Зьміцер Новік
Выгляд
Зьміцер Новік | |
Месца нараджэньня |
---|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Новік.
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Дзьмі́тры Но́вік (нар. 16 верасьня 1981, Баранавічы) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны за ўдзел у дэманстрацыі пратэста супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў навечар 19 сьнежня 2010 г.
Скончыў школу № 13, потым навучаўся ў Менску ў Акадэміі фізычнай культуры, служыў у войску. Працаваў у ахове: спачатку ахоўнікам у рэстаране, потым — у службе бясьпекі амбасады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Сур’ёзна займаецца спортам.
2 сакавіка 2011 асуджаны Фрунзенскім судом Менску на 3 гады 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі.
Памілаваны Лукашэнкам 14 верасьня 2011 году, разам з «адзінаццацьцю» іншымі ўдзельнікамі падзеяў на Плошчы, якія не пісалі прашэньня[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзьмітрый Новік. Партрэт на фоне кратаў Радыё Свабода, 07.06.2011