Валер Булгакаў
Выгляд
Валер Булгакаў лац. Valer Bułhakaŭ | |
Дата нараджэньня | 1974 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР, СССР |
Асноўныя зацікаўленасьці | эўрапейскія нацыяналізмы |
Валер Булгакаў (нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску) — беларускі філёляг. Кандыдат філязофскіх навук (2005)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне беларускай філялёгіі), у 1998 годзе — асьпірантуру пры БДУ, у 2003 годзе — асьпірантуру Інстутуту філязофіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. У 2004 годзе абараніў дысэртацыю на сашукальніцтва ступені кандыдата філязофскіх навук[2]. Рэдактар часопісу ARCHE Пачатак. Спэцыялізуецца ў галіне дасьледаваньняў эўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.
У 2010 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Ежы Гедройца, заснаванай Польскім інстытутам у Беларусі[3][4].
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя беларускага нацыяналізму. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 331 с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Валер Булгакаў // Радыё Свабода, 31 траўня 2006
- ^ Проблема національнойї свідомості у білоруській філософській культурі кінця ХІХ — початку ХХ ст. : На матеріалі худож. літ.: Автореф. дис. на здоб. наук. ступ. канд. філос. наук: 09.00.05 / Булгаков Валерій Володимирович; Ін-т філософії ім. Г. С. Сковороди, Нац. акад. наук України. — Київ, 2004. — 19 с
- ^ Валеры Булгакаў і Уладзімір Байдаў атрымалі прэмію імя Ежы Гедройца // Наша Ніва, 1 красавіка 2010
- ^ Узнагароды за ўнёсак у польска-беларускі дыялог(недаступная спасылка) // Беларускае Радыё Рацыя, 1 красавіка 2010