Перайсьці да зьместу

Аксана Колб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аксана Колб
Аксана Колб, 2019 год
Род дзейнасьці журналістка
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1968(1968-07-10) (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка
Месца працы
Сябра ў ТБМ
Дзеці дачка

Аксана Колб (трансьл. Aksana Kolb, нар. у 1968, Гомель, Беларусь) ― беларуская журналістка, грамадзкая дзяячка, рэдактарка газэты «Новы Час» з 2015 году.

Нарадзілася ў Гомлі. Дзіцячыя гады прайшлі ў Лідзе[2].

Скончыла гістарычны факультэт БДУ[3].

З 1995-га працавала ў газэце «Згода», з 2007-га — у «Новым часе»[4].

Пасьля сьмерці Аляксея Караля ў верасьні 2015 году ўзначаліла «Новы час»[5].

Замужам, мае дарослую дачку і ўнука.

Газэта «Новы Час»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З 2007 году працуе ў «Новым часе». З 2015 зьяўляецца галоўнай рэдактаркай газэты[6].

Пэрыяд рэдактарства А. Колб можна назваць найбольш складаным за ўвесь час існаваньня выданьня. Да 2017 году газэта распаўсюджвалася альтэрнатыўным шляхам, бо РУП «Белсаюздрук» і РУП «Белпошта» не падпісвалі дамову на распаўсюд[7].

Але ў 2020 годзе ў выніку рэпрэсіяў зноў пачаўся цяжкі пэрыяд газэты: затрымліваліся і арыштоўваліся журналісты і фотарэпартэры газэты. «Белсаюздрук» зноў разарваў дамову з рэдакцыяю газэты[8].

19—20 кастрычніка 2021 году ў сядзібе выданьня й па месцах жыхарства журналістаў прайшлі ператрусы, былі дапытаныя супрацоўнікі, у тым ліку рэдактарка Аксана Колб.

З жніўня 2021 году «Новы час» не выходзіць у папяровым фармаце, сайт novychas.by быў заблякаваны ўладамі ў кастрычніку 2021 году[9]. 8 лістапада 2021 улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы — заснавальніка «Новага Часу». У адказ на блякіроўку рэдакцыя запусьціла люстэрка novychas.online[10].

20 красавіка 2022 году Аксану Колб затрымалі на па арт. 342 КК. Пасля 3 дзён на Акрэсціна змясцілі ў СІЗА №1. 15 чэрвеня суддзя Цэнтральнага суда Мінска Дзмітрый Карсюк прысудзіў Колб да 2 годоў і 6 месяцаў[11] абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 22 ліпеня суддзя Фрунзенскага суда Юлія Блізнюк прысудзіла Аксане Колб 13 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 19.11. 29 ліпеня Колб пакінула Беларусь.

  1. Беларуская служба радыё «Свабода» (белар.) — 2021.
  2. «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021.
  3. Старонка Аксаны Колб у Фэйсбуку.
  4. «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021.
  5. [Экспрэс-інтэрв’ю з Аксанай Колб, галоўным рэдактарам газеты «Новы час», узятае сп. Валянцінай Шаўчэнкай для часопіса «Культура. Нацыя» падчас працы 7-га з’езда беларусай сьвету (Мінск, 15-16 ліпеня 2017 года). «К. Н.», №19, верасень 2017, с. 66-68.]
  6. «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021.
  7. «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021/
  8. «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021
  9. В Беларуси заблокирован сайт газеты «Новы час», работает «зеркало»(рас.). naviny.by (2021-10-28)
  10. Улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы — заснавальніка «Новага Часу», Новы Час, 08-11-2021, https://novychas.online/hramadstva/ulady-likvidavali-tavarystva-belaruskaj-movy
  11. Сілавікі прыйшлі забіраць рэдактарку «Новага часу» з кувалдамі і шчытамі, Беларуская служба Польскага Радыё, 20.04.2022