Перайсьці да зьместу

Львоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лембэрг»)
Львоў
лац. Ĺvoŭ
укр. Львів
Львоў
Герб Львова Сьцяг Львова
Першыя згадкі: 1256
Места з: 1256
Магдэбурскае права: 1356
Краіна: Украіна
Вобласьць: Львоўская
Тэрытарыяльная грамада: Львоўская меская грамада
Мэр: Андрэй Садавы[1]
Плошча: 182,01 км²
Вышыня: 289 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 726 772 чал. (2018)[2]
шчыльнасьць: 3993,03 чал./км² (2018)
нацыянальны склад: украінцы — 88,1%
расейцы — 8,9%
палякі — 0,9%
беларусы — 0,4% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 32(2)
Паштовы індэкс: 79000
КОАТУУ: 4610100000
Нумарны знак: BC / 14
Геаграфічныя каардынаты: 49°50′33″ пн. ш. 24°1′56″ у. д. / 49.8425° пн. ш. 24.03222° у. д. / 49.8425; 24.03222Каардынаты: 49°50′33″ пн. ш. 24°1′56″ у. д. / 49.8425° пн. ш. 24.03222° у. д. / 49.8425; 24.03222
Львоў на мапе Ўкраіны ±
Львоў
Львоў
Львоў
Львоў
Львоў
Львоў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.city-adm.lviv.ua

Львоў (па-ўкраінску: Львів, L'wiw) — горад абласнога падпарадкаваньня на захадзе Ўкраіны, на рацэ Полтва, адміністрацыйны цэнтар Львоўскай вобласьці, нацыянальна-культурны і адукацыйна-навуковы асяродак краіны, буйны прамысловы цэнтар і транспартны вузел, лічыцца сталіцай Галічыны і Заходняй Украіны. Па колькасьці насельніцтва — сёмы горад краіны.

Львоў заснаваны каралём Данілам Раманавічам(uk) у сярэдзіне XIII стагодзьдзя. Каля 1272 году горад стаў сталіцай Галіцка-Валынскага княства. У эпоху Сярэднявечча Львоў быў важным гандлёвым цэнтрам. За аўстрыйскім панаваньнем горад становіцца цэнтрам украінскага і польскага нацыянальна-вызваленчых рухаў. Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны быў сталіцай Заходнеўкраінскай народнай рэспублікі. Да Другой сусьветнай вайны належаў Польшчы, паводле Пакта Молатава-Рыбэнтропа прыяднаны да Ўкраінскай ССР.

Гістарычны цэнтар Львова занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У горадзе знаходзіцца найбольшая колькасьць помнікаў архітэктуры ва Ўкраіне[3]. У 2009 годзе Львову прысвоена званьне Культурнай сталіцы Ўкраіны[4]. Горад пэрыядычна займае лідарныя месцы ў рэйтынгах турыстычнай і інвэстыцыйнай прывабнасьці[5][6][7].

У 2012 годзе быў адным з чатырох гарадоў Украіны, якія прымалі чэмпіянат Эўропы па футболе.

Назву «Львоў» горад атрымаў у гонар князя Льва Данілавіча, сына заснавальніка Львова Данілы Галіцкага. На працягу сваёй гісторыі Львоў ні разу не мяняў назвы. На мовах народаў, пакінуўшых заўважны культурны сьлед у жыцьці гораду, Львоў гучыць так: украінскаю — Львів, польскаю — Lwów, расейскаю — Львов, нямецкаю — Lemberg, ідыш — לעמבערג (Лембэрґ), лацінаю — Leopolis, армянскаю — Լվով (Львов), крымскататарскаю — İlbav (Ільбав).

Адносна Львова традыцыйна ўжываецца шмат эпітэтаў. Распаўсюджанай зьяўляецца назва «Горад Лева» ці як «Горад львоў», «Горад сьпячых львоў», «Каралеўскі горад», «Сталіца Галічыны», «Пэрліна кароны Эўропы», «Горад-музэй», «Украінскі П’емонт», «Маленькі Парыж», «Маленькая Вена», «Бандэрштад», «Культурная сталіца Ўкраіны» і іншыя.

Лягатып Львова

Афіцыйна зацьверджаным сымбалямі Львова зьяўляецца герб, вялікі герб, харугва Львоўскай гарадзкой рады і лягатып. Статут Львова сымбалямі гораду таксама вызначае назвы або выявы архітэктурных і гістарычных помнікаў[8].

Асновай гербу Львова зьяўляецца пячатка галіцка-валынскіх князёў — каменная брама з трыма вежамі, празь якія крочыць залаты леў. Вялікі герб Львова — гэта шчыт з гербам гораду, увянчаны срэбнай каронай з трыма вежкамі, які трымаюць леў з аднаго боку і сярэднявечны ваяр зь іншага. Сьцягам Львову зьяўляецца сіняе квадратнае палотнішча з выявай гарадзкога гербу, абрамленая ліштвой, якая складаецца з жоўтага і сіняга роўнабаковага трыкутніка па краях. Лягатыпам Львову зьяўляецца выява пяці рознакаляровых вежаў (зьлева — направа): званіцы Армянскай царквы, вежы Карнякта, гарадзкой ратушы, вежы Лацінскай катэдры, званіцы кляштару бэрнардынаў і надпіс (дэ-факта дэвіз гораду) «Львоў адкрыты для сьвету» пад імі[9]. Да 1939 году афіцыйным дэвізам было лацінскае выслоўе «Semper fidelis» (Заўсёды верны), аднак пасьля Другой сусьветнай вайны Гэты дэвіз не знайшоў афіцыйнага зацьверджаньня.

З XVII стагодзьдзя патронам Львова лічыўся сьвяты Ян з Дуклі. Сёньня заступнікам гораду зьяўляецца сьвяты Юры (Георгі Пераможац). Да дня яго памяці, у першую нядзелю траўня, адзначаецца як Дзень гораду. Сярод паважаных львавянамі гарадзкіх сьвятаў таксама Дзень сьцяга (3 красавіка, на памяць пра 3 красавіка 1990 году, калі за 16 месяцаў да абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны на львоўскай ратушы быў узьняты сіня-жоўты сьцяг)і Дзень лістападаўскага чыну (1 лістапада; у памяць аб лістападаўскім перавароце, калі ў ноч на 1 лістапада 1918 году Львоў быў абвешчаны сталіцай Заходне-ўкраінскай Народнай Рэспублікі). 27 ліпеня ў Львове дзень жалобы па ахвярам Скнілаўскай авіякатастрофы.

Горад Львоў зьяўляецца кавалерам ордэна Virtuti Militari[10], высокай ваеннай узнагароды Польшчы, і Ордэна Леніна[11], адной з вышэйшых узнагарод Савецкага Саюзу.

Асноўным відам грамадзкага транспарту ёсьць вузкакалейны трамвай[12].

Знаходзіцца прыкладна за 80 км ад мяжы з Польшчай і за 469 км на захад ад Кіева.

Князь Леў Данілавіч на тле Львова. Партрэт XVII стагодзьдзя

Мяркуецца, што Львоў быў заснаваны князем Данілам Галіцкім у гонар свайго сына Льва Данілавіча. Першая пісьмовая згадка пра горад датуецца 1256 годам. Яна ўтрымліваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе.

Пасьля сьмерці Даніла, князь Леў перанёс у Львоў сталіцу Галіцка-Валынскай дзяржавы. Пасьля 1303 году, Львоўская япархія была ператвораная ў асобную мітраполію Канстантынопальскага патрыярхату. У 1340 годзе Львоў быў заваяваны Каралеўствам Польскім, аднак мясцовыя баяры зрынулі польскія ўлады і ўтварылі незалежную баярскую рэспубліку. У 1349 годзе польскі кароль Казімер III Вялікі зноў усталёўвае ўладу над Львовам, даўшы гораду статус сталіцы Рускага каралеўства — аўтаномнай адміністрацыйнай адзінкі Польшчы. У 1356 годзе гораду было падараванае Магдэбурскае права. У 1378 годзе Львоў разам з усёй Галічынай перайшоў пад уладу Вугоршчыны. Вугорскае панаваньне доўжылася 9 гадоў, пасьля чаго польскія войска пад кіраўніцтвам каралевы Ядзьвігі зноў захапілі горад, які стаў адміністрацыйным цэнтрам Рускага ваяводзтва.

Панарама гораду, 1618 год

У Новы час Львоў застаецца апорай праваслаўя — тут дзейнічае праваслаўнае брацтва і грэка-славянская школа. У 1661 годзе ў горадзе была заснаваная калегія езуітаў — прататып Львоўскага ўнівэрсытэту. У першай палове XVIII стагодзьдзя Львоў становіцца найбуйнейшым горадам Украіны (з насельніцтвам 25-30 тыс. чалавек).

У гэты пэрыяд Львоў перажыў аблогу Багдана Хмяльніцкага, адкупіўся ад турак у 1672 годзе і быў узяты толькі раз — швэдзкімі войскамі. Для наладжваньня сумесных дзеяньняў супраць Карла XII у 1707 годзе ў Львоў прыяжджаў цар Пётар I.

У 1772 годзе Львоў адышоў у склад Аўстрыйскай імпэрыі, стаўшы сталіцай кароннай зямлі — Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі. Аўстрыйская ўлада зьнесла гарадзкія сьцены, чым заахвоціла горад да разьвіцьця і разрастаньня. Горад адначасова быў цэнтрам украінскага і польскага вызваленчых рухаў.

Паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Першай сусьветнай вайны Львоў быў акупаваны Расейскай імпэрыяй. У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада 1918 году ў горадзе адбыўся Лістападаўскі чын, які прывёў да ўтварэньня Заходне-ўкраінскай Народнай Рэспублікі са сталіцай у Львове. Зь першых дзён існаваньня новаўтвораная Польская дзяржава абвясьціла вайну ЗУНР: Львоў быў захоплены польскімі войскамі ўжо 21 лістапада, горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Львоўскага ваяводзтва.

У 1939 годзе паводле пакту Молатава-Рыбэнтропа Львоў увайшоў у склад Савецкага Саюзу, а менавіта, Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Львоўскай вобласьці. У чэрвені 1941 году Львоў быў акупаваны нацысцкімі войскамі Гітлера. 30 чэрвеня Арганізацыя Ўкраінскіх Нацыяналістаў абвясьціла ў Львове Акт аднаўленьня Ўкраінскай дзяржавы, аднак гэтая ініцыятыва наткнулася на незадаволенасьць нямецкай адміністрацыі і яе ініцыятары былі арыштаваныя. 27 ліпеня 1944 году Чырвоная Армія заняла Львоў.

Пры савецкім пэрыядзе ў горадзе і ваколіцах дзейнічаў магутны нацыянальна-вызваленчы супраціў. Таму 27 сьнежня 1946 году Камітэт дзяржаўнай бясьпекі заснаваў Львоўскую школу падрыхтоўкі апэратыўных працаўнікоў.

У 1991 годзе Львоў увайшоў у склад незалежнай Украіны.

Гістарычны цэнтар

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ансамбль гістарычнага цэнтру Львова займае цэнтральную тэрыторыю гораду, якая занесеная ў Сусьветную спадчыну ЮНЭСКО.

На 22-й канфэрэнцыі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, які праходзіў у Кіёта (Японія) з 30 лістапада па 5 сьнежня 1998 году, Львоў быў прыняты ў Сусьветную спадчыну.

Тэрыторыя ансамблю гістарычнага цэнтру складаецца з 120 га старажытнарускай і сярэднявечнай часткі гораду, а таксама тэрыторыі сабора Сьвятога Юра на Сьвятаюрскай гары. Буфэрная зона Ансамблю гістарычнага цэнтру вызначана межамі гістарычнага арэалу і складае каля 3000 га.

Колькасьць насельніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Насельніцтва
1959 1970 1979 1989 2001 2018
410 678 553 452 667 243 790 908 732 818 726 772
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская польская беларуская
88,48% 9,95% 0,42% 0,10%

Гарадамі-пабрацімамі афіцыйна зьяўляюцца[5]:

Ураджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Андрій Садовий - Міський голова ЛьвоваЛьвоўская гарадская грамада.
  2. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2018 PDF  (укр.)
  3. ^ Історико-культурний потенціал. Посольство України в Фінляндській республіці. (укр.)
  4. ^ Львову присвоєно статус культурної столиці України. BBC Ukrainian. (укр.)
  5. ^ а б Офіційний портал Львівської міської ради. (укр.)
  6. ^ ТОП-10 вікендових міст Європи. Львів — третій. KAVA.lviv.ua (укр.)
  7. ^ Львів — третій у рейтингу стратегії залучення прямих іноземних інвестицій. zaxid.net (укр.)
  8. ^ Символіка територіальної громади м. Львова. Статут територіальної громади міста Львова. (укр.)
  9. ^ Геральдика міста. Львів відкритий для світу. (укр.)
  10. ^ Включення польських орденів до нагородної системи Російської імперії. Міжнародний орден святого Станіслава/ (укр.)
  11. ^ Львов (центр Львовской обл.). Большая Советская Энциклопедия (БСЭ). (рас.)
  12. ^ Надзея Дрыла. Чаму беларусам не перашкодзіла б павучыцца ў львоўцаў // Зьвязда : газэта. — 12 сакавіка 2011. — № 46 (26910). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]