Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе 2018—2019 гадоў
Выгляд
Ліга 1 2018—2019 гадоў — 81-ы розыгрыш Лігі 1, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Францыі, які праходзіў з 10 жніўня 2018 году па 24 траўня 2019 году. Чэмпіёнам стаў «Пары Сэн-Жэрмэн», які тым самым здабыў свой восьмы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 18 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону (у тым ліку і пераможца пераходных матчаў «Тулюза»), а два клюбы прасунуліся зь Лігі 2 — «Рэймс» і «Нім». Гэтыя клюбы замянілі «Труа» і «Мэц».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Пары Сэн-Жэрмэн | 38 | 29 | 4 | 5 | 105 | 35 | +70 | 91 | Групавы этап Лігі чэмпіёнаў |
2 | Ліль | 38 | 22 | 9 | 7 | 68 | 33 | +35 | 75 | |
3 | Алімпік Ліён | 38 | 21 | 9 | 8 | 70 | 47 | +23 | 72 | |
4 | Сэнт-Эт’ен | 38 | 19 | 9 | 10 | 59 | 41 | +18 | 66 | Групавы этап Лігі Эўропы |
5 | Алімпік Марсэль | 38 | 18 | 7 | 13 | 60 | 52 | +8 | 61 | |
6 | Манпэлье | 38 | 15 | 14 | 9 | 53 | 42 | +11 | 59 | |
7 | Ніцца | 38 | 15 | 11 | 12 | 30 | 35 | −5 | 56 | |
8 | Рэймс | 38 | 13 | 16 | 9 | 39 | 42 | −3 | 55 | |
9 | Нім | 38 | 15 | 8 | 15 | 57 | 58 | −1 | 53 | |
10 | Рэн | 38 | 13 | 13 | 12 | 55 | 52 | +3 | 52 | Групавы этап Лігі Эўропы[a] |
11 | Страсбург | 38 | 11 | 16 | 11 | 58 | 48 | +10 | 49 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b] |
12 | Нант | 38 | 13 | 9 | 16 | 48 | 48 | 0 | 48 | |
13 | Анжэ | 38 | 10 | 16 | 12 | 44 | 49 | −5 | 46 | |
14 | Бардо | 38 | 10 | 11 | 17 | 34 | 42 | −8 | 41 | |
15 | Ам’ен | 38 | 9 | 11 | 18 | 31 | 52 | −21 | 38 | |
16 | Тулюза | 38 | 8 | 14 | 16 | 35 | 57 | −22 | 38 | |
17 | Манака | 38 | 8 | 12 | 18 | 38 | 57 | −19 | 36 | |
18 | Дыжон | 38 | 9 | 7 | 22 | 31 | 60 | −29 | 34 | Пераходныя матчы |
19 | Кан | 38 | 7 | 12 | 19 | 29 | 54 | −25 | 33 | Паніжэньне ў Лігу 2 |
20 | Генгам | 38 | 5 | 12 | 21 | 28 | 68 | −40 | 27 |
Крыніца: Ліга 1, Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Забітыя мячы; 8) Гасьцявыя забітыя мячы; 9) Больш мячоў, забітых у адным лігавым матчы; 10) Рэйтынг сумленнай гульні.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Забітыя мячы; 8) Гасьцявыя забітыя мячы; 9) Больш мячоў, забітых у адным лігавым матчы; 10) Рэйтынг сумленнай гульні.
Заўвагі:
- ^ «Рэн» кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі Эўропы як пераможца Кубка Францыі.
- ^ «Страсбург» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны Лігі Эўропы як пераможца Кубка лігі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Дыжонам», які заняў 18-е месца ў Лізе 1, і «Лянсам», пераможцам стыкавых матчаў Лігі 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Дыжон», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
30 траўня 2019 20:45 |
Лянс | 1:1 | Дыжон | Стад Баляр-Дэлеліс, Лянс Гледачоў: 37355 Судзьдзя: Амары Дэлеру |
---|---|---|---|---|
Бэльгард, 49’ | Справаздача | Квон Чхан Хун, 81’ | ||
Матч у адказ
2 чэрвеня 2019 21:15 |
Дыжон | 3:1 | Лянс | Стад Гастон Жэрар, Дыжон Гледачоў: 15367 Судзьдзя: Рудзі Бюке |
---|---|---|---|---|
Сьліці, 28’, 90’ Саід, 70’ |
Справаздача | Дзювэрн, 39’ | ||
Бамбардзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Гулец | Клюб | Галы |
---|---|---|---|
1 | Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн | 33 |
2 | Нікаля Пэпэ | Ліль | 22 |
3 | Эдынсан Кавані | Пары Сэн-Жэрмэн | 18 |
4 | Флярыян Тавэн | Алімпік Марсэль | 16 |
5 | Муса Дэмбэле | Алімпік Ліён | 15 |
Нэймар | Пары Сэн-Жэрмэн | ||
Радамэль Фалькао | Манака | ||
8 | Андзі Дэлёр | Манпэлье | 14 |
9 | Жанатан Бамба | Ліль | 13 |
Вагбі Хазры | Сэнт-Эт’ен |