Аляксандар Ступнікаў
Алякса́ндар Сту́пнікаў — беларускі журналіст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў факультэт журналістыкі БДУ[1], пасьля чаго працаваў у розных рэгіёнах Савецкага Зьвязу. У 1985 годзе эміграваў з СССР, жыў у ЗША, Вялікай Брытаніі і Ізраілі, дзе працаваў у расейскамоўных СМІ[1]. У 1990-х гг. вярнуўся ў Беларусь у якасьці шэфа бюро тэлеканала НТВ у Беларусі і Польшчы. У 1997 годзе Ступнікаў быў дэпартаваны з краіны за крытычныя рэпартажы пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля 1997 году Ступнікаў некалькі гадоў працаваў карэспандэнтам НТВ на Блізкім Усходзе, у 2004 г. — вярнуўся ў Беларусь[2].
Аляксандар Ступнікаў — ляўрэат прэміі ПЭН-клюбаў Швэцыі, Расеі і Беларусі ў намінацыі «За грамадзянскую мужнасьць і прафэсіяналізм». Аўтар шэрагу дакумэнтальна-публіцыстычных фільмаў, у тым ліку фільмаў аб габрэйскім партызанскім руху ў Беларусі й іншых краінах Эўропы, а таксама некалькіх паэтычных зборнікаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://mishpoha.org/n26/26a03.shtml
- ^ https://web.archive.org/web/20110523161846/http://www.nv-online.info/by/37/212/6536/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80-%D0%A1%D0%A2%D0%A3%D0%9F%D0%9D%D0%98%D0%9A%D0%9E%D0%92-%C2%AB%D0%9F%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%B5-%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D1%81%D0%BB%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%8F-%D0%9B%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%88%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%BE-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%B8%D0%BB-%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8F-%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C-%D0%B2-%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%C2%BB.htm