Перайсьці да зьместу

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МПЗ Беларусі
Папярэднік Дзяржаўны падатковы камітэт
Дата ўтварэньня 24 верасьня 2001 (24 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Савецкая, д. 9
Міністар Дзьмітры Кійко
Першы намесьнік Ігар Клепча
Намесьнікі Ігар Скрынікаў, Уладзімер Муквіч, Сьвятлана Яськова[1]
Бюджэт 225,3 мільярды рублёў[2] (2010 год; 75,3 мільёны $[3])
Сайт nalog.gov.by

Міністэ́рства па пада́тках і збо́рах Рэспу́блікі Белару́сь — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць падаткаабкладаньне. Міністар па падатках і зборах прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 14 студзеня 2025 году пасаду міністра займае Дзьмітры Кійко[4].

  • Апарат — 7 галоўных управаў, 5 управаў, аддзел.
  • Інспэкцыі вобласьцяў, гарадоў ды раёнаў.
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб падаткаабкладаньні, прадпрымальніцтве, рамёствах ды адпачынку за горадам, таксама за падачаю заяваў фізычнымі асобамі аб даходах ды маёмасьці;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб вытворчасьці, абароце ды рэкляме сьпіртовых ды тытунёвых вырабаў;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб гульнявым бізнэсе;
  • улік належных да выплаты й выплачаных сумаў падаткаў;
  • распрацоўка прапановаў аб перайманьні расейскага парадку вылічэньня й выплаты падаткаў, падатковага ўліку й нагляду;
  • валютны нагляд;
  • папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне парушэньняў заканадаўства аб падаткаабкладаньні;
  • удзел у распрацоўцы міжнародных дамоваў аб падаткаабкладаньні.
  • атрыманьне ад падаткаплатніка зьвестак аб ягонай дзейнасьці ды маёмасьці;
  • бясплатнае атрыманьне ад установаў ды фізычных асобаў дакумэнтальных заключэньняў адмыслоўцаў;
  • атрыманьне доступу да ды перадача ўрадавым установам асабістых зьвестак;
  • спагнаньне нясплочаных падаткаў ды грошай ад збыту адабранай урадам маёмасьці;
  • выяўленьне маёмасьці падаткаплатнікаў і даўжнікоў;
  • спыненьне абслугоўваньня рахункаў падаткаплатнікаў;
  • прапанова аб забароне грамадзянам выезду з краіны;
  • вынясеньне прапановы аб спыненьні дзейнасьці ўстановаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў, таксама загаду аб тэрміновым выпраўленьні парушэньня ўмоваў ліцэнзіі;
  • зварот з позваю ў суд;
  • выклік падаткаплатнікаў ды ўладальнікаў зьвестак аб іх дзейнасьці;
  • праверка пасьведчаньняў ды асабісты дагляд падаткаплатнікаў;
  • праверка на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
  • патрабаваньне ды праверка ўліку маёмасьці падаткаплатніка, апячатваньне памяшканьняў ды месцаў захоўваньня ягоных дакумэнтаў і маёмасьці;
  • закуп тавараў ды замова паслугаў для праверкі выкананьня заканадаўства;
  • выкарыстаньне прыладаў гука- й відэазапісу, капіяваньня ды сканаваньня выяваў, фатаздымачоў пры зборы доказаў правапарушэньня;
  • спын гандлю падаткаплатнікаў на 2 сутак;
  • адбор у падаткаплатніка арыгіналаў дакумэнтаў;
  • адбор тавараў, што зьяўляюцца прадметамі або прыладамі правапарушэньня;
  • забесьпячэньне знаходжаньня сваіх супрацоўнікаў на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
  • крыптаграфічная абарона электронных дакумэнтаў лічбавым подпісам ды распаўсюд адчыненых ключоў праверкі тых подпісаў;
  • распрацоўка пастановаў аб паддаткаабкладаньні;
  • касаваньне неправамоцных рашэньняў ведамасных інспэкцыяў;
  • стварэньне, ператварэньне й касаваньне ведамасных ўстановаў;
  • кіраваньне ведамаснай маёмасьцю[5].

19 сьнежня 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Падатковы кодэкс Беларусі, які абнародавалі 9—10 студзеня 2003 году ў газэце «Зьвязда». Па выніках 2015 году Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ўтварыла звыш 70 % даходнай часткі каштарысу Рэспублікі Беларусь[6]. Пагатоў індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) забясьпечылі 2 % падатковых паступленьняў[7]. У 2017 годзе спагнаньні ў выніку праверак прынесьлі каля 15 % падаткаў[8].

  1. Кіраўніцтва Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Кіраўніцтва. Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусі.
  2. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 8 красавіка 2011 г.
  3. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  4. Лукашенко назначил Кийко главой МНС и поручил пересмотреть льготы (рас.). Reform.news(be) (14 студзеня 2025). Праверана 14 студзеня 2025 г.
  5. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1592 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (18 лютага 2011). Праверана 19 красавіка 2011 г.
  6. Сяргей Налівайка. Цытата дня // Зьвязда : газэта. — 6 лютага 2016. — № 23 (28133). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  7. Сяргей Налівайка. Цытата дня // Зьвязда. — 12 студзеня 2016. — № 4 (28114). — С. 1.
  8. Тэлеканал «Беларусь 1». Абноўлены Падатковы кодэкс будзе садзейнічаць добраахвотнай выплаце збораў у бюджэт // Белтэлерадыёкампанія, 14 верасьня 2018 г. Праверана 25 сьнежня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]