Перайсьці да зьместу

Марат Ізмайлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марат Ізмайлаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 верасьня 1982(1982-09-21)[1][2][3] (43 гады)
Рост 172 см
Вага 66 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000 Лякаматыў-2 Масква[d] 18 (1)
2001—2008 Лякаматыў Масква 124 (20)
2007—2008 Спортынг Лісабон 23 (4)
2008—2013 Спортынг Лісабон 59 (9)
2013—2015 Порту 13 (1)
2014 Габала 14 (1)
2014—2015 Краснадар 22 (1)
2016—2017 Краснадар 7 (1)
2017 Арарат Масква[d] 4 (2)
Зборныя
2001—2012 Расея 35 (2)

Марат Ізмайлаў (па-расейску: Марат Измайлов, па-татарску: Marat İzmailev; нар. 21 верасьня 1982 году, Масква, СССР) — былы расейскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Расеі. Вядомы дзякуючы вступам за маскоўскі «Лякаматыў» і лісабонскі «Спортынг». Мае татарскае паходжаньне.

Увесну 2000 году стаў гульцом маскоўскага «Лякаматыва» й дэбютаваў у аснове ў кастрычніку таго ж году, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць ЦСКА. У чэрвені 2001 году разам з клюбам атрымаў перамогу ў Кубку Расеі, адзначыўшыся галявой перадачай у фінальным матчы, дзе «Лякаматыў» перагуляў махачкалінскі «Анжы» ў сэрыі пэнальці. У 2002 і 2004 гадох станавіўся чэмпіёнам Расеі, а ў наступныя сэзоны чаргаваў выдатную гульню й цяжкія траўмы.

У 2007 годзе пераехаў у лісабонскі «Спортынг» на правах арэнды. У Партугаліі паказваў больш упэўненую й якасную гульню, у выніку, па заканчэньні сэзону партугальскі клюб выкупіў ягоны трансфэр. У ліпені 2010 году атрымаў траўму на летнім зборы «Спортынгу» ў Францыі, з-за якой быў вымушаны пакінуць збор[4].

У партугальскім клюбе Марат правёў шмат добрых сэзонаў, стаўшы ўлюбёнцам заўзятараў клюбу.

8 студзеня 2013 году Ізмайлаў афіцыйна стаў гульцом «Порту», падпісаўшы кантракт на 2,5 году з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год[5]. Дэбютаваў за новы клюб 13 студзеня ў матчы супраць «Бэнфікі», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне сустрэчы пры ліку 2:2[6].

У 2014 годзе 31-гадовы хаўбэк перайшоў у азэрбайджанскую каманду «Габала» на правах арэнды, якую ўзначальваў Юры Сёмін, пад кіраўніцтвам якога Ізмайлаў гуляў у «Лякаматыве» й зборнай Расеі. У ліпені 2014 году расейскі футбольны клюб «Краснадар» абвесьціў аб пераходзе Ізмайлава ў свой склад на ўмовах гадавой арэнды з правам падаўжэньня пагадненьня[7]. 14 жніўня ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Расеі супраць маскоўскага «Спартаку» забіў першы мяч за «Краснадар».

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Свае першыя выклікі ў склад нацыянальнай каманды Марат атрымаў ў 2001 годзе. За нацыянальную зборную Расеі гуляў на чэмпіянаце сьвету 2002 году й чэмпіянаце Эўропы 2004 году, пасьля чаго доўгі час не запрашаўся ў зборную. 25 траўня 2012 году пасьля 6-гадовага перапынку Марат зьявіўся на полі ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругваю, у рамках падрыхтоўкі Расеі да чэмпіянату Эўропы 2012 году[8]. На Эўра-2012 Марат выйшаў у матчы супраць зборнай Польшчы, замяніўшы на 79-й хвіліне Алана Дзагоева, таксама Ізмайлаў гуляў у матчы супраць зборнай Грэцыі.

«Лякаматыў»:

«Спортынг»:

«Порту»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]