Фёдар Мірзаянаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Фёдар Мірзаянаў (нар. 9 сьнежня 1990, Баранавічы) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны за ўдзел у дэманстрацыі пратэста супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў навечар 19 сьнежня 2010 г.

Скончыў гімназію, у 2008 годзе паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «эканамічная кібэрнэтыка». Падчас выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука. Пасьля падзеяў 19 сьнежня адбыў адміністратыўны арышт тэрмінам 15 сутак у сьледчым ізалятары ў Жодзіне.

Потым здаў чатыры залікі і тры іспыты. Апошні іспыт павінен быў здаць 25 студзеня, але раніцай яго затрымалі. Фёдару Мірзаянаву было выстаўлена абвінавачаньне па арт. 293, ч. 1 і 2 Крымінальнага кодэксу («Масавыя беспарадкі»). Ні ў якіх партыях і рухах ня ўдзельнічаў, палітыкай не займаўся.

Праходзіў па справе разам з Андрэм Саньнікавым, Алегам Гнедчыкам, Ільлёй Васілевічам і Ўладзімерам Яроменка. 14 траўня ў Партызанскім райсудзе асуджаны па ч.2 арт. 293, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Масавыя беспарадкі»), на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Судзьдзя Натальля Чацьвертакова[1].

Памілаваны Лукашэнкам 14 верасьня 2011 году разам з «адзінаццацьцю» іншымі ўдзельнікамі падзеяў на Плошчы, якія не пісалі прашэньня[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]