Касьцёл Сьвятога Язэпа (Пагост Загародзкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа
| |
![]() Касьцёл Сьвятога Язэпа, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пагост Загародзкі |
Каардынаты | 52°19′22.20″ пн. ш. 26°20′54.75″ у. д. / 52.3228333° пн. ш. 26.3485417° у. д.Каардынаты: 52°19′22.20″ пн. ш. 26°20′54.75″ у. д. / 52.3228333° пн. ш. 26.3485417° у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Язэпа на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Язэпа | |
![]() |
Касьцёл Сьвятога Язэпа — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пагосьце Загародзкім. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
У наш час у будынку касьцёла дзейнічае царква Сьвятых Кірылы і Мятода Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваны касьцёл у Пагосьце Загародзкім збудавалі ў 1775 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і ў 1870—1897 гадох перабудавалі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. Па Другой сусьветнай вайне будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры клясыцызму. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя мае падоўжна-выцягнутую плянавальную і дынамічна-вэртыкальную кампазыцыю: прастакутны прытвор-трапезная далучаюцца да цэнтральнага 8-граннага аб’ёму-ратонды, які пераходзіць у 5-гранную апсыду. Вэртыкальнай дамінантай выступае надбудаваная ў 2-й палове XIX ст. над прытворам высокая 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) вежа-званіца, завершаная купалам. Над асноўным аб’ёмам узвышаецца самкнуты сфэрычны купал на 8-гранным барабане. Прастакутны ўваходны праём вылучаецца парталам з трыкутным франтонам. Роўнічныя фасады праразаюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі, апярэзваюцца карнізам з сухарыкамі.
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца самкнутым гранёным скляпеньнем. У інтэр’еры захоўваюцца два надпісныя абразы «Маці Божая Чанстахоўская» (XV — XVI стагодзьдзі) і «Маці Божая Адзігітрыя» (XVIII — XIX стагодзьдзі), абразы XVIII ст.: «Мікола Цудатворца», «Узьвіжаньне Сьвятога Крыжа», «Маці Божая Адзігітрыя» (адноўлены ў XIX ст.), «Цуд Юрыя аб зьмеі»[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гістарычныя здымкі
Па маскоўскай перабудове, 1902 г.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 11А.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000577 |