Перайсьці да зьместу

Мелігед

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мелігед (лац. Meligedius) — бізантыйскі ўраднік ў VI стагодзьдзі, які дзеяў за часамі імпэратара Юстыніяна (527—565).

Мелігед (Meligedius) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мілар; германскія імёны Milike, Melvid, Milehar) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[2][3], а аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5].

Упамінаецца ў 552 годзе, калі перайшоў на бок Остгоцкага каралеўства Татылы (валадарыў у 541—552 гадох). У той час разам з Уліфам камандаваў гоцкай залогай ў Пэруджа. Хацеў прыняць прапанову бізантыйскага водцы Нарсэса і здаць горад, але Ўліфа адмовіўся. Паміж імі адбылася бойка, Уліф быў забіты, і Мелігед неадкладна здаў горад[6].

  1. ^ Amory P. People and Identity in Ostrogothic Italy, 489—554. — Cambridge University Press, 1997. P. 350, 394.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 179.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  6. ^ The Prosopography of the Later Roman Empire. Volume III: AD 527—641. — Cambridge University Press, 1992. P. 872.