Перайсьці да зьместу

Пары Сэн-Жэрмэн Парыж (гандбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пары Сэн-Жэрмэн

Поўная назва Пары Сэн-Жэрмэн Гандбол
Кароткая назва ПСЖ
Заснаваны 1941
Арэна Стадыён імя П’ера дэ Кубэртэна
Зьмяшчальнасьць: 4000
Прэзыдэнт Насэр Аль-Хелайфі
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
2026—2027 1 месца
Форма
Клюбныя колеры              
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
(абнаўленьне: 22 верасьня 2014)

«Пары́ Сэн-Жэрмэ́н Гандбо́л» (па-француску: Paris Saint-Germain Handball) — францускі гандбольны клюб з Парыжу, заснаваны ў 1941 году. Выступае ў Першым дывізіёне. Хатнія матчы праводзіць на Стадыёне імя П’ера дэ Кубэртэна зьмяшчальнасьцю 4000 чалавек. Ад пачатку клюб базаваўся ў грамадзе Аньер-сюр-Сэн, толькі пазьней пераехаўшы ў сталіцу, калі на пачатку 1990-х гадоў прыяднаўся да структуры футбольнага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн».

Парыскі клюб быў заснаваны ў 1941 годзе пад назовам «Патрыёт д’Аньер», але праз год быў перайменаваны ў «Аньер». У 1945 годзе каманда дасягнула фіналу Кубка Францыі, але саступіла клюбу «Вільмомбль» на стадыёне Парк дэ Прэнс у прысутнасьці блізу 15 тысячаў гледачоў. У той час гандбол гулялі ў фармаце 11 на 11. «Аньер» ачольваў Крыстыян Пікар, якога ў сэзоне 1975—1976 гадоў замяніў ягоны сын Жэрар Пікар. Гэты функцыянэр заставаўся прэзыдэнтам клюбу да 2003 году[1].

Каманда на фатаздымку 1988 году.

У 1985 годзе клюб аб’яднаўся з клюбам «Расінг». У сэзоне 1985—1986 гадоў каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі ўзьнялася ў Першы дывізіён. Пасьля гэтага посьпеху кіраўніцтва клюбу пераканала Парыскую раду аб’яднаць намаганьні з муніцыпалітэтам Аньер-сюр-Сэн дзеля стварэньня буйнога гандбольнага клюбу ў сталіцы. Хутка пасьля гэтага дружына пераехала ў Парыж, а ў 1989 годзе клюб атрымаў назву «Пары-Аньер»[1][2][3][4]. У гэты час за клюб выступалі некалькі будучых зорных гульцоў, у тым ліку Джэксан Рычардсан і Патрык Казаль. Рычардсан згуляў у Парыжы два сэзоны з 1989 да 1991 году, а Казаль падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам у 1989 годзе.

7 ліпеня 1992 году футбольны клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» і ягоныя ўладальнікі Canal+ узялі пад свой кантроль прафэсійную гандбольную каманду. Пад кіраўніцтвам Шарля Б’етры шматспартовы праект ПСЖ таксама ўлучаў сэкцыі ў дзюдо, валейболе, рэгбі-лізе, боксе і баскетболе. Такая зьмена ўласьніка прывяла да чарговай зьмены назвы, то бок ад гэтага часу клюб пачаў называцць як ПСЖ-Аньер. Партнэрства цягнулася дзесяць гадоў. Пад старшынствам Жэрара Пікара клюб свае хатнія матчы ладзіць на Стадыяне імя П’ера дэ Кубэртэна і Залі імя Жоржа Карпэнт’е[1][5]. У сэзоне 1992—1993 гадоў, пад кіраўніцтвам Патрыса Канаэ, «Пары Сэн-Жэрмэн» выступаў у элітным дывізіёне. У Кубку Францыі каманда дасягнула чвэрцьфіналу. Сэзон стаў пераходным, але стабільным этапам для гандбольнага праекту, спалучаючы досьвед міжнародных гульцоў, як то Патрык Казаль, зь першымі крокамі клюбу пад брэндам ПСЖ[1][5]. У наступным сэзоне каманда ўзмацнілася сэрбам Ненадам Перунічычам з «Црвены Зьвезды», а таксама каманда дэбютавала у Эўрапейскім кубку ЭГФ, дасягнуўшы паўфіналу пасьля перамог над «Карвінай» і «Бэнфікай», але саступіўшы швэдзкаму клюбу «Дрот». На ўнутранай арэне парыжане занялі пятае месца ў чэмпіянаце.

Ненад Перунічыч у час выступаў за каманду.

ПСЖ увайшоў у час кансалідацыі і аднаўленьня амбіцыяў пад кіраўніцтвам македонскага трэнэра Рысты Магдзінчава, які ўзначаліў каманду ў сэзоне 1994—1995 гадоў. Да каманды далучыліся гульцы зборная Францыі Дэні Лятуд і Стэфан Стаклен, замяніўшы Перунічыча. Не зважаючы на траўму Лятуда на пачатку сэзону, дружына паступова паляпшала вынікі, фінішаваўшы на чацьвертым радку ў чэмпіянаце. Каманда таксама дасягнула паўфіналу Кубка Францыі, чым забясьпечыла кваліфікацыю ў Эўрапейскі кубак. У сэзоне 1995—1996 гадоў «Пары Сэн-Жэрмэн» яшчэ больш узмацніўся, падпісаўшы чэмпіёна сьвету на пазыцыі лінейнага Гаэля Манцюрэля, маючы на мэце кінуць выклік клюбу «АМ Вітроль» у барацьбе за нацыянальны тытул. Каманда дасягнула свайго найлепшага выніку на той час, стаўшы другой у лізе з 20 перамогамі, 3 нічыйнымі вынікамі і 3 паразамі, у тым ліку двойчы за сэзон саступіўшы «АМ Вітролю». Сэзон 1996—1997 гадоў прынёс парыжанам кваліфікацыю ў Лігу чэмпіёнаў, бо празь фінансавы крах «АМ Вітроль». Стаклен пераехаў у Нямеччыну, і яго замяніў македонец Томча Петраскі. Каманда сутыкнулася зь цяжкасьцямі на ўнутранай арэне, заняўшы чацьвертае месца ў айчыннай лізе, на 13 пунктаў адстаўшы ад чэмпіёна «Іўры», і выбыла ў чвэрцьфінале Кубка Францыі ад «Крэтэю». У Лізе чэмпіёнаў каманда заняла апошняе месца ў групавым этапе, зазнаўшы пяць паразаў у шасьці матчах. Няўдалы сэзон прывёў да сыходу Магдзінчава, бо клюб гэтак і не здабыў тытул за час ягонага кіраваньня[6].

ПСЖ у 2013 годзе.
  • Чэмпіянат Францыі:
    • 1 2013, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024, 2025, 2026
    • 2 1996, 2005, 2014
    • 3 2006
  • Кубак Францыі:
    • 1 2007, 2014, 2015, 2018, 2021, 2022
  • 1941—1989: Аньер Спортс
  • 1989—1992: Пары-Аньер
  • 1992—2001: ПСЖ-Аньер
  • 2001—2012: Пары Гандбол
  • 2012—цяпер: Пары Сэн-Жэрмэн Гандбол
  1. 1 2 3 4 Histoire du PSG Handball // PSG Handball, 11.01.2026 г. Архіўная копія ад 09.08.2017 г.
  2. ↑ Paris Saint-Germain Handball // Maillots de football, 11.01.2026 г.
  3. ↑ Palmarès saison 1985/1986 // FFHB, 01.07.1986 г.
  4. ↑ Hand-ball : bulletin fédéral n°210 : Résultats et classement // FFHB, 01.05.1985 г.
  5. 1 2 Handball: saison 1992-1993 // Paris.canal-historique, 23.01.2013 г.
  6. ↑ Handball: saison 1996-1997 // Paris.canal-historique, 23.01.2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]