Перайсьці да зьместу

Парыж (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парыж
Поўная назва Paris Football Club
Заснаваны 1969
Горад Парыж, Францыя
Стадыён Шарлеці
Умяшчальнасьць: 20 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2025—2026 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Парыж» (па-француску: Paris) — францускі футбольны клюб з гораду Парыжу. Заснаваны ў 1969 годзе. Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Шарлеці, які месьціцца ў 13-й акрузе Парыжу. З 2024 году найбольшай дзелю акцыяў валодае сям’я Арно, маючы на сёньня 52,4 % акцыяў. Аўстрыйскаму канглямэрату Red Bull належыць 10,6 % акцыяў.

У спробе аднавіць прафэсійны футбол у сталіцы 1 жніўня 1969 году быў закладзены футбольны клюб «Парыж». На мэце была пастаўленая задача на выступы каманды ў першым дывізіёне ўжо ў хуткім часе. Прапановы аб’яднаньня з «Сэданам» былі адхіленыя, таму «Парыжу» давялося далучыцца да другога дывізіёну. У хуткім часе каманда здолела аб’яднацца з «Пары Сэн-Жэрмэн», які на той час быў прадстаўніком Парыжу ў Лізе 1. Цяперашні футбольны клюб «Парыж» паўстаў у 1972 годзе, калі клюб аддзяліўся ад «Пары Сэн-Жэрмэну», бо сталічны мэр адмовіўся падтрымаць непарыскі клюб. Справа ў тым, што першапачаткова клюб месьціўся ў грамадзе Сэн-Жэрмэн-ан-Ле. У выніку «Парыж» і «Пары Сэн-Жэрмэн» сталіся асобнымі футбольнымі клюбамі.

У пачатку сэзону 1972—1973 гадоў «Парыж» гуляў у першым дывізіёне, прымаючы гасьцей на стадыёне Парк дэ Прэнс. Праз два сэзоны клюб вылецеў у другі дывізіён, што супала з выхадам «Пары Сэн-Жэрмэн» у найвышэйшы дывізіён і пераездам гэтай каманды на Парк дэ Прэнс. Пасьля чатырох гадоў у другім дывізіёне «Парыж» вярнуўся ў элітны дывізіён у сэзоне 1978—1979 гадоў. Тым ня менш, сэзон быў цяжкім і прывёў да таго, што клюб выбыў у дывізіён ніжэй адразу па вяртаньні.

Каманда ў 2009 годзе.

У 1983 годзе футбольны клюб «Парыж», якім тады валодаў прамысловец Жан-Люк Лягардэр, аб’яднаўся з клюбам «Расінг». У той час як «Расінг» заставаўся ў першым дывізіёне, такая частка структуры, якая працягвала быць «Парыжам» трапіла ў чацьверты дывізіён. Праз абмежаваныя рэсурсы парыская каманда апынулася ў пятым дывізіёне, але хутка вярнулася ў чацьверты дывізіён у 1988 годзе. У наступным сэзоне парыжане здабылі месца ў трэцім дывізіёне, дзе заставаліся яажно 12 гадоў. У 2000 годзе клюб апусьціўся ў аматарскі чэмпіянат Францыі. У ліпені 2020 году ў каманды зьявіўся новы стратэгічны эканамічны партнэр, якім стала кіраўніцтва каралеўства Бахрэйну. Дамову была завершаная капітальнымі ўкладаньнямі дзеля паляпшэньня фінансавага стану клюбу, што дало каралеўству 20 % акцыяў. У дадатак да гэтых інвэстыцыяў, Бахрэйн стаў галоўным спонсарам клюбу.

Рада Парыжу мусіла прагаласаваць за аднаўленьне штогадовай субвэнцыі, якую горад звычайна вылучае парыскаму клюбу, але некалькі некамэрцыйных арганізацыяў, якія базуюцца ў Парыжы, заклікалі мескія ўлады зьвярнуць увагу на парушэньні правоў чалавека і сьмяротным пакараньні ў Бахрэйне. Парыская рада абвінаваціла каралеўства ў адцягненьні грамадзкай увагі ад злоўжываньняў з дапамогай такога папулярнага віду спорту, як футбол. Рада заклікала вызваліць усіх затрыманых, асуджаных Бахрэйнам на падставе прызнаньняў, атрыманых з дапамогай катаваньняў. У кастрычніку 2024 году паведамлялася, што сям’я Арно набудзе ў мажарытарны пакет акцыяў, у той час як мінарытарным пакетам завалодае канцэрн Red Bull GmbH[2].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Рэмі Рыю Edit this on Wikidata 1987
2 Сьцяг Фінляндыі Аб Туомас Оліла Edit this on Wikidata 2000
4 Сьцяг Францыі ПА Вэнсан Маркецьці Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Сэнэгалу Аб Мамаду Мбоў Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Бразыліі Аб Атавію Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Францыі Нап Алімамі Гары Edit this on Wikidata 1996
9 Сьцяг Францыі Нап Вілем Жэбэль Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Альжыру Нап Ілян Кебаль Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Жан-Філіп Красо Edit this on Wikidata 1997
13 Сьцяг Францыі Нап Мат’ё Кафаро Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Малі Аб Амары Траарэ Edit this on Wikidata 1992
15 Сьцяг Францыі Аб Тыматэ Калядэйчак Edit this on Wikidata 1991
16 Сьцяг Францыі Бр Абэ Нкамбадыё Edit this on Wikidata 2003
17 Сьцяг Францыі ПА Адама Камара Edit this on Wikidata 1996
18 Сьцяг Зымбабвэ ПА Маршал Мунэтсі Edit this on Wikidata (ар. Ўулвз) 1996
19 Сьцяг Францыі Аб Ноа Сангі Edit this on Wikidata 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Альжыру Нап Хулен Лёпэс Edit this on Wikidata 1992
21 Сьцяг Францыі ПА Максім Ляпэс (капітан) 1997
22 Сьцяг Марока Аб Сафіян Алякуш Edit this on Wikidata 1998
23 Сьцяг Францыі ПА Рудзі Матандо Edit this on Wikidata 2008
24 Сьцяг Італіі Нап Люка Калеоша Edit this on Wikidata (ар. Бэрнлі) 2004
26 Сьцяг Сэнэгалу Нап Лямін Гей Edit this on Wikidata 1998
27 Сьцяг Нігерыі Нап Мойзэс Сайман Edit this on Wikidata 1995
28 Сьцяг Бэльгіі Аб Тыбо Дэ Смэт Edit this on Wikidata 1998
29 Сьцяг Францыі Нап П’ер-Іў Амэль Edit this on Wikidata 1994
31 Сьцяг Францыі Аб Самір Шэргі Edit this on Wikidata 1999
33 Сьцяг Францыі ПА П’ер Ліс-Мэлю Edit this on Wikidata 1993
35 Сьцяг Нямеччыны Бр Кевін Трап 1990
36 Сьцяг Італіі Нап Чыра Імобіле 1990
42 Сьцяг Італіі Аб Дыега Копаля Edit this on Wikidata (ар. Брайтан) 2003
93 Сьцяг Францыі Нап Жанатан Іканэ Edit this on Wikidata 1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]