Духа» (2017), пад прозьвішчам Хейдарава выйшла кніга апавяданьняў «Дарт» (2002). Апавяданьні і навэлы публікаваліся ў часопісах «Маладосьць», «Полымя», «Беларусь», «Вожык», «Работніца і сялянка».
У паэтычных творах філязофскі роздум, гісторыка-патрыятычная і любоўная лірыка, тэмы прыроды і вытокаў чалавечага духу. У празаічных творах аўтарскай пазіцыі ўласьціва дабрадушная іронія.
Пераклала з расейскай на беларускую асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Г. Ахматавай, М. Валошына, Б. Пастэрнака, М. Цьвятаевай, В. Мандэльштама, з летувіскай, украінскай, польскай, расейскай моваў перакладае творы сучасных паэтаў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча (1996) за прынцыповасьць і майстэрства ў асвятленьні сучасных праблемаў Беларусі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хейдарава Людміла Фёдараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8;
- Родам з Асіповіччыны // Памяць. Асіповіцкі раён. — Менск, 2002. — С.630;
- Хейдарава Людміла // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.;
- Хейдарава Людміла — нар. у п. Ялізава // Анталогія беларускай паэзіі. — Менск, 1993. — С.537-539.
- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Асіпавіцкім раёне
- Ляўрэаты літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Беларускія літаратаркі
- Беларускія перакладчыцы
- Беларускія паэткі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Перакладчыкі на беларускую мову