Перайсьці да зьместу

Ільля Васілевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Васілевіч
Дата нараджэньня 6 жніўня 1991(1991-08-06) (33 гады)
Месца нараджэньня

Ільля Васілевіч (нар. 6 жніўня 1991, Баранавічы) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны за ўдзел у акцыі пратэста супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў навечар 19 сьнежня 2010 г. Самы малады фігурант справы па падзеях Плошчы 2010.

Вучыўся ў баранавіцкай гімназіі. Пасьля дзявятай клясы паступіў у Менскі політэхнічны каледж, быў старастам групы. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня Ільля адседзеў 10 содняў арышту й быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Менскага політэхнічнага каледжа выключае яго з вучэльні.

5 студзеня юнак быў запрошаны ў адміністрацыю каледжа для падпісаньня адпаведных папераў, але ў вучэльні Ільлю чакалі супрацоўнікі КДБ, якія паведамілі, што ён падазраваны па крымінальнай справе. Васілевіча зьмясьцілі спачатку ў ІЧУ на вул. Акрэсьціна[прыбраць шаблён], а потым перавялі ў СІЗА на вул. Валадарскага ў Менску.

Праходзіў па справе разам з Андрэм Саньнікавым, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Ўладзімерам Яроменка. 14 траўня 2011 году суд Партызанскага раёну Менску (судзьдзя – Натальля Чацьвертакова) асудзіў яго па арт. 293, ч. 1 і 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Масавыя беспарадкі») на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму[1]. 23 траўня 2011 году Чацьвертакова была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2].

15 ліпеня 2011 год патранат над Васілевічам узяў Жан-Франсуа Штаерт, дэпутат Федэральнага Сходу Швайцарыі(be), прадстаўнік Сацыял-дэмакратычнае партыі Швайцарыі(be)[3].

Памілаваны Лукашэнкам 14 верасьня 2011 году разам з адзінаццацьцю іншымі ўдзельнікамі падзеяў на Плошчы 2010, якія не пісалі прашэньня[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]