Трэцяя ракета
Трэцяя ракета | |
па-беларуску: Трэцяя ракета | |
Тытульны аркуш «Трэцяй ракеты» з подпісам аўтара | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Васіль Быкаў |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1962 |
Выдавецтва: | Маладосьць |
Электронная вэрсія |
«Трэ́цяя раке́та» — аповесьць Васіля Быкава, упершыню выйшла ў часопісе «Маладосць» №2 у 1962 годзе і ў асобным выданьні — у той самы год[1]. За гэты твор у 1964 годзе Быкаў стаў Ляўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа.
Падставы напісаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васіль Быкаў, прачытаўшы некалькі вайсковых твораў Рыгора Бакланава, адклаў усё і жарсна сеў пісаць «Трэцюю ракету». Але не пасьпеў яе скончыць за вясну, а летам яго выклікалі на вайсковыя зборы ў Наваградак. Нават у войску Быкаў працягваў пісаць кнігу.
Мабыць, ніводную я не пісаў з такой апантанасьцю, як «Трэцюю ракету», сам ня ведаю, зь якой прычыны. Бывала, як толькі наставала пасьляабедзьдзе і па звыклым распарадку дня вайскоўцы клаліся спаць, я бег у ціхманы куток салдацкай курылкі і пісаў — алаўком у сшытку. |
||
—Васіль Быкаў, Доўгая дарога дадому |
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нямецка-савецкая вайна ў Румыніі. Артылерыйскі разьлік трое содняў адрэзаны ад сваіх. Лёс зьвёў у адным акопе розных людзей, якім трэба адбіць першую танкавую атаку фашыстаў. У цяжкія часіны і сьмяротнай небясьпецы выяўляюцца сапраўдныя чалавечыя характары…
Экранізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1963 годзе Беларусьфільм зьняў фільм паводле аповесьці пад назвай «Трэцяя ракета». Гэта была першая экранізацыя твора Быкава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Доўгая дарога дадому, кніга ўспамінаў Васіля Быкава
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трэцяя ракета на Беларускай палічцы