Азам Раджабаў
| Азам Раджабаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 студзеня 1993[1] (33 гады) | |
| Рост | 177 см | |
| Вага | 73 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Хваля | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2014 | Гомель | 14 (0) |
| 2014—2017 | Віцебск | 36 (4) |
| 2017 | → Ворша | 11 (2) |
| 2018—2019 | Нафтан | 42 (7) |
| 2020—2024 | Хваля | 92 (2) |
| 2024—2025 | Ліда | 47 (2) |
| 2026— | Хваля | |
| Зборныя | ||
| 2012—2013 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
Аза́м Раджа́баў (нар. 21 студзеня 1993 году, Рагун, Таджыкістан) — беларускі футбаліст таджыцкага паходжаньня, паўабаронца «Хвалі».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец віцебскага футболу, у 2010 годзе выступаў за дубль «Віцебску». У лютым 2011 году перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе выступаў за моладзевую каманду. У пачатку 2013 году зьявілася інфармацыя аб магчымай арэндзе ў «Віцебск», але Азам застаўся ў Кіеве.
У ліпені 2013 году Раджабаў разарваў кантракт «Дынама» і стаў гульцом «Гомля»[3]. У складзе «Гомелю» стаў звычайна выходзіць на замену. Пры гэтым, калі ў другой палове 2013 году трывала зьяўляўся на полі, у сэзоне 2014 году гуляў пераважна за дубль, усяго двойчы згуляўшы за асноўную каманду. У выніку ў ліпені 2014 году кантракт з «Гомлем» быў скасаваны на ўзаемную згоду бакоў[4]. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[5], які на той момант выступаў у Першай лізе. У сваім родным клюбе Раджабаў здолеў хутка замацавацца ў аснове і дапамагчы камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу па выніках сэзону 2014 году. У жніўні 2017 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ворша» да канца сэзону[6]. У 2018 годзе прыяднаўся да наваполацкага «Нафтану»[7]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, але ў пачатку сэзону 2019 году зьяўляўся на полі зрэдку і перадусім на замену. Зь верасьня зноў пачаў гуляць у асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2019 году пакінуў каманду.
У жніўні 2020 году далучыўся да пінскай «Хвалі»[8]. У 2020 годзе гуляў у пачатковым складзе каманды. У сэзоне 2021 году пераважна выходзіў на замену, але з жніўня замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь пінскім клюбам[9]. У сэзоне 2022 году заставаўся гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне з «Хваляй»[10]. У сьнежні 2023 году чарговы раз працягнуў супрацу зь пінчукамі[11]. У жніўні 2024 году далучыўся да «Ліды»[12]. Пасьля году адсутнасьці вярнуўся ў «Хвалю»[13].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Віцебск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 |
| Ворша | 2017 | Першая ліга | 11 | 2 |
| Нафтан | 2018 | Першая ліга | 26 | 5 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Azam Radzhabov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 http://fcvolna-pinsk.by/player/azam-radzhabov/
- ↑ Азам Раджабов будет играть за «Гомель». Football.by (рас.)
- ↑ «Гомель» расторг контракт с Раджабовым. Tribuna.com (рас.)
- ↑ «Витебск» подписал Раджабова. Football.by (рас.)
- ↑ Азам Раджабов отдан в аренду в ФК «Орша» (рас.)
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ↑ «Волна» подписала четырёх новичков (рас.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (2020-08-03).
- ↑ Азам Раджабов продлил контракт с клубом (рас.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (2022-01-27).
- ↑ Кибук и Раджабов продлили контракты с "Волной" (рас.)
- ↑ "Волна" продлила контракты с лучшим бомбардиром и еще пятью игроками, а также рассталась с двумя футболистами (рас.)
- ↑ Азам Раджабов присоединился к «Лиде» (рас.) Belarus football.
- ↑ Азам Раджабов вернулся в "Волну" (рас.). Football.by (2026-01-22). Праверана 2026-01-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)