Перайсьці да зьместу

Мільгедзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мільгедзе
лац. Milgiedzie
лет. Milgedžiai
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Езяроскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°52′44″ пн. ш. 26°4′12″ у. д. / 55.87889° пн. ш. 26.07° у. д. / 55.87889; 26.07Каардынаты: 55°52′44″ пн. ш. 26°4′12″ у. д. / 55.87889° пн. ш. 26.07° у. д. / 55.87889; 26.07
Мільгедзе на мапе Летувы
Мільгедзе
Мільгедзе
Мільгедзе
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мільгедзе, Мельгедзе (лет. Milgedžiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Мельнічэлі. Уваходзяць у склад Сувецкага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -міл- (-мел-) азначае 'мяккі, прыязны', а фармант -гед- мае значэньне 'нораў, пыха' і паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[1]. У 552 годзе ўпамінаецца гоцкі водца Мелігед.

У XIX ст. Мільгедзе ўваходзілі ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[2].

  • 1902 год — 115 чалавек у вёсцы Мельгедзе і 56 чалавек у вёсцы Мільгедзах[3]
  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 24.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 425.
  3. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 229.