Аляксандар Абрамовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Абрамовіч
Alaksandar Abramovič
Дэпутат Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III скліканьня
15 лістапада 2004 — 31 кастрычніка 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
студзень 1996 — лістапад 2004
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі
12 сакавіка 1992 — 31 студзеня 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Віктар Ганчар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 красавіка 1944(1944-04-10)[1][2][3]
в. Забалацьце Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці
Памёр: 1 сьнежня 2018(2018-12-01) (74 гады)
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды:
ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.

Аляксандар Абрамовіч (10 красавіка 1944, в. Забалацьце, цяпер у Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці Беларусі — 1 сьнежня 2018) — беларускі юрыст, дзяржаўны дзяяч, доктар юрыдычных навук. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1999). Адзін з ініцыятараў рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі і адзін з асноўных аўтараў праекту прынятай на тым жы рэфэрэндуме канстытуцыі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 року скончыў Наваградзкі эканамічны тэхнікум, працаваў аграномам у калгасах «Улада Саветаў» і «Іскра» (Лідзкі раён), інструктарам Лідзкага раённага выканаўчага камітэту.

Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1973). Працаваў асьпірантам, малодшым, старэйшым, вядучым навуковым супрацоўнікам, выканаўцам абавязкаў загадчыка аддзелу Інстытуту філязофіі і права АН БССР.

Доктар юрыдычных навук (1986), прафэсар (1990).

У 1988—2008 — загадчык катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ. У 1991—1992 — сябра Камітэту канстытуцыйнага нагляду СССР. У 1992—1996 — старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусі (ад 1994 — па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў).

Са студзеня 1996 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта па юрыдычных пытаньнях[4]. У красавіку 1996 року ўзначаліў Кансультацыйную юрыдычную раду з 19 юрыстаў, якая мела заданьне падрыхтаваць зьмены ў Канстытуцыі ў адпаведнасьці з вынікамі рэфэрэндуму 1995 року.

У 2004 року абраны ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня, дзе да 2008 займаў пасаду намесьніка старшыні Савету Рэспублікі.

Працаваў на катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ. Аўтар больш за 100 навуковых працаў. Асноўны распрацоўнік праекту канстытуцыі, прынятай на рэфэрэндуме 1996 року[5].

Памёр 1 сьнежня 2018 року[6]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, двое дзяцей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. SiegieńBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 6. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. ^ а б в Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) (белар.)Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
  3. ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын (белар.)Мінск: 1996. — Т. 1. — С. 37. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  4. ^ Гуштын, Адар’я (14 траўня 2015) Рэфэрэндум-1995. Антыгероі беларускай мовы Грамадзтва. Naviny.By. — Абрамовіч правёў рэфэрэндум і пайшоў працаваць у Адміністрацыю прэзыдэнта. Праверана 16 сакавіка 2016 г.
  5. ^ Коктыш, Марина (12 красавіка 2013) Михаил ПАСТУХОВ: «Некоторые считают меня занудой…» За чашечкой кофе с Мариной Коктыш. Народная воляПраверана 16 сакавіка 2016 г.
  6. ^ Памёр адзін з папярэднікаў Ярмошынай у кіраўніцтве ЦВК Беларусі

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]