Ліцэнзія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ліцэ́нзія (па-лацінску: licentia[1] — права, дазвол) — дакумэнт (пагадненьне), які дае права на выкананьне некаторых дзеяньняў.

Ліцэнзаваньне — працэс выдачы адмысловага дазволу (ліцэнзіі).

Ліцэнзіяр — адзін з бакоў ліцэнзійнай дамовы, які прадстаўляе другому боку — ліцэнзіяту — права на выкарыстаньне аб’екта ліцэнзіі (вынаходніцтва, тэхналёгіі, тэхнічнага досьведу і іншых формаў прамысловай уласнасьці).

Ліцэнзіят — юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія маюць ліцэнзію на ажыцьцяўленьне канкрэтнага віду дзейнасьці.

Ліцэнзійныя ўмовы — умовы, пры выкананьні якіх ліцэнзія сапраўдная.

Ліцэнзіі могуць выкарыстоўвацца ў тым ліку для ліцэнзаваньня адкрытых зьвестак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.728