Перайсьці да зьместу

Мікалай Дзямчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Дзямчук
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўзбэкістане
31 сакавіка 2000  18 красавіка 2008
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік Валянцін Агалец
Наступнік Ігар Сокал
Старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэту Рэспублікі Беларусь
14 студзеня 1997  31 сакавіка 2000
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1954(1954)
Дарагічынскі раён
Адукацыя

Мікала́й Мікала́евіч Дзямчу́к (нарадзіўся ў 1954 годзе, Дарагічынскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыплямат.

Быў начальнікам Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспэкцыі Рэспублікі Беларусь. 14 студзеня 1997 году прызначаны старшынём Дзяржаўнага падатковага камітэту Рэспублікі Беларусь[1], заставаў на гэтай пасадзе да 31 сакавіка 2000 году. У гэты ж дзень быў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ва Ўзбэкістане[2], адстаўлены быў 18 красавіка 2008 году[3].

15 сьнежня 2014 году быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. Вызвалены ад гэтай пасады 26 сьнежня 2019 году.