Аляксандар Атрошчанкаў
Аляксандар Атрошчанкаў | |
Прэс-сакратар «Эўрапейскай Беларусі» | |
---|---|
2008 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 сакавіка 1981 (43 гады) Менск |
Грамадзянская кампанія: | Эўрапейская Беларусь |
Сужэнец: | Дар’я |
Адукацыя: | БДУ (ня скончыў), ЭГУ (ня скончыў) |
Аляксандар Атрошчанкаў (нарадзіўся 22 сакавіка 1981, Менск) — беларускі грамадзкі актывіст, журналіст, фігурант «справы 19 сьнежня», вязень сумленьня паводле арганізацыі Amnesty International[1].
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся на факультэце міжнародных зносінаў у Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, быў выключаны за палітычную дзейнасьць. Студэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «міжнароднае права».
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 2000 году карэспандэнт сайту Хартыя'97. У сакавіку 2000 падчас сьвяткаваньня Дня Волі схоплены людзьмі ў масках ў раёне плошчы Якуба Коласа. Яго запхнулі ў міліцэйскую машыну, потым у аўтазак і каля 40 хвілін вазілі, жартуючы, што вязуць у Курапаты на расстрэл. Выкінулі ў сьнег за 15 кілямэтраў ад Менску. У 2001—2006 сябар арганізацыі «Зубр», браў удзел у яе акцыях. Ад 2008 прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». 12 чэрвеня 2008 асуджаны да 15 сутак арышту.
Падчас выбараў 2010 прэсавы сакратар штаба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. 19 сьнежня 2010 удзельнік акцыі пратэсту апазыцыі ў якасьці журналіста летувіскага парталу DELFI. 20 сьнежня 2010 затрыманы ў сябе дома. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны па артыкуле 293 КК Беларусь — удзел у масавых беспарадках. Па сьведчаньнях жонкі, падчас знаходжаньня ў турме быў катаваны[2].
2 сакавіка 2011 асуджаны Фрунзэнскім судам Менску (судзьдзя Тацяна Чаркас) да 4 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму[3].
Памілаваны Лукашэнка 14 верасьня 2011 году, разам з адзінаццацю іншымі ўдзельнікамі падзеяў на Плошчы, якія не пісалі прашэньня[4].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, жонка — Дар’я.